СПАЧУВАННЕ Счпачуванне як адчуванне – не бывае чужога гора. Калi чорным здаецца ранне i з аўчыну – неба прастора. У цемры як адшукаць выйсце? Немагчымае простае здзейснiць, хоць не так ўсё было калiсьцi, зараз iншыя гучаць песнi Толькi трэба далячынь бачыць, спадзявацца, што вясна будзе. Не пужайся сустракаць няўдачы… Спачуваюць ад дабра людзi. 17.11.2015 РУХ У ЧАСЕ Iмклiвасць часу адчуваем нiбы палёт у нiкуды, i пакiдаем там з адчаем кавалкi шчасця i бяды. Няма палёта перапынку, вяртання ў даўнiя часы. Нясе нас час, нiбы пылiнку, нядоўга кропелькi расы. I новы час як падарунак, дарэмна супраць не грашы, i, калi знойдзены кiрунак, тады i змены да душы. 1.12.2015 НАРАДЖЭННЕ Было блiжэй да нараджэння – зiма валодала зямлёй. I адчувалася кружэнне, што выдаваў сняжынак рой. Тады шукалi спачування, паразумення, дабрынi. Настала нiбы вечар – ранне, кружэнне дум, не падманi, i растлумач усяго пачатак, цуд нараджэння нiадкуль дзiцячых дзiўных вачанятак, у якiх яшчэ сумнення нуль. 8-19.12.2015 АДКАЗНАСЦЬ Найперш прыпомнi абавязак i безлiч сувязяў жывых, дзе ажывуць падзеi казак i растлумачыць нехта iх. Праз бор таемныя сцяжынкi паклiчуць зведаць новы дом. На лапках пухлыя сняжынкi паўстануць чыстым хараством. Чым абавязак абазначыць, i як адрознiць ад лухты? Галоўнае – сябе ўбачыць, i зразумець – галоўны ты. 20.12.2015 ПОШУКI I што было наканавана? Цi спраўдзiўся сапраўдны лёс? Як некалi сказала панна: - Мы не прасiлi – Бог прынёс. Выявы будучынi бачыць – патрэбны смеласць i настрой, i потым нельга перайначыць з’яўленне самых дзiўных мрой. А сам сябе не ашукаеш, не ўсё было, нiбы хацеў… I потым наўздагон гукаеш вясновы дзень, што зiхацеў. 28.12.2015 |