Книги с автографами Михаила Задорнова и Игоря Губермана
Подарки в багодарность за взносы на приобретение новой программы портала











Главная    Новости и объявления    Круглый стол    Лента рецензий    Ленты форумов    Обзоры и итоги конкурсов    Диалоги, дискуссии, обсуждения    Презентации книг    Cправочник писателей    Наши писатели: информация к размышлению    Избранные произведения    Литобъединения и союзы писателей    Литературные салоны, гостинные, студии, кафе    Kонкурсы и премии    Проекты критики    Новости Литературной сети    Журналы    Издательские проекты    Издать книгу   
Главный вопрос на сегодня
О новой программе для нашего портала.
Буфет. Истории
за нашим столом
1 июня - международный день защиты детей.
Лучшие рассказчики
в нашем Буфете
Конкурсы на призы Литературного фонда имени Сергея Есенина
Литературный конкурс "Рассвет"
Английский Клуб
Положение о Клубе
Зал Прозы
Зал Поэзии
Английская дуэль
Вход для авторов
Логин:
Пароль:
Запомнить меня
Забыли пароль?
Сделать стартовой
Добавить в избранное
Наши авторы
Знакомьтесь: нашего полку прибыло!
Первые шаги на портале
Правила портала
Размышления
о литературном труде
Новости и объявления
Блиц-конкурсы
Тема недели
Диалоги, дискуссии, обсуждения
С днем рождения!
Клуб мудрецов
Наши Бенефисы
Книга предложений
Писатели России
Центральный ФО
Москва и область
Рязанская область
Липецкая область
Тамбовская область
Белгородская область
Курская область
Ивановская область
Ярославская область
Калужская область
Воронежская область
Костромская область
Тверская область
Оровская область
Смоленская область
Тульская область
Северо-Западный ФО
Санкт-Петербург и Ленинградская область
Мурманская область
Архангельская область
Калининградская область
Республика Карелия
Вологодская область
Псковская область
Новгородская область
Приволжский ФО
Cаратовская область
Cамарская область
Республика Мордовия
Республика Татарстан
Республика Удмуртия
Нижегородская область
Ульяновская область
Республика Башкирия
Пермский Край
Оренбурская область
Южный ФО
Ростовская область
Краснодарский край
Волгоградская область
Республика Адыгея
Астраханская область
Город Севастополь
Республика Крым
Донецкая народная республика
Луганская народная республика
Северо-Кавказский ФО
Северная Осетия Алания
Республика Дагестан
Ставропольский край
Уральский ФО
Cвердловская область
Тюменская область
Челябинская область
Курганская область
Сибирский ФО
Республика Алтай
Алтайcкий край
Республика Хакассия
Красноярский край
Омская область
Кемеровская область
Иркутская область
Новосибирская область
Томская область
Дальневосточный ФО
Магаданская область
Приморский край
Cахалинская область
Писатели Зарубежья
Писатели Украины
Писатели Белоруссии
Писатели Молдавии
Писатели Азербайджана
Писатели Казахстана
Писатели Узбекистана
Писатели Германии
Писатели Франции
Писатели Болгарии
Писатели Испании
Писатели Литвы
Писатели Латвии
Писатели Финляндии
Писатели Израиля
Писатели США
Писатели Канады
Положение о баллах как условных расчетных единицах
Реклама

логотип оплаты

Конструктор визуальных новелл.
Произведение
Жанр: Философская и религиозная лирикаАвтор: Александр Клочков
Объем: 656 [ строк ]
Беларуския вершы-2014-2015
ВЕРШЫ 2014-2015
 
ДАПАМОГА БОГУ
Усемагутны Божа,
на цябе наша надзёжа,
убач i пачуй жаданне –
пабачыць светлае ранне.
 
Усемагутны Божа,
накiруй душы падарожжа,
памажы дадому вярнуцца,
каб аб камень не спатыкнуцца.
 
Усемагутны Божа,
хто табе дапаможа
выслухаць нашы малiтвы,
вытрымаць з нечысцю бiтвы?
2.07.2014.
 
ХВАЛЯВАННI
Хваляваннi душу узносяць,
каб да Бога блiжэй было,
i нiколi не стане досыць
вышынi, дзе заўжды святло.
 
У хваляваннях няма дапамогi
трэба iх у сябе трымаць.
Не аблегчаць яны дарогi,
не складуць праз балота гаць.
 
Але сэрца павiнна бiцца,
трэба думкам шукаць шляхi.
Хвалявацца – амаль што малiцца
за магчымыя ўсе грахi.
24.08.2014.
 
ПАДЗЯКА ПАЭЗII
Паэзii патрэбна авантура,
калi з нiчога робiш новы сказ.
Як у тэатры – вышынi натура,
але заўсёды як у першы раз.
 
I вось памалу думкi ажываюць,
i цягнуць за сабой ў вышыню.
Адтуль, спазнаўшы, нечакана раюць…
У словах тых сябе не пазнаю.
 
Прыдумаю такiя краявiды
з вяртаннем у далёкiя часы,
каб там не засталося кроплi крыўды…
Гучаць у вершах продкаў галасы.
3.09.2014.
 
ВОСЕНЬ
Восеньская поўня
у лicтве вiсiць,
яблыкамi поўная –
варта папрасiць.
Уздрыгне галiнка,
яблык упадзе,
адыйдзе хвiлiнка –
нешта ўкрадзе.
Яблык не ўбачыць
з месячным святлом,
i не перайначыць
вечны той псалом
пра жыццё i зерне…
Доўга не засну,
восень хай паверне
думкi на вясну.
4.09.2014.
 
ВЯРТАННЕ
Вярнуцца ў часы дзяцiнства
нiбыта ў чыстую ваду.
Знайсцi магчымае адзiнства
з усiм, што адвядзе бяду.
 
Каб неба песцiла блакiтам –
уяўны вобраз вышынi,
i адчувалася, нiбыта,
iмчыш галопам на канi.
 
Жаданнi гэткiя магчымы,
калi наперадзе зiма…
I ўстаюць перад вачыма
днi, што не загiнулi дарма.
12.09.2014.
 
СЛОВЫ
Словы нiбы камянi,
каб будаваць храм.
Словамi не падманi –
ты не бязродны хам.
 
Словы бываюць розныя:
шэрыя, рэдка блiскучыя.
Часам з’ўляюцца грозныя,
складаюцца разам у кучы.
 
Сустракаюцца словы адметныя,
што яднаюцца ў вобразы дзiўныя,
i нараждаюць новыя мэты,
з асяродзем зорак адзiныя.
18.09.2014.
 
У ХАЛАДЫ
Халады ад бяды недалёка,
прымушаюць сцiскацца душу,
i куды б не пабачыла вока,
цяжкай думкаю зноў саграшу.
 
Забаюся пайсцi ў падарожжа,
адракуся парадаў раднi.
Лепш здалёку глядзець асцярожна,
як мiнаюць халодныя днi.
22.09.2014.
 
АБМЕН
Размяняю жыццё на пачуццi –
iх ад думак адрознiш ледзь-ледзь.
Падкажыце, як лепей пачуць iх,
i дакладна ўсе зразумець?
 
Размяняю жыццё на жаданнi,
хоць у копатах кожнага дня
непазбежна чакае растанне –
застаецца душы чысцiня.
 
Размяняю жыццё на каханне,
хай юначыя здзейсняцца сны,
не забудзецца светлае ранне
з абяцаннямi вечнай вясны.
25-26.09.2014.
 
РАЗУМЕННЕ ЧАСУ
Паспявай сачыць за часам –
ён праходзiць праз душу,
каб пацiху злiцца разам
з тым, што ў памяцi нашу.
 
Пастарайся крыху далей
зразумець жаданнi дня
i нязведаныя далi –
можа, там твая радня?
 
Потым стане зразумела,
цi дарэмны мудры сказ?
Вырашалi надта смела
ў гэты час, абраўшы нас.
30.09.2014.
 
УВОСЕНЬ
Увосень дзень цячэ пацiху
i карацее кожны раз.
Няма заслоны супраць лiха
i не пазбегчы зноў параз.
 
Ад халадоў жаўцее лiсце,
змяняе восень колер дум.
Былi квяцiстымi калiсцi,
пануе зараз шэры сумм.
 
I зноў чаканне выручае,
бо ёсць наперадзе вясна.
Шукаць не трэба сэнс адчаю…
Пара спакою, нiбы сна…
4.10.2014.
 
ЛIСТАПАД
Ападае лiства, адлятае,
лёс адзначыў кароткiм жыццём.
Ды пагiбель яе залатая
быццам жарт над самiм небыццём.
 
Зноў вясною народзiцца цуда –
зелянюткi i кволя лiсток.
Гэту радасць нiяк не забуду,
з чысцiнёй, як бярозавы сок.
 
I жыццё даўжынёю у лета,
дзе хапае дажджоў i цяпла…
Так, зялёная песня прапета,
Дзякуй Богу, шчаслiвай была.
9.10.2014.
 
ХАЛАДЫ
Цяпло душы, цяпло паветра:
iм цяжка паасобку быць,
змагацца з цемрай, супраць ветра,
i ў халоднай яме стыць.
 
Здаецца, у сонечных краiнах
лагодна можна спачываць,
не клапацiцца аб навiнах,
iх там, навогул, не чуваць.
 
Але ў стылыя часiны,
калi сцiскаецца душа,
трапеча, нiбы лiст асiны…
Ратуе цеплыня крыжа.
17.10.2014.
 
У НАВАЛЬНIЦУ
Маланка блiснула i грымнуў гром,
закалацiлася зямля.
I трэба несцiся бягом,
каб не загiнуць тут, каля
крыжа каменнага, сляпога,
нiбыта вырс ён з зямлi
па волi ўсявышняй Бога,
каб лёс свой вытрымаць змаглi.
Але калi без абароны
пад грозным небам начаваць…
Не дапамогуць тут паклоны –
скарыцца лепей i чакаць,
малiцца словамi i песняй,
дзе гукi супраць навальнiц,
каб моцай iх на неба ўзнеслi,
пакуль ляжыш без руху нiц.
21.10.2014.
 
ДРЭВЫ БЕЗ ЛIСЦЯ
Апошняе лiсце пакiне галiнкi
i цiха ляцiць.
У сэнесе глыбокiм, нiбыта крывiнкi,
iм болей не жыць.
А далей чаканне бязмоўем павiсне –
надоўга яно.
I часу, як першая птушачка свiсне,
яшчэ не вiдно.
Так, дрэвы без лiсця нiбыта сiроты,
панура стаяць.
Якiя iх зараз хвалююць турботы?
Мо хочацца спаць?
9.11.2014.
 
ПРАДЧУВАННЕ
Прадчуванне зiмы павiсла
у небе i ў душы,
i старое нешта прынесла
у сцюдзёнай сваёй цiшы.
 
Можа, памяць пра спадзяваннi
адышоўшай вясны,
напамiн пра чэрвеня ранне,
цi чароўныя сны?
 
Прадчуванне можна не сдзейснiць,
калi паглядзець далей…
Яно заблудзiцца дзесьцi,
змыюць некуды часу хвалi.
19.11.2014.
СIВIЗНА
Выбелiў iней галiнкi
быццам маю галаву,
прысыпаў сняжок сцяжынкi,
па якiх не бягу.
 
Новых часоў турботы
у той сiвой галаве,
i пошукi сэнсу – хто ты?
Цi туды гэты свет плыве?
 
Без адказу зiма настане,
дэманструючы нораў свой…
Толькi некалi снег растане,
Галава ж застанецца сiвой.
26.11.2014.
 
УСПАМIН
Успамiн пра часы былыя,
тош убачыць не давялося.
Нiбы золата нехта мые –
шмат пяску вакол засталося.
 
Той пясочак пацiху сыплецца,
адмярае, цi шмат засталося.
Час жыцця нiколi не спынецца,
гэта толькi ад жаху здалося.
2.12.2014.
 
СПРАВА
Вайна i мiр, цярпенне, слава
заўсёды злiты заадно,
а чалавеку рупiць справа,
якой сканчэння не вiдно.
 
Як разабрацца ў карагодзе
жаданняў, позiркаў i слоў?
У справе, быццам у нагодзе,
заўсёды нешта ўстане зноў.
 
Тады i знойдзецца значэнне
здабыткам, поспехам, тузе…
каб апраўдаць Зямлi вярчэнне,
рабi спакойна, па чарзе.
5.12.2014.
 
ПЕРАСЯЛЕННЕ
Вечныя пошукi выйсця,
якога навогул няма.
Гэта было калiсцi –
востраў быццам турма.
 
Людзi стварылi самi
мора вакол зямлi,
заместа будынкаў – ямы,
нядоўга пажыць там змаглi.
 
Заўсёды нешта шукалi,
клопат займаў заўжды…
Потым рушылi далей,
хавалiся ад бяды.
16.12.2014.
 
НАДЗЕЯ
Адгукнiцеся, нiбы калiсьцi,
усмiхнiцеся з думкай былой.
Ды забылiся дрэвы пра лiсце,
упрыгожаны снежнай iмглой.
 
Як прыпомнiць гады маладыя
дзе жыццё без заганаў цякло?
Зараз вецер за вокнамi вые,
i забылася лета цяпло.
 
Час пачатку заўсёды зялёны –
абдымае, нiбыта радня.
Не патрэбны прыродзе праклёны,
ёсць надзея ў кожнага дня.
21.12.2014.
 
НОВЫ ЧАС
Выбiраемся з цемры, як з ямы,
новы час расчыняе прастор.
Нечаканыя велiччу з’явы
уздымаюцца ўгору да зор.
I затым у марозным абшары
з чысцiнёю паветра вакол
нараджэнне адбудзецца мары,
нiбы вынiк мiнулых вякоў,
што у цемры навек засталiся,
але кроплi упалi да нас.
Як слязамi, дажджом пралiлiся,
перасiлiлi цемру i час.
27.12.2014.
 
ДАРОГА ЖЫЦЦЯ
Незразумелы i нябачны…
Прыкмет няма на тым шляху,
але павiнен быць удзячны
за долю – некуды бягу.
 
Калi зусiм не знаць дарогi,
ў балоце гiбель сустракаць
без спадзявання, дапамогi,
без сэнсу некага гукаць.
 
Таму на шлях глядзi без крыўды,
ён ёсць такi, як захацеў
калi ў маладосцi быў ты,
а шлях у марах зiхацеў.
4.01.2015.
 
ПАДЗЕI
Памiж мiнулым i надзеяй
знайдзi магчымасць зразумець
сэнс, што адбудзецца. Падзеi,
што паказалiся ледзь-ледзь.
 
Яе i колер невядомы,
назовы пэўныя няма,
але адзначана свядома –
яна з’яўляецца сама.
 
I вырастае ў прасторы,
нiбыта новая зямля,
дзе карабель плыве па моры,
а бура будзе апасля.
8.01.2015.
 
НАРАДЖЭННЕ ЛЕТА
Яшчэ зiма ў самай сiле,
але нядаўна памiж хмар
праглянуў раптам колер сiнi,
як нараджэнне новых мар.
Вясны цудоўнай прабуджэнне
надыйдзе пэўнаю парой,
зямлi настане адраджэнне
i апране святочны строй.
I гэта светлая падзея
Даруе моцу ў зiмнi час.
Ад неба сiняя надзея
Нябачна чым трымае нас.
11.01.2015.
 
РОЗДУМ
Якая дродязь – чалавечак,
жыццё – хвiлiнка на зямлi.
Сустрэнеш ранне – хутка й вечар.
цi нешта значнае змаглi
зрабiць за гэты час кароткi
насупраць вечнасцi нябёс?
Цi тыя прагучалi ноткi,
што вецер з некулi прынёс?
 
Якая сiла ў чалавека
i род мацнее кожны раз…
Скарыцца нельга волi века,
жыццёвы вытрымаць параз.
20.01.2015.
 
ЕЛIЗАВЕТА
Жыццё заўжды ёсць верагоднасць
дарогi праз прастору, час,
дзе сустракаеш веру, годнасць,
там кожны дзень у першы раз.
 
Магчымасць выбару ёсць шчасце
не паўтараць мiнулых дум,
а папярок прымусу скласцi
свой лёс, дзе радасць ёсць i сумм.
 
Трымайся там свайго кiрунку,
загану зайдрасцi мiнi.
Нiбыта колер на малюнку –
рэальнасць упрыгожыць днi.
30.01-1.02.2015.
 
ПАЧАТАК
Пачатак ёсць працяг былога,
як сведчуць дробязi штодня,
нiбыта доўжыцца дарога,
ёй тыя дробязi – радня.
 
Яны падкажуць лепей выйсце,
далейшым дзеям спраўны ход,
Нiбыта зведанных калiсьцi…
Ваганнi часу з году ў год.
 
Але здараюцца, як выбух,
падзеi з сумам тых нягод:
не ўбачыць болей сэрцу любых,
тады працяг – ёсць карагод.
 
I думка кружыцца сляпая,
нiбы вавёркi ў коле бег,
тады паветра не хапае,
каб думаць. Найвялiкi грэх.
11.02.2015.
 
ДЗЕI ВЯСНЫ
Вясны пачатак як надзея,
каб справу новую пачаць.
Жыццё – тэатр, дзiва дзеi,
зноў уваскрэсення чакаць.
 
Душа i дрэвы ажываюць
ад адчування цеплынi.
Тым часам зеленю пужаюць
зiмы былой сляпыя днi.
22.02.2015.
 
СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ
Гартаем дзён старонкi
ад рання да змяркання,
i смак адменны, тонкi,
з’яўляецца, як зданне.
 
Злiваецца сумесна
былое з немагчымым,
i робiцца тут цесна
жыць адпаведным чынам.
 
Без нiякiх здарэнняў,
прыгод i падарожжаў,
без страт i нараджэнняў –
не жыць нам асцярожна!
9.03.2015.
 
ПОШУКI
Шукаць сабе паразумення,
нанова вочы адчыняць,
i коштам кожнага iмгнення
iмкнуцца iсцiну спазнаць.
 
Ды разуменне не забава,
калi пара надыйдзе страт.
I ўсе хiмеры, нават слава,
жыццём адкiнуты назад.
19.03.2015.
 
РОСТ ДУШЫ
Не зразумець, а здагадацца,
адкуль тут музыка звiнiць,
i будзе будучыняй звацца,
дзе немагчыма што змянiць.
 
Бо песня звеку iснавала
у нотах снегу i дажджу.
Ёй стала там прастору мала –
абшар бязмежжа пакажу.
 
Сусвет душы i ёсць абшара
для гукаў, колераў i дум,
i месцам, дзе ўзрастае мара
праз недарэчнасцi i тлум.
23.03.2015.
 
ВЕЧНЫ СНЕГ
I зноў ад снегу недарэчнасць –
канец вясны, а ён ляжыць.
Наперадзе ў снега вечнасць,
няўжо такое можа быць?
 
Травы не будзе i дарогi,
куды iсцi, чаго хацець?
Глядзiць бялюткi твар трывогi,
i гукi – быццам стогне медзь.
 
Гукаем дзень, ад сонца звонкi,
з празрыстай сiнню у вачах.
Пачнецца з новае старонкi
дзень, што у снезе на зачах.
29.03.2015
 
ЗА ВЕРУ
Ёсць вера, што мацней надзеi,
бо ў ёй пачатак без канца.
I памылялiся халдзеi
у тлумачэннi слоў Айца.
 
Бо шлях цярпення i знявагi
не ўспрымалi за жыццё,
таму нiкчэмныя заўвагi
навекi знiклi ў забыццё.
 
А вера толькi ўзрастала:
прыгожы вобраз, мудры сказ,
i на Зямлi ёй месца мала –
да неба запрашае нас.
4.04.2015
 
ПОШУКI
Шукаць сабе паразумення
i клапацiцца кожны дзень,
трымацца на мяжы сумнення
i калацiцца, быццам цень.
У свеце сонейка сагрэцца
каб цемру вытрымаць уначы
змагло ўстрывожанае сэрца…
Кажы што-небудзь, не маўчы.
10.04.2015
 
ЦАРКВА Ў КIЖАХ
Калi жылi без меры часу
i дзень там доўжыўся жыццё,
заўсёды ведалi паразу,
за ёй чакала небыццё.
Кароткiм часам iснавання
ннiчога здзейсцiць не маглi,
не заўвадалi нават рання,
пазарасталi iх палi.
А ўсё таму – на мелi веры
нiбыта бачылi канец.
Гарталi нейкiя паперы,
дзе з глузду з’ехаўшы чарнец
пiсаў пра дзiўныя краiны,
высокiх храмаў хараство.
Яны ж усiм былi павiнны
i прападалi нi за што.
А потым збудавалi цуда,
да неба ўзняслi крыжы…
Мясцiны тыя не забуду,
Што называюцца Кiжы.
19.04.2015
 
КРАСАВIК
Блакiтныя акварэлi
ранняй вясны
шэрае неба сагрэлi,
расквецiлi сны.
 
Воблакi ваты
мягкасцi дадаюць.
Пасылае iх нехта багаты –
падарункам плывуць.
 
I як спаўджанае чаканне
нябесная цеплыня.
Красавiцае светлае ранне
доўжыць думкi да майскага дня.
16.04.2015
 
НАДЫХОД ВЯСНЫ
Чакаюць кветкi цеплынi
i ласкi лета.
У небыццi з марозам днi –
вясны прыкмета.
I ў паветры знатны пах
зямлi адталай,
а ў няёсах звонкi птах…
Нiбыта зала
для дзеi новае пары
пра адраджэнне.
Такое цуда на двары
i дум кружэнне…
25.04.2015
 
СУРАЗМОЎЦА
Якi цiкавы суразмоўца:
умее слухаць i маўчаць,
нiводнага благога слоўца,
не стане прыкрага крычаць.
 
Ён разумее адпаведнасць
жаданняў з мэтаю жыцця,
i, не зважаючы на беднасць,
пакажа скарбы пачуцця.
 
Той суразмоўца адмысловы
нiбыта крочыцьна сяўбе,
заместа зерня сее словы…
Пазнаеш самаго сябе?
3.05.2015
 
ДНI ВЯСНЫ
Шукаць у часе ратаванне
i шкадаваць вясны дзянькi,
чакаць, калi настане ранне
i дзень вясёлы, вось такi:
узнагародай за чаканне
бярозы лiсце разгарнулi.
Яны таксама рады ранню,
галоўнаму – снягi мiнулi.
Цяпер у небе быццам сцягi,
жыццёвай сiлы перамога.
Зялёны колер – знак павагi,
зямлi падзяка волi Бога.
7.05.2015
 
ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Шчаслiвы час у кветках бэзу,
зялёны рай зямлi навокал,
i разуменне сэрцам сэнсу,
яшчэ не ведамага воку.
 
Наперадзе прастора лета
з расой i сонейкам высокiм,
i птушак песня не прапета
высока ў небе, над аблокам.
 
Яшчэ не прагрымелi грозы,
каб напаiць траву i кветкi,
i погляд, надта ўжо цвярозы,
нiбыта будучыня сведкi.
20.05.2015
 
ПЕРАД СНОМ
Прымi чаканне за змаганне:
далёкi час не за гарой,
калiсьцi зноў настане ранне
i адпаведных дум настрой.
 
Няхай не спраўдзяцца надзеi –
аддзяч за тое, што былi.
Як вынiк – дзiўныя падзеi,
нiбы пшанiчныя палi.
 
I пошук новага кiрунку,
прэч ад спакусы i хлуснi,
i зразумей чакання думку,
з падзякай лепшаму заснi.
29.05.2015
 
БЭЗ
Год чакання i тыдзень красы
з каляровымi гронкамi кветак,
адпаведныя iм галасы
вольных птушак, узрушаных сведак.
 
Разам колеры, пахi i гукi
у святочным плывуць карагодзе,
i ахова iм – Божжыя рукi,
гiмн гучыць неўмiручай прыродзе.
…………………………………
Бэз не ўмее жаўцець ад марозу
I скiдае зялёнае лiсце.
Ён стрывае i гэту пагрозу,
каб прыгожым зрабiцца калiсьцi.
31.05.2015
 
ПРАГА ПАЛЁТУ
Вялiкi белы палац,
i вокны да неба,
побач каменны пляц –
сюды вяртацца не трэба.
Нiбыта шкляны каўпак –
аховай магутная сiла.
Адбывалася нешта не так –
наваколле аж галасiла.
Накiрункам у зорнае неба
той палац рыхтаваўся ляцець –
iснавала палёту патрэба,
i чакання хапала ледзь-ледзь.
12.06.2015
 
У ЧЭРВЕНI
Дачакалiся чэрвеньскiх руж
i наўкола зялёнае мора,
ты яго успамiнам не руш,
хай квiтнее зямная прастора.
 
Пасля доўгай зiмовай пары
i бязмоў’я бялюткага снега
адбываецца баль на двары
з галасамi птушынага смеха.
 
З прыгажосцю бясконцага дня
за кароткiя лёгкiя ночы
адчуваеш, што лету радня,
i краса тая радуе вочы.
20.06.2015
 
ЛIСТАПАД
Восеньскi вецер уладарыць –
зрывае лiстоў-матылёў.
I зараз няма аб чым марыць,
прытулак пакiнуты зноў.
 
Зноў лiсты-матылi пад бярозамi:
жоўтыя плямкi вачыма лаўлю,
разам з думкамi рознымi,
што зверху ляцяць на зямлю.
 
Але бачна як ценi адбiтак
робiцца крыху святлей.
Разам з стратаю нешта набыта…
Цiкава, што будзе далей?
19.09.015
 
ГОЛАС МАМЫ
Добра голас пачуць
як у длзяцiнстве, матулi,
нiбы зноўку пачуць
тыя днi, што мiнулi.
 
Шчасце нешта спытаць
i пачуць тлумачэнне,
як магчымасць вяртаць
усё, што мае значэнне.
 
Чым аддзячыць змагу
за такi падарунак?
Iх навек зберагу,
як жыццёвы кiрунак.
3.10.2015.
 
ПАДЗЯКА
Дарэмныя пошукi сэнсу
у вэрхале клопатаў дня,
немагчымую думку вынесу,
якая бязмежжу радня.
 
З падзякай пражытаму часу,
адказам на страчаны лёс.
Свядома прадбачыў паразу,
ды ведаў пра лiтасць нябёс.
11.10.2016
Copyright: Александр Клочков, 2016
Свидетельство о публикации №350903
ДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 16.01.2016 12:44

Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать.
Устав, Положения, документы для приема
Билеты МСП
Форум для членов МСП
Состав МСП
"Новый Современник"
Планета Рать
Региональные отделения МСП
"Новый Современник"
Литературные объединения МСП
"Новый Современник"
Льготы для членов МСП
"Новый Современник"
Реквизиты и способы оплаты по МСП, издательству и порталу
Организация конкурсов и рейтинги
Литературные объединения
Литературные организации и проекты по регионам России

Как стать автором книги всего за 100 слов
Положение о проекте
Общий форум проекта