Произведение |
|
Объем: 200 [ строк ]
|
|
|
|
ИСКОРКИ ХОКУ |
* У сонечны дзень, Калi высокае неба, Нібы малады. * Яркая поўня Асвятляе зляжалы снег - Чакае вясну. * Ноч i завея, Быццам дзень не настане, Iду дадому. * Цвiтуць цюльпаны, Чырванеюць у акне Над белым снегам. * У белым снезе Схаваны поле i лес. Як цяжка iсцi. * Холадна зорка З бяскрайняга неба Глядзiць на Зямлю. * Нарэшце вясна. Цi лепш стане потым, Як сад адцвiце? * Поўная поўня Плыве небам марозным, Як кветка вiшнi. * Расцвiлi вiшнi I бялейшыя за снег, Якi ляжыць тут. * Пасадзiў вiшню, Каб некалi зацвiла Кветкамi вясны. * Вiшня расцвiла, Кветкi хутка апалi, Мо ад чакання ? * Салоўка спяваў Сваю лепшую песню – У паднябессе. * Вясновы дожджык Чыста вымыў пралескi, Напаiў Зямлю. * Хмары хацелi Схаваць Зямлю ад Сонца I яго цяпла. * Сняжынкі ляцяць, А сніцца, што падаюць Мёртвыя пчолы. Snowflakes fly, In my dreams I see Dead bees fall. * Засланю душу Ад iмклiвага жыцця Вокладкай кнiгi. * Пялёсткi агню Гулялi пад маiмi пальцамi Í грэлi сэрца. * Як доказ жыцця Зноў засеяна поле I расце жыта. * Летам доўгi дзень У зялёным убранстве – Цiхая радасць. * Лета пачатак Падобны да вяршынi У белых кветках. * Турбуе думка Пра мэту iснавання Прыгожых кветак. An idea disturbs About the sense of existence Of beautiful flowers. * Няспынны дожджык Уначы i ўвесь дзень Плакаў па вясне. * Лiсты на дрэвах, Быццам малыя дзецi, Дрыжаць пад ветрам. * З пахам сена Над лугам з бусламi Жыве Беларусь. * Цiхi летнi дождж Абмыў траву i дрэвы Перад нядзеляй. * Шум Паднябесся Зацiхаў мiж дрэвамi I спаў ў лесе. * Зоркi ў небе - Нiбы гараць iскрынкi Пасля пажару. * Вышыня неба Яснага летняга дня - Нейкая лiтасць. * Пчала п´е нектар З кветкi канюшыны – Вобраз спакою. * Шэрае неба Сее дождж на зямлю - Плача па леце. * Зоркі ỹ небе, Як зярняткi на полi, - Божы ỹраджай. * Яркая поỹня У восеньскім небе З марай сагрэць. * Сціплы прытулак З вогнішчам у лесе, Вечнасць як дым. Modest lodging for the night At a fire in a forest, Eternity as a smoke. * Неба маўчаннем Павісла над восенню, Поўніцца сумам. * Пустое гняздо Сумна глядзіць угору - Буслоў там няма. * Дробненькi дождж Нiбы нечыя слёзы Па сканчэннi дня. * Бачыў у небе I колеры вясёлкi, Але без зорак. * Позняя восень, А лета яшчэ далёка За доўгай зiмой. * Нiбы ад болю Растання з мiнулым – Жоўтае лiсце. * Вечнасцi кругi Памiж зоркамi неба Пабачу зiмой. * Чаканне вясны Амаль безнадзейнае Пад дробным дажджом. * Вецер сцюдзёны Кiдае лiсце долу – Азяблi дрэвы. * Птушкам ў небе Заўсёды трэба кружыць, Каб баранiць Свет * Адыход лета - Прысуд для расставання Бусла з гняздом. * Зоркi з неба Больш падаюць у жнiўнi Замест жаданняў. Stars fall from the sky More in august Instead of desires. * У канцы лета Бусел стаяў пануры Над сваiм гняздом. * Птушкi да жнiўня Песнi свае адпелi - Трэба адлятаць. |
|
|
Copyright: Александр Клочков, 2011
Свидетельство о публикации №267722 ДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 01.11.2011 17:13 |
|
|
Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать. |
|
|