Книги с автографами Михаила Задорнова и Игоря Губермана
Подарки в багодарность за взносы на приобретение новой программы портала











Главная    Новости и объявления    Круглый стол    Лента рецензий    Ленты форумов    Обзоры и итоги конкурсов    Диалоги, дискуссии, обсуждения    Презентации книг    Cправочник писателей    Наши писатели: информация к размышлению    Избранные произведения    Литобъединения и союзы писателей    Литературные салоны, гостинные, студии, кафе    Kонкурсы и премии    Проекты критики    Новости Литературной сети    Журналы    Издательские проекты    Издать книгу   
Главный вопрос на сегодня
О новой программе для нашего портала.
Буфет. Истории
за нашим столом
1 июня - международный день защиты детей.
Лучшие рассказчики
в нашем Буфете
Конкурсы на призы Литературного фонда имени Сергея Есенина
Литературный конкурс "Рассвет"
Английский Клуб
Положение о Клубе
Зал Прозы
Зал Поэзии
Английская дуэль
Вход для авторов
Логин:
Пароль:
Запомнить меня
Забыли пароль?
Сделать стартовой
Добавить в избранное
Наши авторы
Знакомьтесь: нашего полку прибыло!
Первые шаги на портале
Правила портала
Размышления
о литературном труде
Новости и объявления
Блиц-конкурсы
Тема недели
Диалоги, дискуссии, обсуждения
С днем рождения!
Клуб мудрецов
Наши Бенефисы
Книга предложений
Писатели России
Центральный ФО
Москва и область
Рязанская область
Липецкая область
Тамбовская область
Белгородская область
Курская область
Ивановская область
Ярославская область
Калужская область
Воронежская область
Костромская область
Тверская область
Оровская область
Смоленская область
Тульская область
Северо-Западный ФО
Санкт-Петербург и Ленинградская область
Мурманская область
Архангельская область
Калининградская область
Республика Карелия
Вологодская область
Псковская область
Новгородская область
Приволжский ФО
Cаратовская область
Cамарская область
Республика Мордовия
Республика Татарстан
Республика Удмуртия
Нижегородская область
Ульяновская область
Республика Башкирия
Пермский Край
Оренбурская область
Южный ФО
Ростовская область
Краснодарский край
Волгоградская область
Республика Адыгея
Астраханская область
Город Севастополь
Республика Крым
Донецкая народная республика
Луганская народная республика
Северо-Кавказский ФО
Северная Осетия Алания
Республика Дагестан
Ставропольский край
Уральский ФО
Cвердловская область
Тюменская область
Челябинская область
Курганская область
Сибирский ФО
Республика Алтай
Алтайcкий край
Республика Хакассия
Красноярский край
Омская область
Кемеровская область
Иркутская область
Новосибирская область
Томская область
Дальневосточный ФО
Магаданская область
Приморский край
Cахалинская область
Писатели Зарубежья
Писатели Украины
Писатели Белоруссии
Писатели Молдавии
Писатели Азербайджана
Писатели Казахстана
Писатели Узбекистана
Писатели Германии
Писатели Франции
Писатели Болгарии
Писатели Испании
Писатели Литвы
Писатели Латвии
Писатели Финляндии
Писатели Израиля
Писатели США
Писатели Канады
Положение о баллах как условных расчетных единицах
Реклама

логотип оплаты

Конструктор визуальных новелл.
Произведение
Жанр: Философская и религиозная лирикаАвтор: Александр Клочков
Объем: 4817 [ строк ]
Выбраныя вершы
Аляксандр Клачкоў
 
ВЫБРАНЫЯ ВЕРШЫ
 
СЦСНУТЫ ЧАС
Нешта з Часам наогул робìцца –
Не такi ён, мiнае дарма.
Да пары маладыя томяцца,
Старым годы накшталт ярма.
 
Можа, сцìснулì надта прастору
 не можа стрымаць гэта Час,
Мо не трэба заýжды, каб угору,
Цì чакае там лепшае нас ?
 
Час зацìснуты цì небяспечны ?
Узрастае з крытычнасцю мас!
 калì ý Свеце кожны не вечны,
Хто адкажа, цì вечны сам Час ?
 
СВОЙ ЧАС
Змяняю думкì на жаданнì,
Знайшоýшы сэнс памiж падзей,
Каб не пужацца дня ýраннi,
Каб сэрца тахкала радзей.
 
Успомнì днì без спадзявання,
Памерам як нядаýнì год.
Цì трэба новае спатканне ?
Чаму зрабìý наадварот ?
 
Пайшоý зусìм другой сцяжынкай
 недзе страцìý мэты сэнс.
У сэрцы цìснецца спружынкай,
Што не на тым прыпынку злез.
 
СТУДЗЕНЬСКЯ ДУМК
Незразумелая пара-
Вiсiць чаканне,
А снегу белая гара,
 нават ранне
Падобна больш на адыход
У бяскраi змроку.
 хоць ужо змянiýся год-
Яшчэ далёка
Да адкрыцця цяпла Зямлi
З зялёным гаем,
Вятры сцяжынкi замялi-
Сябе караем:
З дзяцiнства памяццю жыве
Мароз пякучы,
Паводка потым прыплыве,
Аблокаý кучы,
Настане чэрвень у душы
 рай ý прыродзе.
Нiбы цяпельца прытушыý,
Памарыý – годзе.
 
Стаiць сцюдзёная пара
За доýгай ноччу,
Глядзiцца цемра са двара
 нешта хоча.
 
ПТУШАЧКА
Завея, халодна, нелюба,
Краю зiмы не вiдаць.
Як ты трываеш, галуба?
Цяжка мiж снегу лятаць?
Стукае сэрца да болю,
Дарэмна палёгкi чакаць.
Ты не кажы, што даволi,
Быццам цябе не чуваць.
З’явяцца цёплыя далi,
Зеленi шчодры пажар.
Любая, вытрымай далей
Лютаýскi люты цяжар.
 
11 верасня 2001 года
Ёсць вечныя iсцiны, дзеi,
 праýда заýжды на крыжы.
А з цемры глядзяць лiхадзеi,
Кроý на зладзейскiм нажы.
 
Навошта такiя ýрокi –
Хапае бяды без вайны,
Бязлiтасны цяжкiя крокi –
Каменне з магутнай сцяны
 
Ляцела як неба праклёны,
Са дня сатварылася ноч.
За нелюдзяý сталi плямёны.
Амерыка, з шляху не збоч.
 
Аж вырваýся жудасны выдых, -
 далей адна немата.
Сусвет расшчапiýся праз выбух.
Апалi пралёты маста...
 
ВЕЧНЫЯ ПЫТАНН
Адказы знаходзiý знянацку –
Нiбыта ý бары баравiк,
Аж крыкам пужаý па-вар’яцку –
Да адкрыццяý такiх не прывык.
 
Шукаючы новую мэту,
Спяшаýся да зор наýздагон,
Пры гэтым сюжэты санетаý
Зыходзiлi з горла, як стогн.
 
Пытаннi мудрэй за адказы,
Бо бачнай не маюць мяжы.
Калi i прадбачыý паразу –
Не мог супынiцца ý душы:
 
Шукаý прызначэння Сусвету
 нават пужаýся за Час.
Навошта баяцца паэту ?
Ён гiне не першы ýжо раз !
 
У МСЦСЛАВЕ
Дзяýчына паходкай княгiнi
Несла паволi сябе цераз пляц,
З букетам пунцовых вяргiней –
Так у вялiкi ýваходзяць палац.
 
Нiбыта вякоý хуткацечных
Пасланне прайшло паýз мяне.
Не знойдзена дзеяý больш вечных,
Чым вобраз, што зараз мiне.
 
Дзяýчына з паходкай княгiнi...
 выгiб цудоýны рукi...
Манiла грудзямi тугiмi...
Кроý продкаý прайшла праз вякi.
 
Зямля захавала шляхецтва...
У руiнах стары манастыр.
Мсцiслаýскае княжскае месца –
Праз час ёсць жывыя масты.
 
СЛА ДУМК
Перапляценнем i думак, i нерваý –
Прастора працята па волi людзей.
Каб сiлу жадання прыборам замерыý,
Жахнуýся б напрузе штодзённых падзей.
Энергiя волi пануе ý прасторы
 поле яе не слабей за магнiт,
Сабраная разам аж гушкае горы,
У пыл ператворыць магутны гранiт.
 сiла ад думак не ведае межаý,
Хiстае без меры прастору i Час.
За новую думку, убачыýшы першым,
Ужо не хвалюйся – яна сярод нас.
 
БЫЛОЕ
Часы былыя бачу ясна
 нават iхны чую гук.
У падзеях сцiснутая масса
Падобна на нацяты лук.
 
Вось коп’еý хруст, iржанне коней,
У звярынай шкуры бусурман,
 тупат з гiканнем пагонi...
Канаю, кiнуты, ад ран ...
 
Чужынцы лязгалi жалезам,
Здаецца, рады iм не даць,
Але калi ýставалi разам –
У нiкуды знiкала раць.
 
Пакойчык у святой пустэчы,
Звон манастырскi лашчыць слых.
Не бачыý больш каштоýней рэчы,
Як кнiга аб часах былых.
 
Ад працы гнулiся каленi,
Зямля круцiла круг падзей.
Штогод з палёý збiраý каменне
 сеяý жыта - сэнс надзей.
 
БЫЛЫ МАНАСТЫР
Пах веры захавалi сцены,
За шмат вякоý малiтвы слоý
Гучалi ролямi са сцэны,
Дзе драма ставiлася зноý.
Там гледачоý святыя лiкi,
Чакалi новы ход падзей,
Над iмi Бог адзiн вялiкi
Сваёй любоý’ю да людзей.
Браты у чорнае убранства
Хавалi цела, а з вачэй
Сыходзiý свет нябесны царства.
У веры бачылi ярчэй
Сваё прастое прызначэнне,
Гукаý званiц празрысты звон
У шлях адзiны да сканчэння,
Каб наяву пабачыць сон...
.............................................
Падняýся лес у тых пакоях,
Стаiць без даху манастыр,
 дзень i ноч адзiн вякуе,
Каменны дух яго застыý.
 
ЛСТЫ З РЫМА
 
«... Зелень лавра, доходящая до дрожи.
Дверь распахнутая, пыльное оконце.
Стол покинутый, оставленное ложе.
Ткань, впитавшая полуденное солнце.
 
Понт шумит за черной изгородью пиний.
Чье-то судно с ветром борется у мыса.
На рассохшейся скамейке – Старший Плиний.
Дрозд щебечет в шевелюре кипариса.»
( И.Бродский.Письма римскому другу.Март 1972.)
 
EST NATURA HOMINUM NOVITATIS AVIDA.
Чалавечая прырода жадае новага.
Плiнiй Старэйшы.
 
Ведай, Плiнiй, на Зямлi без зменаý.
Ты шмат бачыý, а прадбачыý болей.
Вечны Горад час няпросты зведаý –
Для людзей не стала меней болю.
 
Выпаý снег, зiма ý наваколлi,
Што рабiць - не ведама самому.
Ты сюды не вернешся нiколi.
Цi ýсё роýна хочацца дадому?
.
 
IN TUUM IPSIUS SINUM INSPICE.
Зазiрнi ý асабiстую душу.
Плiнiй Малодшы.
 
Тут зiма i, пэýна, з вечным снегам.
Цяжка, Плiнiй, некуды падзецца.
Сярод жахаý баранюся смехам –
 няýжо наш час жыццём завецца?
 
Як раней, чакаю лепшых зменаý,
Хоць i ясна бачу – усё дарэмна.
Кроý не рве ý напрузе жылы венаý,
Побыт кожны дзень амаль турэмны.
 
QUOD DUBITAS, NE FECERIS.
У чым сумняваешся, таго не рабi.
Плiнiй Старэйшы.
 
Ты пытаýся, Плiнiй, пра навiны ?
Зоркi тыя ж. Часу ход бясконцы.
А астатняе – ад вытрымкi, бы вiны:
У даýнейшых смаку больш i моцы.
 
Уся гiсторыя – як казка на патрэбу,
У ёй працяг без бачнага пачатку.
А над морам можна бачыць неба,
Сонцава блiшчыць на iм пячатка.
 
AIUNT ENIM MULTUM LEGENDUM ESSE, NON MULTA.
Кажуць, што належыць чытаць шмат, але не шматлiкае.
Плiнiй Малодшы.
 
Напiсаý ты шмат, а хто чытае?
Час не той – другiя зараз людзi.
Дзякуй Богу, ёсць Зямля Святая,
Але й там не тыя, Плiнiй, суддзi.
 
Як жыццё направiць на выгоду,
Кожны з нас за многiх разумее.
Цэзар кажа байкi для народа.
Уратаваць душу сваю не ýмее.
 
USUS MAGISTER EGREGIUS.
Вопыт – найлепшы настаýнiк.
Плiнiй Малодшы.
Зараз снег iдзе i сыпле ý мора.
З-за гары, чакаю, гляне сонца.
Толькi вые вецер, быццам гора
Можа працягнуцца тут бясконца.
 
А на моры ýлетку колер неба.
Цёпла, цiха, водар вiнаграду.
Добры дружа, надта гэта трэба,
Каб з сабой дабiцца неяк ладу
 
ET GAUDIUM, ET SOLATIUM IN LITTERIS.
 радасць i суцяшэнне – у навуках.
Плiнiй Малодшы.
Вельмi жорсткая Веспасiяна ýлада-
Рым крывёй адвеку абмываýся.
Жудасна зiмой гуляць ý алеях сада
Быццам тут зусiм адзiн застаýся.
 
Будучыня прыйдзе зноý вясною.
Не падýладна iмператару надвор’е,
Толькi як сказаць жыцця выснову,
Калi нас, хто разумеюць, толькi двое.
 
INGENS TELUM NECESSITAS.
Неабходнасць – страшэнная зброя.
Плiнiй Старэйшы.
 
Не дарэмны нашы даýнiя размовы,
Дзе згаданы быý пачатак сэнсу.
Спраýдзяцца калiсьцi тыя словы -
Надта цяжкiя, як вылiты з жалеза.
 
Ёсць другiя – быццам лiсце ý маi,
хнi ствол схапiý Зямлю карэннем.
Што на Свеце нас дасюль трымае?
Сiлы мала – моц дае натхненне.
 
TAM ANGUSTIS TERMINIS TANTAE MULTITUDINIS
VIRACITAS IPSA CONCLUDITUR!
У якiя вузкiя межы ýцiснута жыццё мноства людзей!
Плiнiй Малодшы.
Ведай, Плiнiй, думкi ёсць i дзеi –
Для жыцця iх сувязь зразумела.
Кожны дзень змяншае моц надзеi.
Час мiж тым мiнае так няýмела.
 
 за думкамi, прыгожымi, як дзевы,
Што iдуць у святочным карагодзе,
Дзеi робяцца без адчування меры.
Можа, жыць i сапраýды ýжо годзе?
 
NIMIA CURA DETERIT MAGIS, QUAM EMENDAT.
Празмерная руплiвасць больш псуе, чым паляпшае.
Плiнiй Малодшы.
 
Жыць няпроста мiж Зямлёй i Небам.
Госцем быý у Цэзара ý палацы.
Свята там – для радасцi што трэба,
За душу сваю пачаý баяцца.
 
Ёй ужо вядом Бяскрай i Вечнасць,
А уцехi ад гетэр – жаданне цела.
Гэта не пустая акалiчнасць,
Там адна ý танцы аж ляцела !
 
EST DOLENDI MODUS, NON EST TIMENDI.
Для суму ёсць мяжа, для жаху – няма.
Плiнiй Малодшы.
 
Цi iснуе фiласофскi камень,
Што дае адказы на пытаннi?
У душы балюча лёд i пламень
Мiж сабой змагаюцца да рання.
 
Доýгi дзень – у палацы асаблiва.
З асалодай можна доýга думаць:
Вось яна, у белых кветках слiва.
Снег у пялёсткi замяняе памяць !
 
MALE CUNSTA MINISTRAT IMPETUS.
Запал – дрэнны настаýнiк.
Плiнiй Старэйшы.
 
Доýгi час ты дабiваýся мэты
У жыццi i ýсiх яго праявах.
Можа, разумней жылi паэты,
Што ад хмелю падалi пад явар.
 
Ранiцай лягчэй iм прачынацца –
Каб душа не надта так балела.
Як у гэты час жывым застацца?
Для пакут жыццёвых мала цела.
 
NEMO MORTALIUM OMNIBUS HORIS SAPIT.
Нiхто з смяротных не бывае заýсёды мудрым.
Плiнiй Старэйшы.
 
Мiж людзей ты, Плiнiй, адзiнокi:
Назбiраý, што iншым без патрэбы.
Мiж раскошы ж ходзiш, як бязвокi,
Быццам i няма карысцi ý срэбры.
 
Прыгажосць трымаеш ты ý думцы,
Што глядзiць са статуй i малюнкаý.
Сам бы рады быý жабрацкай сумцы -
Ведаý кошт сапраýдных падарункаý.
 
MALUM NULLUM EST SINE ALIQUO BONO.
Няма дрэннага без добрага.
Плiнiй Старэйшы.
 
Паýстагоддзя як настаý пачатак веку,
Час дае магчымасцi змяняцца,
Усвядомiць прызначэнне чалавека,
Каб затым над мэтай не смяяцца.
 
Можна не шукаць у прасторы межы -
Шлях душы ý вечным пашырэннi.
Чалавек заýжды як быццам першы
З спробай жыць у новым вымярэннi.
 
PROINDE, DUM SUPPETIT VITA, ENITAMUR UT MORS
QUAM PAUCISSIMA QUAE ABOLERE POSSIT INVENIAT.
Паспрабуем, пакуль нам дадзена жыццё, каб смерцi засталося
як мага менш таго, што яна можа знiшчыць.
Плiнiй Малодшы.
 
А на свеце цяжка жыць без мэты...
Дзень за днём мiнаюць, як чужыя.
Цi змагу зноý дачакацца лета,
Можа, лепш адчуем, што жывыя?
 
Зведаý Рым, што самы ты разумны,
Я ж ад дум старэю i дурнею:
Мне зусiм не падабаецца Везувiй,
Цяжкi колер неба над Пампеяй.
 
NULLA DIES SINE LINEA.
Нiводнага дня без знаку (радка).
Плiнiй Старэйшы.
 
Вечны Рым здаваýся непахiсным
Кола змены iмператараý-сiстэмай.
Караблi зiмой прывязаны да пiрсу,
Хвалi б’юць аб бераг белай пенай.
 
Мора нораý у няспынным яго руху,
Соль i Час псуюць фасад палацаý.
У труху ператвараюцца пацiху
Камянi, якiм няма чаго баяцца.
 
NUMERANTUR ENIM SENTENTIAE, NON
PONDERANTUR.
Меркаваннi ж падлiчваюць, а не ýзвешваюць.
Плiнiй Малодшы.
 
Ты наблiзiýся да разумення сэнсу,
Бачыý будучае быццам на карцiне,
Дзе ý нас не засталося нават шансу,
Бо згарэлi флота караблi ý Мiзене.
 
Без патрэбы сталi гонар, падарункi,
Час пражыты склаý адзiнае багацце.
Ды яшчэ, як мiласць ад Прыроды –
Зорны дах у бязмежнай нашай хаце.
 
MULTI FAMAM, CONSCIENTIAM PAUCI VERENTUR.
Чутак баяцца многiя, сораму – некаторыя.
Плiнiй Малодшы.
 
Многiх ты вучыý пiсаць i марыць,
Ды вачэй углыб адчыненых не бачыý.
, зазнаýшы цiск гадоý, пад старасць
Сэнс былых iмкненняý перайначыý:
 
Маладосцi жыць лягчэй без думак –
Потым у немачы настане час развагi.
У небе воблакаý змяняецца малюнак –
Так Мастак няспынна рэагуе на заýвагi.
 
NIHIL HOMINE EST MISERIUS AUT SUPERBIUS.
Няма нiчога больш нiкчэмнага i больш велiчнага чым чалавек.
Плiнiй Старэйшы.
 
Хто табе блiжэйшы ý цэлым свеце,
Як пабачыý усё, што можна бачыць ?
Чым далей – больш да спадобы дзецi
З новай спробай смела перайначыць,
 
Не прыняць з чужой падказкi дзеi,
Адшукаць той шлях, што недзе ýецца.
З дзецьмi знойдзеш i свае надзеi,
З iх цяпла душою можна грэцца.
 
ET PRIMA VITAE TEMPORA ET MEDIA PATRIAE,
EXTREMA NOBIS IMPERTIRE DEBEMUS.
Маладосць i сярэднi ýзрост мы павiнны прысвяцiць
радзiме, старасць – сабе.
Плiнiй Малодшы.
 
Ёсць мяжа памiж жыццём i лёсам
Пройдзе Час - iмперыя прапала?
( Вецер над марскiм палогiм плёсам)
Надта шкода, што зрабiý так мала:
 
Не намаляваý Святой карцiны,
Дзе убачыць можна Час наступны ,
Мертвай мовай зробiцца лацiнка.
 чаму Сусвет заýсёды згубны?
 
NEQUE ENIM PERICULUM EST NE SIT
NIMIUM QUOD ESSE MAXIMUM DEBET.
Нельга асцерагацца, што пачуццё, якое павiнна
быць самым вялiкiм, будзе празмерным.
Плiнiй Малодшы.
Ты чакай мяне, мой любы дружа.
Час кароткi тут – табе тым болей.
А табой пасаджаная ружа –
Рэч амаль адзiная без болю.
 
Як вясной пацiху адрастае –
Я паю яе крынiчнаю вадою.
Вулачкай крывою i пустою
Зноý iду няспешнаю хадою.
 
SUUM CUIQUE PLACET.
Кожнаму сваё падабаецца.
Плiнiй Старэйшы.
 
Час настаý, мой дружа, развiтацца,
Змены успрыняць належным чынам.
Будучых часоý няма чаго баяцца –
Розумам лепш бачыш, чым вачыма.
 
Ты пiшы праз глыбiню стагоддзяý,
У лiстах тваiх дасюль жыве патрэба.
Для мяне ж турбот таксама годзе –
Ёсць адзiны шлях – у бяскраi неба.
Люты-сакавiк 2002 года.
 
СЛА ДУМК
Перапляценнем i думак, i нерваý –
Прастора працята па волi людзей.
Каб сiлу жадання прыборам замерыý,
Жахнуýся б напрузе штодзённых падзей.
Энергiя волi пануе ý прасторы
 поле яе не слабей за магнiт,
Сабраная разам аж гушкае горы,
У пыл ператворыць магутны гранiт.
 сiла ад думак не ведае межаý,
Хiстае без меры прастору i Час.
За новую думку, убачыýшы першым,
Ужо не хвалюйся – яна сярод нас.
 
БЫЛОЕ
Часы былыя бачу ясна
 нават iхны чую гук.
У падзеях сцiснутая масса
Падобна на нацяты лук.
 
Вось коп’еý хруст, iржанне коней,
У звярынай шкуры бусурман,
 тупат з гiканнем пагонi...
Канаю, кiнуты, ад ран ...
 
Чужынцы лязгалi жалезам,
Здаецца, рады iм не даць,
Але калi ýставалi разам –
У нiкуды знiкала раць.
 
Пакойчык у святой пустэчы,
Звон манастырскi лашчыць слых.
Не бачыý больш каштоýней рэчы,
Як кнiга аб часах былых.
 
Ад працы гнулiся каленi,
Зямля круцiла круг падзей.
Штогод з палёý збiраý каменне
 сеяý жыта - сэнс надзей.
 
ПАЛЁТЫ
Брату Ягору
Палёты цела за абшару:
Штуршок – i бачыш з вышынi,
Як стала проста здзейснiць мару,
Калi хапае цiшынi
Паволi ý думцы разагнацца
З таго кургана над ракой,
Адкуль не можна не падняцца –
Трымае сцiснуты спакой,
Стварае дзiýную дарогу
Над даллю луга i ракой –
Ляцець спяшацца на падмогу,
Цi з вышынi махаць рукой
На развiтанне без сустрэчы
З сабой i часам за спiной.
Няма лягчэй палётаý рэчы,
Калi працяты скрозь вiной
За немагчымасць азiрнуцца,
Вярнуцца ý край, адкуль узляцеý,
Але ýсё роýна думкi б юцца –
Навошта лётаць захацеý ?
 
БОГУ БЕЛАРУСI
Мой мiлы Божа, светлавокi,
Наш край адрознi з вышынi.
Над Беларуссю больш аблокi –
Сюды праменi працягнi,
На iх зайграй такую песню
(Не надта гучна – для дзяцей),
Паволi, быццам на прадвеснi
Няхай цяплее ад надзей.
Каб доýга музыка гучала,
Стварала самы светлы сум,
Але каб песня выручала,
Збаýляла ад нядобрых дум.
Зрабi, каб кожнаю парою
Матыý знаходзiý лепшы шлях –
Як сок жывiцы за карою,
Як дождж гаючы па палях.
Ствары зямное адраджэнне
Лясных сунiц i малых рэк,
Жыцця бясконцага кружэнне –
Каб жыý у шчасцi чалавек.
ТЭАТР ЖЫЦЦЯ
Водападзел жыцця i лёсу:
Мiж межаý шлях павiнен быць.
З другога боку ход нябёсаý
Дае магчымасць сатварыць
Сябе у новым асяроддзi
Яшчэ не зведаных дарог,
Але калi пабачыý – годзе,
Магутны Нехта дапамог
Знайсцi сваёй душы кiрунак –
Як лiсце адчувае свет
Дня сатвараецца малюнак,
Што вызначыý парад планет.
Па волi рухайся паволi,
Тэатр – будучага час,
У п’есе вызначаны ролi,
Чакаюць менавiта вас.
I зараз здольнасцi актора –
Засвоiць логiку гульнi,
Упершыню i без паýтора
Пражыць. На сцэне зор агнi.
 
ЗДАНЬ У ЛЕСЕ
Мiж дрэý калыхалася цьмяная постаць:
Не звер, не прывiд i не чалавек,
З дубамi вялiкiмi роýная ростам
Хiсталася, быццам той дуб нехта сек.
Вакол шапацелi лiсты на ялiнах,
Нiбыта баронячы сам не прывiд
I па правадах павуцiння з ялiнаý
Сiгнал аблятаý увесь лясны краявiд.
Трывога стаяла ý лесе пад восень
Тут нехта без мэты матляýся, як сон,
Няпэýны, i выгнуты лiчбаю восем,
Хацелася рушыць за iм наýздагон.
Да неба цягнула ад голаса здання,
З зямлi слоý прарочых не зразумець.
I што там – адказы, цi зноýку пытанне ?
Лёс лесу нясцерпны – у вечнасць шумець.
 
ЗНОÝ ЛЮТЫ
Зноý люты снег са стрэх здувае,
Зноý лямпа на стале гарыць,
Старая думка зноý займае –
Паэту цяжка не тварыць.
Але каб лютага надзея
Знайшла свой шлях сярод снягоý –
Патрэбна дробная падзея
Без разумення ýсяго,
Каб люты стаý мiлей за лета -
(Пачуць у паветры праз мароз)
Вясной цяжарная планета
Чакае зеленi бяроз.
 
НЕ ПАРАДЫ
Прабач сабе страшэнныя памылкi,
Не змог зрабiць – мо не твая вiна,
Мiнi паклёп, разумнiкаý ухмылкi,
 дзякуй Богу, што не тут iдзе вайна.
Не калацiся над зямным багаццем,
На дождж i вецер словам не грашы,
Будзь рады вечару ý цiхай роднай хаце,
Трымацца сам сабе дапамажы.
Не бойся нават самай цяжкай працы,
Заýсёды за дабро дабром плацi,
Над вечнай цемрай здолей пасмяяца,
Знайшоýшы сэнс жыцця ý самiм жыццi.
 
НА ПЛОШЧЫ
Белы вялікі покрыý
Хаваý ад вачэй скульптуру,
З жахаý начных пачвару,
Ці голую ý жарсцях натуру.
Навокал суровая стража
Людзей падыйсці не пускала,
Шаптаýся народ – мо хто скажа,
Што раптам на плошчы паýстала.
У клопаце дробныя людзі
Не зводзілі з покрыва вочы,
Надзея трывожыла грудзі –
Паýстала на плошчы ýночы.
Ніхто не спяваý і не плакаý,
Чаканне вісела навокал.
Давер асаблівы да знакаý,
Ніколі не бачаных вокам.
………………………….
………………………….
Казка заýсёды праýдзіва –
Дазналіся людзі ýранні:
На плошчы у якасці дзіва
Высіýся помнік Жаданню.
 
УЛАСЦIВАСЦI ЧАСУ
Няспыннасць часу разумею
Не сэрцам, можа галавой,
Сярод змяненняý жыць умею:
Ён п΄яны, вечнасці напой.
Стварае дзеям перапынкі,
Калі за кадрам час ідзе,
Там выпраýляюцца памылкі –
Раýняй падзеі ý чарадзе,
Якія нібы той пясочак –
Між колбак рухацца змаглі,
Часы пясочныя як вочы,
Iх толькі зноý перакулі.
Але калі час супыніýся –
Страшней няма зямнога дня…
…………………………………
Чаму раней не памаліýся,
Вось Бог глядзіць, нібы радня.
 
ЖНÍВЕНЬСКÍ ДЫВЕРТЫСМЕНТ
 
Жнiвень настаў
Í сонца свяцiць стамiлася,
Цi проста пастарэла яшчэ на адно лета.
 
*
Жнiвеньскае ранне
З легкiм туманам –
Хмаркi збяруцца пазней.
 
*
Жнiвеньская ранiца
З светлым туманам,
Якi знiкне i адразу забудзецца.
*
Жнiвеньскi дзень
Доўгiм толькi здаецца
У чаканнi лепшага часу.
*
Жнiвеньскi вечар
Налiты спакоем.
Выспеў на полi ўраджай.
*
Жнiвеньская ноч
З чыстымi зорачкамi,
Якiя часам падаюць на Зямлю.
*
Жнiвеньскi пах
Настаяны ў полi
Над узаранай раллёй.
*
Жнiвеньскае неба
Рыхтуецца да восенi –
Уздымаецца вышэй, каб ўмясцiць хмары.
*
Жнiвеньскае паветра
Птушак збiрае разам
Í прымушае турботна крычаць.
*
Жнiвеньскiя птушкi
Песнi свае адпелi:
Учора ў вырай буслы паляцелi.
*
Жнiвеньскiя думкi
Са смакам яблыка –
Сабраны разам асалода i сум.
*
Жнiвеньскi сум
Яшчэ не пра страту,
Але як прадчуванне халадоў.
*
Жнiвеньская туга
Па яшчэ не страчанаму лету,
Але з адцвiўшымi кветкамi.
*
Жнiвеньскi сон
Бывае трывожным –
Зноў пачынаецца пройдзены шлях.
*
Жнiвеньскiя дажджы
Íдуць без патрэбы,
Í нiбы нябожчыка мыюць траву.
*
Жнiвеньскiя сустрэчы
Можа з самiм сабою,
Пазнаць якога – дапамажы Божа.
 
Жнiвень 2006 году.
 
Пчолка п’е нектар
З белай кветкi канюшыны –
Вось вобраз летняга спакою.
*
Пахмурнае неба
Сее дождж на зямлю
Як слёзы па адыходу лета.
*
Дробны дождж
Нiбы нечыя слёзы
Пад вечар жнiвеньскага дня.
*
Зорачкi з неба
Найбольш падаюць у жнiўнi,
Абяцаючы замест лета новыя жаданнi.
*
Напрыканцы лета
Бусел доўга стаяў пануры,
А назаўтра гняздо засталося пустым.
*
Жнiвеньскiя птушкi
Песнi свае адпелi.
Учора ў вырай буслы паляцелi.
 
КАСТРЫЧНIЦКI СУМ
 
Позні восеньскі лес
Сёння з думкамі ỹ згодзе:
Нізкі покрыỹ нябёс,
I убранства па модзе.
 
Пажаỹцела наỹкола,
Ціха сыплецца лісце.
Так, жыццё нібы кола,
Iншым лес быỹ калісьці.
 
Цішыня і спакой
Перайначаць падзеі,
Час магутнай рукой
Адымае надзеі.
 
Хутка спусціцца сцюжа…
Убачу зімнія сны.
Памажы, Божа, здзюжаць,
Дачакацца вясны.
 
ПАЛАНЕЗ
Назаўжды знiкае кожны дзень
З Сонцам развiтаўшыся над лесам,
Напаўзае доўгай ночы цень
I гучыць растанне паланэзам.
 
I гады мiнаюць у чарадзе,
Стынуць закаваныя ў жалезе.
Лiтасцi ў жыццi няма нiдзе,
Можа ёсць ратунак у паланэзе?
 
Назаўжды боль страты родных душ
Быццам бы пякучыя парэзы.
У пару бясконцых белых сцюж
Невытрымны гукi паланэзу.
 
РАСШИРЯЮЩАЯСЯ ВСЕЛЕННАЯ
Огненной улиткой
Сотворяя цвет,
Пламенной попыткой,
С выбросом планет,
Радугой играли
Полые шары,
Бесконечность рвали
В новые миры.
Взрывами круженья
Старое губя,
Светом до сожженья
Чистили себя.
Звезды отлетали,
В тишине горя,
Остывая, стали
Согревать моря.
2000
 
ИКОНА
В таком соотношении пропорций
Цвета звучали музыкой души,
Моля о сохраненном в небе солнце,
Не растворении в неслыханной тиши.
 
Струились складки красных одеяний,
Такого лика не найти среди людей,
Где собран весь запас вселенских знаний,
Угаданных и будущих идей.
 
Но через доброту и умиленье,
Увидев счастье в вечности бытья,
Меняются народы, поколенья.
Итога нет, но может быть ... хотя...
1999
 
СТРАННЫЙ ГОСТЬ
Не узнаешь, что может случиться,
И в прошедшем — не лучший итог.
Странный путник к нам в двери стучится,
Только как он попасть сюда мог?
 
Когда нету пути сквозь болота,
Через лес вековой не пройти.
Нас объедет шальная охота —
Все мосты сожжены на пути.
 
Этот путник красивый, во фраке
И с букетом в руках белых роз.
Как дорогу нашел он во мраке,
Или нанятый кто-то привез?
Гостя принять у нас невозможно,
Не поймет он безумную речь.
Вот и смолкла толпа осторожно,
Может, думая заживо сжечь.
1999
 
ПЕЩЕРА
Вдали от всех колдун пещерный
Вдруг понял жизни тайный ход,
Но час был поздний, предвечерний,
И високосный, страшный год.
 
Жег истины нещадный пламень,
Сознанье сковывал мороз.
И мысли неподъемный камень
Он на плечах с собой понес.
 
С трудом залез в нору-обитель
И строгий суд в душе вершил:
Расскажешь все - навек губитель,
Смолчать в душе не хватит сил.
 
Держать в себе первопричину
И новый путь не указать,
Где счастье каждому по чину,
Где красота и благодать!
 
Но остальную долю жизни
Кому останется нести?
Раздать безжалостно по ближним,
И пусть те маются в пути?
 
Понять — не значит жизнь исправить.
Признать величие вокруг,
Что бесполезно миром править,
Ведь все случается не вдруг.
 
Колдун нашел дорогу между
И стал вещать не до конца:
Покажет краешком надежду
Со слов небесного Отца,
 
А дальше — находите сами
Хоть выбор свыше предрешен,
Другими сотворен руками,
И каждый в истине грешен.
1999
 
ТЕОРИЯ
Неверно найденное прежде —
Ошибки в формулах седых.
Где символ знака о надежде?
Где минус дней совсем пустых?
 
Как не учесть сиянье неба?
Пропал в расчетах первый снег
И запах вынутого хлеба,
А вдруг они важнее всех?
 
Чем альфа, бета и омега
И массы постоянный знак?
Раскаты искреннего смеха
И в небе журавлей косяк?
 
Без них решенья не получишь,
Любой расчет сойдет на нет.
Науку жизни вечно учишь,
И где же правильный ответ?
1999
 
СТАЛКЕР
Наша Зона повсюду:
Как дорогу найти?
Цель похода забуду
На безумном пути.
 
Запах голову кружит,
Хоть цветы отцвели,
А грядущие стужи
Притаились вдали.
 
Тут водою смывает
Дни и сердца вину,
И душа забывает,
Что вовек не верну.
 
Странным образом счастье
Показалось вдали,
Да дороги в ненастье
Не туда завели.
 
И останется Зона
На пути в никуда.
Со спасеньем поклона,
Но откуда вода?
1998
 
ФЕВРАЛЬ
Февраль, как музыка без края,
Над вечным снегом в горизонт
Плывет, в безмолвье замирая,
Дрожащим звуком дивных нот.
 
Негромким шепотом тягучим,
Переходя на шорох, скрип:
Звук выше не пускают тучи,
И тайный смысл движенья скрыт.
 
Прощаньем с стылою землею,
Кустами спящими лозы,
Где невозможно знать порою,
Что вероятен шум грозы.
 
И, снежным комом нарастая,
Тоска с печалью все течет.
Своей порою снег растает,
Закончив дней коротких счет.
1999
 
АВГУСТ
Желтые пряди в кронах березок.
Август. И ночи с луной.
Тих, и тягуч, и немножечко резок
Воздух в смеси с синевой.
 
Лето кончается. Года вершина.
Пылью покрыта трава.
Дни еще длятся, но, кажется, мимо.
Осень вступает в права.
 
Надо продолжить огнем листопада,
Отстоять под холодным дождем,
Горечь вдохнуть облетевшего сада,
Где с шорохом листьев бредем.
 
Потом затаится в замерзшей планете
Новой весны волшебство.
……………………………….
………………………………
В августе падают звездочки эти,
С желаньем почуяв родство.
1999
***
Мы сместились в пространстве и времени,
Но в теории невероятности
Есть теорема твоего имени
С океаном счастья под интегралом частности.
1996
 
Светит тихонько и греет
Самый, казалось, пустяк.
Как хорошо, что умеет
Сердце стучать ему так,
 
Словно оттуда струится
Смысл очевидных забот,
И невозможное снится –
Видится тот поворот,
 
Где все светло и понятно,
Готикой тянется вверх.
Станет воистину свято...
…………………………
В страсти очерченный грех.
1999
 
В Вас все не так,
Но именно, как надо.
Сплошной пустяк
И бесконечность взгляда.
 
Вы делаете все наоборот
И, ужасаясь Вашей правоте,
Способна жизнь на новый поворот,
Отвергнув просто истины не те.
 
Вы говорили не смотря на суть,
И неземная музыка звучала,
С желаньем невозможное вернуть,
Не сомневаясь в истине начала.
1999
 
МУЗЫКА КОЛЕРАЎ
 
Адзiнства колераў i гукаў –
Усюды бачу iх радство.
Стварыць таго не могуць рукi:
Пралесак першых хараство,
У салаўiным спеве рання
Стаiць вясной убраны бэз,
I чырвань неба на свiтаннi,
Нiбыта дзiўны паланэз.
Здаецца, колеры спяваюць,
I кожны мае свой напеў.
Яднацца iм дапамагаюць
Дрыготкiя галiнкi дрэў.
Адзiнства думак i жаданняў
Дае магчымасць зразумець,
Чаму над колерамi рання
Плыве далёка звонаў медзь.
 
26.01.2009
 
НА МЯЖЫ
 
Ёсць жыццё на мяжы
Памiж цемрай i днём,
Хоць кажы, хоць маўчы –
Палiць жаркiм агнём.
 
I з марозу ў цяпло
Лёс шпурляе знянацку
(Дыхаць аж заняло),
Як дзiця сваю цацку.
 
I звiнiць унутры
На адлёт прадчуванне…
Панясуць нас вятры,
А цi будзе вяртанне?
 
29.05.2008
 
КРОПЛI ДУШЫ
 
Душу сваю збiраў па кроплi,
Як пчолкi мёд у тым вуллi.
Жывыя кроплi не патоплi –
Надзею захаваць змаглi.
 
Спачатку нават без аглядкi
Iмчаў наперад – малады.
Пяклiся спрытна, як аладкi,
Падзеi, словы i… гады.
 
Але цяпер увагi болей –
Жабрак паклонiцца грашу,
I нават сцiснуся ад болю,
I важкую нясу душу.
 
26.11.2008
 
ЗАКОН
 
Было – i добра. Захаваем!
Хоць успамiны ўсё радзей,
I часам нам здаецца раем
Час маладосцi i надзей,
Сцяжынкi даўнiя, сустрэчы,
Падзеi мiж людзей, сяло.
Спазнаў: няма надзейней рэчы,
Чым тое, што ужо было.
Да новага iдзём пацiху –
Не зменiш вечнасцi закон,
Ды толькi хай мiнае лiха…
I нiзкi Некаму паклон.
 
20.04.2008
 
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
 
Адчуванне магутнасцi Бога
У бясконцасцi зорак, планет.
Найдаўжэйшая ў вечнасць дарога
Пралягла ад душы у Сусвет.
 
Не шукайце дарогi пачатку:
Ёсць пытаннi – адказаў няма.
Проста Ён нарадзiўся спачатку,
I тады панавала зiма.
 
Сярод холаду, побач з жывёлай,
Ён з'явiўся сюды з небыцця,
Каб зрабiлася ранне вясёлым
З усвядомленым сэнсам жыцця.
 
А над месцам вялiкай падзеi
Доўга ў небе вiсела камета,
I сказалi валхвы iудзеям:
«Нарадзiўся Iiсус з Назарэта».
 
24.12.2008
 
***
Раннее утро в соборе,
Где-то вверху, в витражах,
Санта-Мария Маджори
В красно-зелёных слезах.
Словы цудоўнай песнi
 
Чырвона-зялёныя слёзы –
Гэта не проста туга.
Там, сярод зорак, марозы,
Вакуум, знiкла вага.
 
Там, у няведамай далi,
Без iснавання мяжы
Дзеi сапраўднымi сталi,
Колькi ад iх нi бяжы.
 
Скончана моц чалавека,
Дзеецца Некiм iмша.
Вынiк кароткага веку –
Плача прыгожа душа.
 
3.01.2009
 
МАЛIТВА Ў МАНАСТЫРЫ
 
Кусты бэзу пад вокнамi храма –
Смелы лiст над чырвонаю цэглай.
I вартуе высокая брама
Тут часы, што даўно ўжо прабеглi.
 
За сцяною гудзелi падзеi,
Тут жа слова з маўчання адлiта:
Часам злодзеi i дабрадзеi
Побач цiха стаялi ў малiтве.
 
Ратаванне душы – таямнiца.
У царкве пад уладаю Бога
Ў пакаяннi стаяць i малiцца,
Калi здолеў дайсцi да парога.
 
15.06.2008
 
НЯБЕСНЫЯ ЗНАКI
 
На небе запалалi лiтары
Не нашай мовы – нiякой,
Нiбыта сказ аб нейкай бiтве,
I не напiсаны рукой.
 
Яны свяцiлiся i ззялi,
Як зразумелае кiно,
Пабачыцца у неба звалi
I думаць з iмi заадно.
 
Даўно чаканыя жаданнi,
Прароцтвы будучых вякоў…
Яны забудуцца ураннi –
Зацёрты светлаю рукой.
 
31.07.2001
 
***
 
Верасень. Вечар. Чаканне.
Думкi у зман прывялi.
Быццам прызначыў спатканне,
Толькi забыўся калi.
 
Сэрца сцiскае: спазнiўся,
Лета жаданняў сплыло.
Можа, твой воблiк прыснiўся,
Можа, яго не было.
 
Возера ў лесе прыдумаў,
Верш пра усмешку не чуў…
Можа, з жаданняў i тлуму
Гумавы шарык надзьмуў.
 
18-20.09.2006
 
ГУКI РУХУ
 
Адчуваю Зямлi вярчэнне,
Ад якога займае дух.
Невядомых змен вызначэнне
Стварае няспынны рух.
 
Трэба легчы, раскiнуўшы рукi,
Каб не скiнула сiла з Зямлi.
Ад руху пачуюцца дзiўныя гукi,
Што недзе стварыцца змаглi.
 
Чуваць, як дрэвы рассякаюць паветра,
А рэкi мыюць свае берагi,
На промнях Сонца iграе Нехта,
Вельмi далёкi, але тым больш дарагi.
 
Гукаў жыцця не трэба баяцца:
Сабою яны напаўняюць прастор.
Цуд – як гукi пачынаюць злiвацца
У паланэз з накiрункам да зор.
 
12.05.2005
 
ЦАРКВА Ў ЛЕСЕ
 
Заблудзiўся у лесе,
Жыў i спаў мiж галля,
I дрыжаў, як хто лезе:
Нельга жыць спакваля.
 
Без канца i без краю
Дрэвы засцiлi зрок.
Тых трывог не кiдаю,
Што прыйшлi незнарок.
 
I зрабiлiся звычкай
Вечны клопат i жах.
Славiў толькi крынiчку,
Шукаў страчаны шлях.
 
I аднойчы са змроку
На паляну прыйшоў.
Тут адкрылася воку:
Расказаць – мала слоў.
 
На паляне стаяла
Аж да неба царква.
Не званiла – iграла…
Крыж тварыла рука.
 
10.06.2007
 
ЗÍМОВЫ ЛЕС
 
Зусiм змянiўся лес зiмою:
Падобным стаў на светлы сон,
Зацiхла вечнасць пад сасною,
Прапаў жыцця няспынны стогн.
 
Адпачывае лес пад снегам,
Ў бязмежжы белага ляжыць
Í клiча спаць, ды толькi нельга,
Тут небяспечна доўга быць.
 
У чарах вечнага спакою
Не на жыццё падобны сон…
Лес з ласкi Нечае вякуе,
Замёр…Чакае цёплых дзён.
 
22.02.2006
 
СПАКОЙ
 
Спакой у сэрцы патрымаю,
Палашчу светлы успамiн.
Нiбыта музыка iграе
Пяшчотна, як агнём камiн.
 
У холад верыць немагчыма:
Ёсць цiхi вечар за акном,
Жывы агеньчык прад вачыма,
Што асвятляе родны дом.
 
А побач словы ласкi ўюцца,
Па цеплынi з агнём раўня,
I новым знакам адаб’юцца
Ў аблiччы будучага дня.
 
5.08.2007
 
ПАДЗЯКА
 
Са шчырай падзякаю родным
Думкi у песню складай.
Шчасце, што бачым свабодным
Лясны i азёрны наш край.
 
Нiзкi паклон за навуку
Працаю хлеб здабываць.
Роўныя песенным гукам
Дзедавы словы гучаць:
 
«Трэба пражыць адмыслова,
Выхаваць добрых дзяцей.
Памятай Божае слова,
Згоду шукай мiж людзей».
 
Час – будаўнiк непахiсны
Новага ладу жыцця.
Продкаў прарочыя вусны
Словы нясуць з небыцця.
 
4.08.2007
 
СЛЁЗЫ
 
Слёзы засцяць дарогу
У дзяцiнства часы.
Без надзей на падмогу,
Нiбы кроплi расы,
Зiхацелi iскрынкi
На лугу ля ракi.
Памяць топча сцяжынкi
Праз прастору, вякi.
Зноў пайду на свiтаннi
За раку цераз луг…
Стане яваю зданне –
Аж заходзiцца дух!
 
20.01.2008
 
ХРЫШЧЭННЕ
 
Зiмою, ад Новага года,
Да лета далёка яшчэ.
Ды недзе пад тоўшчаю лёду
Жывая вадзiца цячэ.
 
Пытаем, чакаючы лета,
У стылы i ветраны дзень:
«Куды заляцела планета,
Ад Сонца схаваўшыся ў цень?»
 
Але спадзяванне спакою
Вадою абмылася тут,
I Божа пяшчотнай рукою
Баронiць ад зiмнiх пакут.
 
18.01.2008
 
ЦАРКВА Ў НЕБЕ
 
Кароткi час – i зноў паўторы,
I памiж гэтым мiтусня.
А зверху светла свецяць Зоры.
Там мары дом, а не хлусня.
 
I цягнецца крыжамi ўгору,
Нiбыта хоча паляцець
Царква ў зорную прастору,
Адсюль прыкметную ледзь-ледзь.
 
19.01.2008
 
ВЫРАЙ
 
Палячу услед за бусламi,
Распрастаю шырока крылы,
Вецер лашчыцца з валасамi
I яшчэ дабаўляе сiлы.
Там пабачу зялёныя рэкi,
Дзе нап’ецца ружовы жыраф,
Там знайду цудадзейныя лекi
I нарэшце адолею жах.
 
2.11.2007
 
ПОЛЫМЯ ВАЙНЫ
 
Воiну-афганцу В.Л.Занько
Амаль штоночы бачу сон,
Як конi з полымя бягуць,
Агонь навокал, спёка, стогн,
А конi аж аброцi рвуць.
 
Праз немагчымае нясуць
Сябе. І недзе побач мы
З жаданнем простым – не заснуць…
Пры гэтым нiбы стаў нямы.
 
Агонь пячэ, згараюць нервы,
I нават ў гэткай немаце
Сваю душу заслонай веры
Абаранiць ў агнi хацеў.
 
Адкуль тут конi, горы, пыл
I як iм вырвацца да лугу?
Там можна зноў набрацца сiл,
Але той сон iдзе па кругу:
 
Агонь чырвоны, нават чорны…
Ад той пары за коней клопат,
I труцца думкi, нiбы жорны,
I ўяўку чую хуткi тупат.
 
18-20.07. 2008
 
СТАРЫ МАНАСТЫР
 
Быццам жыў тут калiсьцi
У няведамы час.
Тут душа, бы ў калысцы,
Незалежна ад нас
Гадавалася з мэтай
Быць каштоўней манет –
Добрай думкай сагрэта
I турботай за Свет.
Тут стаяў у малiтве
I трымаў строгi пост.
Перамогай у бiтве
Вынiк быў – душы рост.
Дух спакою i веры
Панаваў у абшары,
Адчынялiся дзверы
Ў неабсяжныя мары.
Тут, за цьмяным акенцам,
Шмат дажджоў пралiлося,
I цяплела пад сэрцам,
Ласка ў думках вялася.
Зразумеў адзiноцтва,
Як падзяку за лёс,
Што за веру ў прароцтва
Жыць сюды перанёс,
За чырвоную цэглу,
Дзе антэны-крыжы
Шлюць сiгнал ў Сусвет цэлы:
Божа, ўсiм памажы!
 
МУЗЫКА
 
Думкi ўзлятаюць на неба.
Там лашчыцца могуць да зор.
Такая ў думак патрэба:
Без межаў iмкнуцца ў прастор.
 
Там светам працята прастора,
Лагодныя хвалi плывуць.
Нiбыта спакойнае мора,
Там думкi мае адпачнуць.
 
Забудзецца доля зямная.
Мелодыя – вечны спакой.
Там Нехта на гуслях iграе,
Гартаючы струны рукой.
 
11-18.06.2008
 
ПЕРАД БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ
 
Застыла ўсё ў чаканнi Нараджэння,
I ноч сцiскае светлыя часы.
Не просты вынiк у зямным кружэннi –
Зiма стаiць зусiм не для красы.
I холад лезе, быццам з нежывога,
Сабе забраць i думкi, i святло,
Але ўжо блiзка нараджэнне Бога:
Пячора, яслi… Так тады было.
Адлiкам новым час пачаў з надзеi:
Насупраць цемры знойдзена мяжа,
I не дарэмна ў кнiгах з Iудзеi
Прапiсан шлях збаўлення да Крыжа.
 
15.12.2008
 
ЛЕКI
 
Замяло былыя сцяжынкi,
Абмялелi рэкi дзяцiнства.
Думкi скачуць, нiбыта спружынкi,
Мiж сабою шукаюць адзiнства.
 
Калi блiзка было да Бога,
Што у воблiку жыў дзядулi,
Сустракаў кожны дзень ля парога…
Тыя днi назаўжды мiнулi.
 
Новы век i iншыя дзеi,
Нават думку дадумаць некалi,
I ратуемся мы праз надзею
Мо проста не тымi лекамi.
 
9.12.2008
 
ДАБРО
 
Дабро ствараецца пацiху.
Дзiвосны добры чалавек
Знаходзiць сiлу супраць лiха
Не раз за свой кароткi век.
 
Праз позiрк добры i лагодны
Збаўляе часам ад бяды
I, нават калi сам галодны,
Раздзелiць хлеб i дасць вады.
 
Дабро заўсёды адгукнецца
На боль i смутак у вачах
I, можа, жалем назавецца.
Дабра агеньчык не зачах…
 
17.01.2005
 
КАЛЯНДАР
 
Лiчбы… Быццам спачатку
Пачынаеш адлiк.
Дзён былых адпячатак
Недзе ў вечнасцi знiк,
Растварыўся у часе,
I былога няма.
Цi загiнуў ў паразе,
Мо чакалi дарма?
Новых дум абяцанне
Выплывае, як сон.
Напрадвеснi цi ўраннi,
Можа, збудзецца ён?
 
30-31.12.2008
 
ЛАЗНI
 
Алесю Пiсьмянкову
 
На Касцюкоўшчыне топяцца лазнi:
Па-старому – дымкi ўздоўж ракi.
У суботнiм настроi выразней
Лад жыцця, што дайшоў праз вякi.
 
Справы вёскi раўняюцца ласкай,
Без прымусу, няма мiтуснi.
I здадуцца сапраўднаю казкай
Дзеi ў лазнi – нiякай хлуснi.
 
Пара цела i думкi сагрэе,
Нiбы змеi, каменнi сiпяць.
I народ тут душой не старэе,
Смеласць мае занова пачаць
 
Свае справы са свята ў нядзелю,
I адлiк зноў бярэцца з нуля.
Прагне сэрца да веры ў надзею,
Калi з лазнi iдзеш спакваля.
 
29.05.2004.Чысты чацвер
 
ПЕСНЯ ВАШЧЫЛЫ*
 
Немагчыма пражыць без свабоды –
Вольнай птушкай хачу паляцець:
Знiзу Сожа струменяцца воды,
Побач звонаў калышацца медзь.
 
Немагчыма пражыць без Айчыны:
Любы воку лясы i палi.
Мо у небе спазнаю прычыны,
Што да думкi ляцець прывялi?
 
За паўвека жыццё гэта зведаў,
Мала бачыў дабра мiж людзей,
Чарадой лiхалецце ды беды,
Але грэх – ацурацца надзей.
 
I напоем чароўным, як мары,
Сам сабе ўзвесялiў ў жылах кроў.
Уздымуся за чорныя хмары
I дарэмных не кiдаю слоў.
 
Я iмкнуся да сiняга неба
У бясконцы высокi прастор.
У змаганнi пабачыў патрэбу,
I яно мяне ўзнесла да зор.
 
12.01.2009
 
___________________________________
*Васiль Вашчыла – кiраўнiк сялянскага
паўстання 1744 года ў Крычаве.
 
***
Мiлы, рухавы вобраз –
Нiбы вадзiца ў крынiцы,
З якой невыказна добра
У час спякотны напiцца.
 
Дзякуй за кроплi ласкi,
З напоем вачэй i неба.
Жывая вада не з казкi –
Жыве кахання патрэба.
 
27.03.2009
 
СВАЁЙ ПАРОЮ
 
Сваёй парою кветкi расцвiтуць,
I дожджык прашумiць сваёй парою.
Нiбыта сон, успомню маладосць,
I сэрца зноў не знойдзе супакою.
 
Там рэкi скрозь, што мыюць берагi.
Якая моц вакол жыццём кiруе!
I зацiхаюць на вадзе кругi,
А недзе ў глыбiнi яшчэ вiруе.
 
I думкi, як няспынная рака,
Нясуць за небакрай i далягляды,
Дзе Нечая пяшчотная рука
Заслонай стане ад бяды i здрады.
 
10.12.2007
 
ЖЫВАЯ ЦАРКВА
 
Не канчаецца вада у крынiцы –
Яе будучыня плыве да дзяцей.
Дазваляе падысцi i напiцца,
Наталiцца смакам чыстых надзей.
 
Ад крынiцы ручаёк выцякае
Проста ў возера ў абрамленнi ялiн.
Потым знойдзецца й мэта, якая
Крыж уздыме ў атачэннi галiн.
 
Зверху ў возера глядзяцца аблокi,
I злiваюцца тут неба з вадой.
I вадзiца – нiбы купал высокi…
А аблокi ўсё плывуць чарадой.
 
28.08.2007
 
СОН У ЖНIЎНI
 
Цямнеюць жнiвеньскiя ночы,
Наперадзе няма святла.
Яшчэ прыснiўся сон прарочы,
Нiбыта доля уцякла.
 
За ёю быццам гнаўся верхам,
Зусiм кудысьцi не туды,
Каня палохаў зданяў вэрхал…
Усюды чуўся пах бяды.
 
А з цемры дзiкага балота
Гарнуўся гiбельны туман.
Прачнуўся, а ў душы турбота.
Сон цяжкi той хай будзе зман.
 
30.08.2007
 
ПРАДЧУВАННЕ
 
Настане ноч, падобная на дзень,
I неба стане светлым не ад сонца,
А дрэвы не пакiнуць болей цень,
I запануе страх, амаль бясконцы.
 
Усе, што патанулi караблi,
Убачым зноў на хвалях мора,
Але без людзей, што калiсьцi былi.
Страшней на Зямлi не ведалi гора…
 
Ад прадчування страты засланiцца
Iмкнемся мы, а трэба даць адказ:
Чаго ў жыццi павiнны зноў дабiцца,
Што людзям застанецца пасля нас?
 
18.09.2007
 
***
Жыву адзiн у цэлым свеце
У атачэннi звыклых сцэн.
Мо родны хто застаўся недзе,
Ды абысцi не можа сцен?
 
Равы i рэкi-перашкоды
Пакрэслiлi зямны абшар
I засланiлi шлях свабоды…
Пераграбаю думак жар…
 
Гасцей чакаю i баюся:
Што ж iм не хочацца сюды?
Дзе сам за будучыню б’юся,
Шукаю сродкi ад бяды.
 
10.08.2007
 
ВЯСНОВАЯ ПЕСНЯ
 
Самую лепшую песню
Спявала калiсьцi рака.
З шорганнем крыг напрадвеснi
Строiўся спеў раўчука.
 
З лесу гучалi арганы,
Гукi паволi плылi,
I векавыя курганы
Быццам у неба гулi.
 
Гукi плылi асцярожна –
Iх нельга нiчым замуцiць,
А патрымаць было можна
I зноўку на волю пусцiць.
 
2.06.2007
 
ЖЫВАЯ ЗЯМЛЯ
 
Зямля жывая… пад жывымi.
Ў глыбiнях нафта – гэта кроў,
А на паверхнi рэчак жылы
З жывой вадой да берагоў.
 
Ёсць горы, моры i пустынi…
Жыццём працята ўсё наўкола.
Perpetuum mobile* няспынна
Прырода круцiць сваё кола.
 
I мора мые моцны бераг,
Слязьмi азначана бяда.
Скажы, калi не маеш веры,
Адкуль салёная вада?
 
19.01.2008
 
____________________
* «Вечны рухавiк» (лат.)
 
ЧАС ЗАБЫЦЦЯ
 
У лютым здранцвелыя дрэвы,
Замецены снегам прастор.
Няма спадзявання i веры
У будучы шлях памiж зор.
 
Ад холаду гукi знямелi,
Якiя абудзяць жыццё,
Каб дрэвы вясной зелянелi…
А лютага час – забыццё.
 
13.02.2008
 
ВЕЧАР
 
Вось прыцiшыўся вецер,
Здзьмуў далёка аблокi,
Не калышацца вецце –
Позiрк вельмi далёкi.
 
Супакояцца думы,
Сон паволi плыве,
А паветра бы з гумы –
Гукi сцiхлi ў траве.
 
Цiхi жнiвеньскi вечар –
Падарунак усiм,
Толькi знакi аб вечным
Зоркi шлюць нам дваiм.
 
9.08.2008
 
АДЛЁТ
 
Нешта рана буслы закружылi –
Тут яшчэ недажатыя нiвы,
I нямала чаго не звяршылi…
Погляд зверху заўсёды тужлiвы.
 
Яшчэ сонейка дорыць пяшчоту
I далёка пакуль да зiмы.
Толькi дрыжыкi бачу чароту –
Нехта хоча сказаць, ды нямы.
 
Адчуванне пагрозы вядома:
Прыйдзе час – i настане зiма.
А цi робiцца гэта свядома?
Няўжо iншага выйсця няма?
 
30.07.2008
 
ХОЛАДНА
 
Сёлета такi халодны май,
Быццам не хапае дабрынi.
«Сонейка, прашу цябе, трывай,
Хмары непатрэбныя мiнi».
 
Неўпрыкметку неяк сад адцвiў,
Адляцелi белыя пялёсткi.
I на гэта велiчнае дзiва
Лiўся дождж па-восеньскаму хлёсткi.
 
Днi яшчэ даўжэюць, як надзея:
Цёпла будзе, толькi вось калi?
Нешта ў думках мерзне i радзее,
Гукi – як вядро перакулiў.
 
27.05.2008
 
***
Люты. Завея. Думкi,
Быццам у белым снезе,
З якога доўгi i ломкi
Нехта бязвольна лезе.
 
Спраўдзяцца сноў трывогi
Пра хуткi палёт далёка,
Куды замяло дарогi…
Чорна-белае ўсё навокал.
 
Некалi снег растане –
Каляровымi зробяцца здымкi.
Зiмовы клопат да рання.
Люты. Завея. Думкi.
 
17.02.2008
 
ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ
 
Восень – расстанне з вясною,
Апошнi яе ўспамiн.
Палаюць тужлiвай парою
Крывавыя кроплi калiн.
 
Няма былой белай надзеi,
Што цвiла на калiне тады,
I лiсце на голлях радзее,
Зiмовыя бачны сляды.
 
У рэчцы застыла вадзiца,
Абапал кусты, як скляпы.
Вады той не цягне напiцца.
Халодна. Дзень нейкi сляпы.
 
6.10.2008
 
ЧЫСТАЯ ВАДА
 
Магчыма, на iншай планеце,
Ёсць ружовыя горы да неба.
Там кветкi заўсёды у леце
I спяшацца нiкуды не трэба.
 
Вада ў рэках, нiбыта з крынiцы:
Не замуцiцца нават нi разу…
Нахiлiцца на бераг, напiцца
I смяяцца заместа адказу.
 
6.07.2008
 
***
Неяк адразу восень
Хмарамi засцiла неба.
Лета назад не просiм,
Толькi знянацку не трэба
Сiроцтвам палохаць прастору
I думкай пра рэчкi пад лёдам…
А хочацца некуды ўгору:
Там цёпла i сонца заўсёды.
 
9.09.2008
 
СКАНЧЭННЕ ЛЕТА
 
Быццам не лета мiнула –
Страчаны поспехам сэнс.
Сiверам свечку задзьмула,
Цi з цягнiка ўначы злез.
I разгубiўся ля краю
У холадзе новай зямлi:
Станцыя тут не такая –
Лета адчуць не змаглi.
 
21.09.2006
 
РАННЕ
 
Згодзен прыняць пакаранне –
Волю бязлiтасных слоў.
Толькi нанова ураннi
Мэта хай з'явiцца зноў
З сэнсам пазбавiцца ночы,
Цемры i немачы сну,
Каб сонца пабачылi вочы,
Новае неба, вясну.
 
15.03.2005
 
ПЕРАД НАВАЛЬНIЦАЙ
 
Прадчуванне навальнiцы
ахапiла наваколле.
Ад яе як засланiцца,
асаблiва ў чыстым полi?
 
Вецер з дрэвамi гуляе,
лiсце чэша частым грэбнем,
смела гукi выдумляе –
зразумелая патрэба.
 
Гэта музыка гуляння
з блiскавiцамi i громам
сцiхне. Сонца ўстане ўраннi
над абмытым дахам дома.
 
5.07.2007
 
ЗМЕНЫ
 
Зноў зялёныя бярозы,
Быццам не было зiмы.
Адышлi ў нябыт марозы –
Новы голас чуем мы.
 
У жыццi патрэбны змены,
Нават камень мае рост.
Дзеi летнiя на сцэне,
I вясёлка, нiбы мост.
 
13.03.2006
 
ДУМКI
 
Над зямлёю птушкi лёгка ўюцца,
А яшчэ вышэй плывуць аблокi.
Так i думкi нiадкуль бяруцца,
I таму лёс iхнi адзiнокi.
 
Не магу паплыць ў блакiце неба,
Каб блiжэй да Сонца быць i грэцца.
Паляцець туды – душы патрэба,
Але хто з Зямлёю застанецца?
 
23.06.2003
 
У ЖНIЎНI
 
Зерне – будучыня хлеба,
Пахнуць яблыкi i мёд.
Уначы ў бяскраi неба
Зорак дзiўны карагод.
 
У душы расце патрэба
Завяршыць сумненняў год.
На вадзе ад поўнi – срэбра.
Ёй не хочацца пад лёд.
 
10-27.08.2004
 
***
Калi наперадзе дарога
Крывая, цягне у ваду
I ў сэрцы чуецца трывога –
То знак!.. I, мабыць, на бяду.
Тады ад ветру засланiся,
Перачакай, мо пасядзi,
На месцы нават патапчыся,
А лепш зусiм з яе сыдзi.
 
21.05.2004
 
ПЕРАД САМАЙ НАВАЛЬНIЦАЙ
 
Недзе далёка грымела –
Навальнiцу чакала ноч,
Але цямнела нясмела,
I, быццам пачварная рэч,
Стала покрывам цемра
Хаваць непрыгожы свой твар.
Як нервы, дрыжэлi дрэвы,
I вiльгаць лiпла на твар.
 
19.08.2005
 
ВЯСНОВАЕ
 
Вясна адкрыла чароўныя вочы –
Пачуўся подых адталай зямлi,
Колер неба зрабiўся нейкi дзявочы,
Каб бясконцасць заўважыць змаглi.
 
Чаканне Вялiкадня расло з вясною,
Штодня прыгажэлi да яго уборы,
I кожная думка рабiлася яснаю
I прывабнай, як горы, што каля мора.
 
25.03.2004
 
ВОСЕНЬСКI ЛЁС
 
Вераснёўскi водар як вiно,
У напоi тым усё у меру.
Мы з табой сустрэлiся даўно,
Можа, там нас ахрысцiлi ў веру.
З абразамi сонейка над лесам,
Шапаценне лiсцяў быццам спеў.
Восень стала нашым цiхiм лёсам,
Што стаiць спакойна памiж дрэў.
 
Верасень 2007
 
ШАНЕЦ
 
Лепшага шанцу не будзе
Ласку зрабiць на Зямлi.
Потым iншыя людзi
Здзiвяцца, што не змаглi
Мы зберагчы спагаду,
Забралi з сабой ў небыццё…
Кветкi новага саду
Зноў прапяюць пра жыццё.
 
5-7.11.2007
ПАВОДКА
 
Вясна пачыналася з лодкi –
Рух чоўна ў талай вадзе,
I можна над лугам праплыць пасяродку:
Вада за сабою iмклiва вядзе.
Гукае пабачыць бязмежныя далi,
Абмытыя занава талай вадой,
I думкi дагнаць, што зiмою прапалi,
Сагрэцца пад вобразам з жоўтай вярбой.
Кусты аж трымцяць ад напругi цячэння,
Вада тут жыццё цудатворнае лье,
Якое, дарэчы, не мае значэння,
Таму што рэальнасць убачыў у сне.
 
23.03.2004
 
ЧОРНАЯ БЫЛЬ
 
Чорны вялiзны камень
вырас у чыстым полi.
Высiўся з хмарамi ўровень
вобраз нядобрай волi.
 
Звычайна ляжаў абыякава
за неўзаранаю паласою.
Ранiцай камень плакаў
белай, як соль, расою.
 
Камень вiсеў над усiмi
i нават сцiскаў дыханне.
Рабiлiся думкi пустымi,
Нiбы цяжкi сон ураннi.
 
З каменя мала карысцi
i прыбытак з яго нiякi.
Толькi чутку разнёс хтосьцi,
што на каменi бачыў знакi.
 
Памiж крыжыкаў нейкiя кольцы
I фiгуркi людзей ляжачых.
………………………………
Былi ж некалi багамольцы…
Хто над каменем зараз паплача?
 
8.04.2005
 
СВIТАНАК
 
Сiлы свае праявiла ноч:
Закончыла доўгi дзень,
Потым яна збярэцца прэч –
Цемень зробiцца крыху радзей.
Знойдзецца згубленая дарога
Сярод лесу да высокай гары,
I гэта чаканая перамога –
Надыход свiтальнай пары.
Пасля ночы i небыцця
Асвецiцца на гары крыж.
З верай у перамогу жыцця
Пойдзем, чаго ты стаiш?
 
29-30.01.2009
 
ПАХI I КОЛЕРЫ
 
Дзяцiнства пахне летам i ракою,
I музыка простая – «цiлi» i «бом»,
А радасць нават мацаеш рукою
I п'еш яе з вадзiцаю нагбом.
 
Пах старасцi – з пылу i лекаў,
А час паскарае свой бег.
Як вынiк кароткага веку –
Цiшыня. Стылы студзеньскi снег.
 
27.08.2005
 
ВОСЕНЬ У ВАЎКАВIЧАХ
 
Вераснёўскiя восенi вочы
Пралiлiся халодным дажджом
На радзiму маю, Ваўкавiчы,
На старэнькi бацькоўскi дом:
Намачылiся жоўтыя кветкi,
I яшчэ пацiшэла ў сяле…
Лёг тут човен спiной да паветкi,
Бягуць слёзкi дажджу па вясле.
 
6.09.2006
 
БЯЗМЕН
 
Спрабую нешта перайначыць
У гуле хуткіх перамен.
А каб змяненні лепей бачыць,
Стары задзейнiчаў бязмен.
Узважу дзеi i надзеi
(заместа гiры будзе час) –
Наколькі ж розніца між імі?..
Мо гэтак хтосьці важыць нас?..
 
4.05.2008-19.01.2009
 
ПЕРАД ВЫРАЕМ
 
Птушкi над пожняю жытняю
Кружацца, сумна крычаць,
Быццам не лета пражыта,
А лёс назаўжды адлятаць.
 
Бачылi поле зялёным…
Памятны спеў жаўрукоў…
Зараз з апошнiм паклонам
Выдаўся лёс жабракоў.
 
Жалюся на немагчымасць
Здзейснiць задумы свае?
Няма спадзявання на лiтасць…
Над iржышчам нiхто не пяе.
 
2.08.2007
 
ДЗВЕРЫ ШЧАСЦЯ
 
Адчынiлiся насцеж дзверы
У вялiкую залу палаца,
У царкву зразумелае веры,
Дзе прарокаў не трэба баяцца.
 
За дзвярыма сiмфонiя Сонца
Светлым колерам льецца звысоку.
Хоць памерамi зала бясконца,
Ды прастора не страшная воку.
 
I спакойна за тымi дзвярыма,
Нават часу хады не чуваць.
Побач вiд старажытнага Рыма,
Зорны водар, жаданне спяваць…
 
28.03.2004
 
ТАДЫ
 
Высокае неба дзяцiнства
Над кветкамi росных лугоў.
Тады панавала адзiнства,
Якое не вернецца зноў.
Ядналiся колеры, гукi,
Запомнiўся водар ракi,
I Сонца зыходзiла ў рукi…
Здаецца, прайшла праз вякi
Цудоўнага лета загадка
З жыццём у лясах i лугах…
Праз рэчку зыбучая кладка
Прадоўжыцца ў новых мiрах.
 
20.06.2005
 
***
Зiма, адыдзi прэч!
Колькi цябе трываць?
Немагчымая гэта рэч
Белым колерам залiваць.
Наваколле ляжыць у праклёне.
Ты забрала жаданнi ўсе,
Нават памяць пра лес зялёны,
Успамiн пра траву ў расе.
Затрымала зiма падзеi,
Час такi – болей думак рух,
Ды пад снегам кроплi надзеi –
Сняць зярняткi у кветках луг.
 
11.02.2009
 
МАЛЮНКI РАКI
 
Намалюю такую карцiну:
Там увесну разлiвы ракi
З крыгаходам i песняю дзiўнай,
Што спяваюць з нябёс жаўрукi.
Намалюю пачатак свiтання
У тумане над летняй ракой,
Дзе плыве спадзяванне на ранне
I пануе глыбокi спакой.
Намалюю i дождж над ракою,
Блiскавiцы адбiтак ў вадзе.
Шлях яе уладарнай рукою
За вадою ў бязмежжа вядзе.
 
24.02.2009
 
ТАЯМНIЦА НАРАДЖЭННЯ
 
Iснуе таямнiца Ражства.
Гэты дзень сапраўды непаўторны.
Бачу вобраз вясёлкi-маста,
Ён узнёсся – бясконцы i зорны.
 
Не бывае у часе звароту –
Накiрунак да новай вясны,
Ўваскрасае жаданне палёту
У краiну, дзе спраўдзяцца сны.
 
СУСТРЭЧА
 
Пераступiць праз «немагчыма»
I там шукаць далей шляхi,
Пабачыць мэту не вачыма –
Праз пакаянне за грахi.
Там думкi простыя як ранне,
Святло аж л’ецца цераз край,
Там нешта новае настане,
Там сапраўды iснуе рай.
Прыгожых душ нiбы вяселле,
Мы там сустрэнемся ў танцы:
Кружыцца будзем, як не ўмелi,
Бо нам няма чаго баяцца.
Там сапраўды усё навечна:
I час спынiўся, i падзеi.
I толькi музыка аб нечым
Яшчэ клапоцiцца ў надзеi.
 
9.03.2009
 
СОНЕЙКА НА ВЯЛIКДЗЕНЬ
 
Якое светлае чаканне
Дня уваскрэсення Хрыста!
Зайграе сонейка ўраннi
Сканчэннем доўгага паста.
 
Нiбы яечка па абрусу,
Па небу яснаму плыве.
У час спакойны, без прымусу
Святлеюць думкi ў галаве.
 
Глядзiць яно лагодным вокам,
Спускае промнi на зямлю.
Зусiм збаўленне недалёка –
I ласку вуснамi лаўлю.
 
12.04.2009
 
Цыкл ХАЙКУ
***
Песня гучала –
Яе нарадзiла душа,
Вечна жывая.
 
***
Бязмоў'е зiмы
Сустрэне на дарозе
Халодным ветрам.
 
***
Дзень з ранiцы
Здаваўся вельмi доўгiм,
Ды хутка мiнуў.
 
***
Шукаю спакой,
Нiбы схову ад буры
Для сваёй душы.
 
***
Маладым сярпом
Поўня ў небе плыла
Якраз на Ражство.
 
***
Восень забрала
Цяпло i ласку лета.
Песня прапета.
 
***
Зноў выпаў снег,
Як заўжды ў суботу,
Адлiкам канца.
 
***
Восеньскi дожджык
Пайшоў пасярод лета
Слязьмi журбы.
 
***
Малiнавы смак –
Непаўторны ўспамiн
Пра ласку лета.
 
***
Кропелькi дажджу
Засланiлi дарогу
На шкле машыны.
 
***
Жаўцее жыта –
Платай за чаканне
Настае жнiво.
 
***
Зiма настала,
Быццам доўгая думка
Аб страце сэнсу.
 
***
Снег пакрыў зямлю –
Настала зацiшша для
Новага лета.
 
***
Трава адрасла –
Пасля холаду зiмы
Настане лета.
 
IСКРЫНКÍ ХОКУ
 
*
У сонечны дзень,
Калi высокае неба,
Нібы малады.
*
Яркая поўня
Асвятляе зляжалы снег -
Чакае вясну.
*
Ноч i завея,
Быццам дзень не настане,
Iду дадому.
*
Цвiтуць цюльпаны,
Чырванеюць у акне
Над белым снегам.
*
У белым снезе
Схаваны поле i лес.
Як цяжка iсцi.
 
*
Холадна зорка
З бяскрайняга неба
Глядзiць на Зямлю.
*
Нарэшце вясна.
Цi лепш стане потым,
Як сад адцвiце?
*
Поўная поўня
Плыве небам марозным,
Як кветка вiшнi.
*
Расцвiлi вiшнi
I бялейшыя за снег,
Якi ляжыць тут.
 
*
Пасадзiў вiшню,
Каб некалi зацвiла
Кветкамi вясны.
 
*
Вiшня расцвiла,
Кветкi хутка апалi,
Мо ад чакання ?
*
Салоўка спяваў
Сваю лепшую песню –
У паднябессе.
*
Вясновы дожджык
Чыста вымыў пралескi,
Напаiў Зямлю.
*
Хмары хацелi
Схаваць Зямлю ад Сонца
I яго цяпла.
*
Сняжынкі ляцяць,
А сніцца, што падаюць
Мёртвыя пчолы.
 
Snowflakes fly,
In my dreams I see
Dead bees fall.
*
Засланю душу
Ад iмклiвага жыцця
Вокладкай кнiгi.
 
*
Пялёсткi агню
Гулялi пад маiмi пальцамi
Í грэлi сэрца.
*
Як доказ жыцця
Зноў засеяна поле
I расце жыта.
*
Летам доўгi дзень
У зялёным убранстве –
Цiхая радасць.
*
Лета пачатак
Падобны да вяршынi
У белых кветках.
 
*
Турбуе думка
Пра мэту iснавання
Прыгожых кветак.
 
An idea disturbs
About the sense of existence
Of beautiful flowers.
*
Няспынны дожджык
Уначы i ўвесь дзень
Плакаў па вясне.
*
Лiсты на дрэвах,
Быццам малыя дзецi,
Дрыжаць пад ветрам.
*
З пахам сена
Над лугам з бусламi
Жыве Беларусь.
*
Цiхi летнi дождж
Абмыў траву i дрэвы
Перад нядзеляй.
 
*
Шум Паднябесся
Зацiхаў мiж дрэвамi
I спаў ў лесе.
*
Зоркi ў небе -
Нiбы гараць iскрынкi
Пасля пажару.
*
Вышыня неба
Яснага летняга дня -
Нейкая лiтасць.
*
Пчала п´е нектар
З кветкi канюшыны –
Вобраз спакою.
*
Шэрае неба
Сее дождж на зямлю -
Плача па леце.
 
*
Зоркі ỹ небе,
Як зярняткi на полi, -
Божы ỹраджай.
*
Яркая поỹня
У восеньскім небе
З марай сагрэць.
*
Сціплы прытулак
З вогнішчам у лесе,
Вечнасць як дым.
 
Modest lodging for the night
At a fire in a forest,
Eternity as a smoke.
*
Неба маўчаннем
Павісла над восенню,
Поўніцца сумам.
*
Пустое гняздо
Сумна глядзіць угору -
Буслоў там няма.
*
Дробненькi дождж
Нiбы нечыя слёзы
Па сканчэннi дня.
*
Бачыў у небе
I колеры вясёлкi,
Але без зорак.
*
Позняя восень,
А лета яшчэ далёка
За доўгай зiмой.
 
*
Нiбы ад болю
Растання з мiнулым –
Жоўтае лiсце.
 
*
Вечнасцi кругi
Памiж зоркамi неба
Пабачу зiмой.
 
*
Чаканне вясны
Амаль безнадзейнае
Пад дробным дажджом.
*
Вецер сцюдзёны
Кiдае лiсце долу –
Азяблi дрэвы.
*
Птушкам ў небе
Заўсёды трэба кружыць,
Каб баранiць Свет
*
Адыход лета -
Прысуд для расставання
Бусла з гняздом.
*
Зоркi з неба
Больш падаюць у жнiўнi
Замест жаданняў.
 
Stars fall from the sky
More in august
Instead of desires.
 
*
У канцы лета
Бусел стаяў пануры
Над сваiм гняздом.
*
Птушкi да жнiўня
Песнi свае адпелi -
Трэба адлятаць.
 
Жнiвеньскi дывертысмент
 
Жнiвень пачаўся,
Í сонца пастарэла
На адно лета.
 
*
Жнiвень i ранне
Сплывуць легкiм туманам –
I забудуцца.
 
*
Жнiвеньскi тыдзень
Доўгiм толькi здаецца -
Хапае часу.
 
*
Жнiвеньскi вечар
Напоўнены спакоем,
Быццам ураджай.
 
*
Жнiвеньская ноч
З чыстымi зоркамi,
Якiя падаюць.
*
Жнiвеньскi водар
Настоены ў полi
Над свежай раллёй.
*
Жнiвень у неба
Уздымаецца вышэй,
Каб прыняць хмары.
*
Жнiвень i час
Птушак збiраюць разам -
Адсюль адлятаць.
*
Жнiвень прыйшоў,
I буслы паляцелi,
Цi ж хацелi?
*
Думкi ў жнiўнi
З водарам яблыка –
Смак i сум разам.
 
Thoughts in August
With sense of apple –
Together taste and melancholy.
 
*
Жнiвеньскi клопат
Яшчэ не пра хуткую страту -
Як жах халадоў.
*
Туга ў жнiўнi:
Яшчэ не канец лета,
Але кветак мала.
*
Жнiвеньскi прывiд
Вяртае ў трывозе
На пройдзены шлях.
*
Жнiвеньскi дождж,
Нiбыта нябожчыка,
Абмые траву.
*
Жнiўня сустрэчы:
Нават папрасiць можна:
“Памажы, Божа”.
 
ПЕСНЯ
У песню спляліся жаданні
Між гукаў, што самі плылі,
Пра мару аб новым спатканні
Ля самага краю Зямлі.
Яны карагодам кружылі,
Вясёлкай ў небе цвілі,
Прысеўшы між птушак, тужылі,
Што ўзімку спяваць не маглі,
Што лёс не заўжды зразумелы
З падзякай не кожнаму дню,
Напэўна, пашчасціць больш смелым
Рукамі прынесці агню.
З надзеяй знайсці вызваленне
Ад думак пякучых, благіх,
А гукі няслі наталенне –
Вадзіцу з крынічак жывых.
23-25.09.2000
 
ПАЛАНЭЗ
Тужлівыя гукі чужога растання
Да нас праз стагоддзі паволі плывуць,
Сустрэча з мінулым наўрад цi настане –
Дарэмна старацца былое вярнуць.
Нічога не вернецца з далі трывожнай,
I зброю тых боек паела іржа,
Адліты ў сэрцы, адметны гук кожны,
З сабою нясе часам сум, то цяжар.
Яшчэ спадзяванне на добрыя весткі
Стаілася недзе ля самага дна,
Мо неяк абыйдзем схаваныя пасткі,
Ды сцежка-дарожачка толькі адна.
Жывём на мяжы між маўчаннем і плачам,
Пранізлівым стогнам, ці скрыпам ярма,
З узростам выразней растанне прадбачым,
Растрачаны сілы бяздумна, дарма.
Аб чым тая песня – маўчы, не пытайся,
Калі не стрываеш, то лепей заплач.
Растання з сабою былым не пужайся -
Наперадзе новае кола задач.
27.02-2.03.2005.
 
ПАЛАНЭЗ НА ГАБЕЛЕНЕ
 
Не бачна канца і пачатку
Час разліўся заместа вады,
Зразумелую бачную частку
Ад жыцця адарвалі сюды.
 
На прасторы ў межах сюжэту
Рухам поўніцца вытканы лёс,
Быццам жыць на другую планету
Нейкі казачнік нас перанёс.
 
Там заўжды маладым заставацца
Можна проста ў няскончаны час,
I ад восені ў леце схавацца,
Ды турбуе мелодыя нас.
 
Вышынёю да самага неба
Стужкі гукаў нясуць ад бяды.
Зразумелаю стане патрэба
Наўздагон паляцець у нікуды.
 
21.10.2000-20.03.2005.
 
ЗОРНЫ СОН
 
Спакойна спаць пад зорным небам
У бязмежжы часу, у цішыні,
Там нават засынаць не трэба –
Турботы толькі прыпыні,
I успрымай як спадзяванне
Далёкі бляск чужых міроў,
Што немагчыма стане ўранні –
Зямныя клопаты без сноў.
Цячэ цуд ночы, кружаць зоркі,
Святое бачыцца ярчэй.
…………………………
Гартае новыя старонкі
Экран адчыненых вачэй.
13.01.2005.
 
А.Пiсьмянкову
 
“Я не памру, пакуль люблю”,
 ты любiў усё на Свеце:
Жанчыну, працу i зямлю,
 як смяюцца светла дзецi.
Ты лёгка “вершы думаць” мог
Крыштальна светлым, ясным слогам:
Душу паэту дарыць Бог
З наказам Сэнс акрэслiць Словам.
Гучаць з адпешчаных радкоў
Развагi голасам Алеся,
Каб зразумеўся ход вякоў…
Мацнее голас з паднябесся.
 смела ты ступiў у вечнасць,
Здаўна якую ведаў у твар…
Ды цi патрэбны там сардэчнасць,
 вершы – сцiплы твой тавар?
24.04.2004.
 
У РЫМЕ
Зноў бачу Рым, дзе не бываў нiколi,
Хаджу па Вечным Горадзе да рання.
У тэатры часу спраўдзiлiся ролi,
I дзеi адышлi, магчыма, рана.
 
Па Парыолi буду доўга крочыць
 побач бачыць першых хрысцiян,
 зразумею, кожны сон - прарочы,
На целе адчуваю спёкi свежых ран.
Ля Храма Храмаў гнулiся каленi:
Цi мог стварыць такое чалавек?
Хацеў бы разумець i бачыць меней,
Загарадзiцца сховай сплюшчаных павек.
Так, Горад ёсць, але людзей не бачу,
Адзiн у атачэннi шэрых сцен.
Тут кожны камень у памяцi пазначу
Адбiткам фону выпадковых сцэн.
Тэатр ёсць – куды падзелiся акцёры,
 зараз нават цяжка зразумець
Той старажытны Рым, што з небыцця прасторы,
Шле знакi, адчувальныя ледзь-ледзь.
7-17.04.2004.
 
КЛЧ ЗЯЗЮЛ
 
Сёння слухаў зязюлю
Ля маленькай ракi,
Гукi мару вярнулi –
Паглядзець з-пад рукi.
Што жадаць за гадамi –
Лiчыць шчодра “ку-ку”,
Вёсны коцяцца самi,
Колькi iх на вяку?
Куй, зязюлька, гадочкi,
Рознай фарбай пазнач,
Часам кiнешся прочкi,
Нiбы гумавы мяч.
Падтрымае надзея
На сустрэчу вясны,
 прыснiцца Падзея –
Можа, спраўдзяцца сны.
Не кiдай кукавацi,
Шэры птах, без турбот:
Будзе шчасце ў хаце –
Ужо стаiць ля варот.
05.05.2004.
 
ЧАКАННЕ
 
Галоўнае не сэнс, а голас –
Так гукі музыкі жывуць,
Між простых нот існуе космас,
Але не кожны можа чуць
Сняжынак колкіх шапаценне
I шолах жыта ў летні час,
Хістанне ў парку лёгкай цені.
Як цуд такі адчуеш раз,
То зразумееш – не, не песню
(Без слоў мелодыя гучыць).
Пачую рэчку напрадвесні –
З вясной ў сэрцы варта жыць.
24.12.2004.
 
МОСТ
 
Навокал белае бязмежжа,
Перад вачыма сцеле дым.
I сум душу жывую рэжа
Нажамі думак аб былым.
 
Далёка лёс раскінуў рукі,
Што абдымаюць пустату,
Але аднекуль чую гукі,
Нібы спыніўся на масту.
 
Пад ім рака з вадою-часам
Нясе няведама куды,
Нас нейкі голас кліча разам
Уратавацца ад бяды.
 
Здаецца нават - скочыць трэба
З маста ў сцюдзёную ваду,
Але трымае Нехта з неба
I сцеле шлях, якім іду.
28.10.2004 (Дзень нараджэння Сына).
 
ПОШУКÍ
 
Раскiнуць рукi да нябёсаў,
А зверху - вобраз трапяткi,
Прыняць гатовы вынiк лёсу –
Няспынна там цякуць вякi,
Дзе лёгка дыхаць i смяяца,
Не суд, а стрэча ў добры час.
Чаму ж не мэта там застацца ?
Няма заступы ад параз.
Ды толькi цуды не дарэмны,
Жыццё жаданнямi бясконца…
Ружовыя пабачу дрэвы
У промнях стомленага сонца.
27.09.2005.
 
ПРАТЫ
 
Ёсць на моры адзiнае выйсце,
Усе астатнiя – рыбам на дно.
Пра свабоду я марыў калiсьцi,
Зараз бачу – мы з ёй заадно.
 
Воля плаваць замнога каштуе,
Кожны дыхае сам па сабе,
Нас сяброўства ў моры ратуе,
Калi складна каманда грабе.
 
Ласку сушы пакiнулi самi,
Прамянялi на шанц зразумець,
Сэнс зямлi, дзе прастора з лясамi,
Нiбы мора ўмее шумець.
 
Горкi смак – разам слёзы i пырскi,
Вецер з хвалямi б’е, як бiзун.
Без прытулку па моры шлях слiзкi,
 бяздонная цемра ўнiзу.
13.06.2004.
 
1 жніўня
Сёння зноў пачаўся новы жнiвень –
Замешаная ў паветры светлая журба,
Увечары засеяўся дождж – не лiвень,
 пад яго кроплямi ўздрыгвала вярба.
Адразу неяк змянiлася наваколле
 першымi перамену адчулi птушкi:
Да вечара яны крычалi, абляпiўшы голле,
Потым кружылiся клубамi i цягнуліся ў стужкi.
На тоўстых сцяблiнах звонападобныя кветкi,
Падобныя да бакалаў з выпiтым за лета вiном.
З маўклiвай вiной ляжаць скошаныя палеткi,
Нiбы скрынi з выбiтым дном.
Стамiлiся расцi дрэвы i трава,
Вырашыўшы, што зрабiлi даволi…
З жнiвеньскiм настроем лёгка сыйсцi са двара
у пошкуках новай i светлай долi.
1.08.2004.
 
РОЗНЫЯ ДРЭВЫ
 
Розныя дрэвы ў лесе,
 светлая кроў - iхны сок,
Змалку да сонейка лезе
Кожны зялёны лiсток.
Вось карагодам бярозы –
Дзеўчыны як на падбор,
Выбеглi з краю, гарэзы,
Цьмяны пакiнуўшы бор.
Дубы, як дзяды векавыя,
Шмат перажылi турбот,
Вецер у голлi завые –
Песню iграе гавот.
Сосны – бабулi, матулi
Працай напоўнiлi лёс,
Сцiпла галовы сагнулi,
Слухаюць голас нябёс.
Ёлкi амаль што нявесты,
м снежны да твару убор,
Зробяць прыгожым месца,
Нават з абрысамi гор.
5.07.2004.
 
НА ПЛОШЧЫ
 
Белы вялікі покрыў
Хаваў ад вачэй скульптуру,
З жахаў начных пачвару,
Ці голую ў жарсцях натуру.
Навокал суровая стража
Людзей падыйсці не пускала,
Шаптаўся народ – мо хто скажа,
Што раптам на плошчы паўстала.
У клопаце дробныя людзі
Не зводзілі з покрыва вочы,
Надзея трывожыла грудзі –
Паўстала на плошчы ўночы.
Ніхто не спяваў і не плакаў,
Чаканне вісела навокал.
Давер асаблівы да знакаў,
Ніколі не бачаных вокам.
………………………….
Казка заўсёды праўдзіва –
Дазналіся людзі ўранні:
На плошчы ў якасці дзіва
Высіўся помнік Жаданню.
15-21.11.2004.
 
ДУМКI
 
Шляхетная постаць, разумныя вочы –
Шлях продкаў прывёў не дарма
Да думак высокіх і нават прарочых,
Пакуль што для іх і назову няма.
Крышталікі ісціны ў жоўтых пісаннях
Адмыты вачыма між россыпаў слоў,
Прароцтва само па сабе не настане,
Калі не чакаць немагчымага зноў,
Не верыць надзейным прыкметам прыроды,
Забыць пра парады разумных дзядоў –
Над будучым клопатна думаць заўсёды.
Iмклівая плынь хуткацечных гадоў
Хістае людзей, нібы дрэвы ў буру,
Нялёгка трымаць каранямі зямлю.
З настроем шляхецтва надзею здабуду
I дожджык гаючы лістамі лаўлю.
6.12.2004
 
РАТАВАННЕ
 
Перачытваў кнігу, у канцы якой
добры хлопец павінен быў загінуць,
I, дайшоўшы да паловы, вырашыў
далей не чытаць, а пакінуць.
Такім чынам хацеў спыніць падзеі
і паспрабаваць лёс абмінуць.
Так удалося спыніць час,
але адначасова ўзнікла новая памяць.
9.12.2004
 
ЗНОЎ ВОСЕНЬ
 
Чытаю вогненныя знакі –
На дрэвах восені пажар,
Раблюся нейкі абыякі,
Нібы нябачная мяжа
Перашкаджае думкам збыцца.
За кожным днём даўжэе ноч,
Не думаць хочацца – маліцца:
Свой шлях наперад не прароч.
У маладосці бегчы трэба,
Але пад восень рытм тугі,
Становіцца цямнейшым неба,
А сонца нізкія кругі
Не саграваюць болей глебу –
У зіму збіраецца зямля.
Замерці ціха ёсць патрэба.
Вясной абудзіцца ралля.
11-16.10.2004.
 
***
Голыя нервы як босыя ногі,
Якім па іржышчы ісці,
Гучныя думкі трывогі
Колюць амаль да касці.
 
Мог у дзяцінстве калісьці
Басанож па іржышчы гуляць,
Будуць калючкі, бы лісце,
Калi iх у бегу прымяць.
 
Час навучыў сцерагчыся,
Ставіць нагу спакваля.
Зараз не спатыкніся,
Асфальт - не жывая ралля.
28.11.2004
 
У СНЕЗЕ
 
Снежны люты, як споведзь,
Пра зямлю без надзей,
Пра пагрозу адмовіць
Спадзяванні людзей.
У завеі начныя
Лёгка ў снезе заснуць,
Вецер зверху завые –
Гукі весткі нясуць:
Што схавала пад снегам
Да прадвесне зiма?
Хто ад холаду бегам,
Бо трыванняння няма.
Замяло ўсе дарогі,
Зараўняла равы,
Не пратопчуцца ногі
Да гаючай травы.
Студзіць люты жаданні
I надзею дажыць.
Да Вялікадня ўраннi
Снег цяжарам ляжыць.
14.02.2005.
 
З΄ЯВЫ ПРЫРОДЫ
 
Дзіўлюся вытрымцы прыроды,
На ўсё яна знаходiць час,
Дзе, не шукаючы выгоды,
Жыве нанова кожны раз.
Паўторы наплываюць з мэтай
Прадоўжыць новы круг падзей,
I, ласкай сонейка сагрэты,
Не пакiдаем мы надзей
Зноў дачакацца птушак у небе,
Гукацца з імі доўгі дзень,
Нібы няздзейсненай патрэбе,
Мець ноч, падобную на цень.
Але калі зіма застане
I холад душыць нават у сне,
Ратуе вера: снег растане,
Чаканне радасці - у вясне.
23.01.2005.
 
УЛАСЦIВАСЦI ЧАСУ
 
Няспыннасць часу разумею
Не сэрцам, толькi галавой,
Сярод змяненняў жыць умею:
Ён п΄яны, вечнасці напой.
Стварае дзеям перапынкі,
Калі нябачна час ідзе,
Там выпраўляюцца памылкі –
Раўняй падзеі ў чарадзе,
Якія, нібы той пясочак,
Між колбак рухацца змаглі,
Гадзiннiк гэты нiбы вочы,
Iх толькі зноў перакулі.
Але калі час супыніўся –
Страшней няма зямнога дня…
…………………………………
Чаму раней не памаліўся,
Вось Бог глядзіць, нібы радня.
5.01.2005.
 
ПАЧАТАК ЛIПЕНЯ
 
Цёплы водар сапраўднага лета,
Доўгi вечар у зялёным убранстве,
Ах, каб стала рэальнасцю мэта
Вечна жыць у цяперашнiм царстве,
Дзе растуць амаль бачна бярозы
I трава нiбы мора навокал.
Баль жыцця не пакiне цвярозым –
Выпiваюцца вобразы вокам.
Iх напой настаяны на сонцы,
Птушак спевы - яго атачэнне,
I, здаецца, застацца бясконцым
Зможа лета ў сваiм прызначэннi.
3.07.2005.
 
СНЕЖАНЬСКАЕ
 
Зноў замяло наваколле,
Снегам пакрыта зямля.
Быццам не будзе ніколі
Засеяна зернем ралля.
Быццам не вернецца лета,
Кветкі не высвяцяць луг.
Зараз адзіная мэта –
Чакаць прызначэння, як плуг.
………………………….
Толькi надзея ратуе.
Зімніх гадзін забыццё
Снежным спакоем вартуе
З думкамі зноў пра жыццё.
10.12.2005.
 
ШЛЯХ ДА ЛЕТА
 
Думаць пра зіму лягчэй на прадвесні,
Чым у самыя кароткія снежня дні,
Калі цемра з ночы нават удзень цісне
I нібы цьмяныя поўні ў вокнах агні.
 
Ці хопіць сіл перачакаць непазбежнае
I сустрэць свята новага Ражства,
I забыцца пра бязмежнае покрыва снежнае,
З-пад якога дарога доўжыцца да маста.
 
На тым баку маста ляжыць зялёнае лета,
Якое ў гады маладыя бясконцым было.
I мінулым цяплом ад зімы сагрэта…
А колькі там кветак прыгожых цвіло!
26.11.2005.
 
ЗIМОВЫ ЛЕС
 
Зусiм змянiўся лес зiмою –
Падобным стаў на светлы сон,
Застыла вечнасць пад сасною,
Зацiх жыцця няспыны стогн.
 
Адпачывае лес пад снегам,
У бязмежжы белага ляжыць,
I адусюль зыходзiць нега –
Тут небяспечна доўга быць.
 
У чары вечнага спакою
Гукае незвычайны сон…
Лес з ласкi Некага вякуе,
Замёр у чаканнi цёплых дзён.
22.02.2006.
 
КОЛЕР ВОСЕНI
 
Восень нібы сталая жанчына,
Шмат чаго пабачыла ў жыцці.
Час мiнуў, калі ўсё магчыма,
Зараз нітку новую прадзі,
Вышывай па зелені чырвоным,
Каб здалёк убачылі ясней:
Ва ўзоры захаваны гонар
I магчымасць здзейсніцца ў сне.
З новай краскай збудзецца жаданне
Аднавіць былую маладосць.
Холад жа мацнее з кожным раннем.
За сканчэннем лета нешта ёсць ?
26.09.2006.
 
КАСТРЫЧНIЦКI СУМ
 
Позні восеньскі лес
Сёння з думкамі ў згодзе:
Нізкі покрыў нябёс,
I убранства па модзе.
 
Пажаўцела наўкола,
Ціха сыплецца лісце.
Так, жыццё нібы кола,
Iншым лес быў калісьці.
 
Цішыня і спакой
Перайначаць падзеі,
Час магутнай рукой
Адымае надзеі.
 
Хутка спусціцца сцюжа…
Бачу зімнія сны.
Памажы, Божа, здзюжыць,
Дачакацца вясны.
10.10.2006.
 
Лiсты ад Мiколы Гусоўскага
 
Люты ў Рыме
 
Непрыкметна надышоў чарговы люты,
Толькі тут зусiм няма марозу,
А ступаю, бы па снезе не абуты,
I хістаюся, як не зусім цвярозы.
Шлях з зімы абраны быў свядома -
Тут жыццё не так прымусам цісне,
Толькi вось прыснiўся водар дому…
У родны край вяртаюся ў сне.
 
У пушчы
 
Як далёка да Дняпра і Пушчы,
Сіл не стане зноў туды вярнуцца.
Бачу лепш, калі заплюшчу вочы,
Светлы лес за заваддзю на кручы.
У памяці сцяжынкі і паляны,
Па якіх у свой час схадзіў нямала.
Памяць не лягчэй балючай раны –
Так пячэ пакінутае джала.
 
Надзея
 
Паляваннем жыў у маладосцi,
Зведаў там цудоўныя хвiлiны.
I мае сляды паўторыць хтосьцi,
I пачуе iншыя навiны:
Можа, Пушча знiкла ў пажары,
I няма мне ўжо аб чым тужыць…
Засланю надзеяй свае мары -
Зможа дождж пажары затушыць.
 
Мора і лес
 
Сёння зранку зноў хадзіў да мора,
Бо яно нагадвае мне лес:
Тая ж неабсяжная прастора,
I шуміць, як дрэвы, да нябёс.
Лес заўсёды блiжэй быў мне да сэрца
З безліччу жывога між жывых,
Дзе галінкі могуць страпянуцца,
Калi сонца варухнецца ў іх.
 
Спеў салаў`я
 
У нядзелю сёння слухаў спевы –
У касцёле велізарным гук аргана
Напаўняў душу занадта смела,
Быццам адмываў мае заганы.
А калі дамоў вярнуўся з храма –
Слёзы пакаціліся з вачэй,
Спамянуў салоўку на прадвесні,
Спеў той быў арганнага гучней.
 
Суніцы
 
Пах сунічны з водарам дзяцінства
Мроiцца мне тут, калі зусім адзін,
Не магу я звыкнуцца з лацінствам –
Мне бліжэй наш просты селянін.
Можна быць з самім сабою ў згодзе
Часам з дапамогаю надзей…
Вось суніцы лашчацца ў роце
Дома ў гарачы летні дзень.
 
Восеньскі лес
 
Зноў у памяці восеньскі лес,
Ад якога ўжо мала карысці.
Ён зрабіўся бліжэй да нябёсаў,
Бо раздаў свае скарбы камусьцi.
Не знайсцi болей ягад, грыбоў,
Толькі пацеркі ў голлях каліны
Чырванеюць, як знак пра любоў,
На зялёным экране яліны.
 
Дождж у лесе
 
Пахмурны лес чакае навальніцу.
Пакуль яшчэ віхор не наляцеў,
Але ўжо сэрца пачынае біцца
Глыбей, чым розумам хацеў.
У буру ў лесе холадна і сумна,
Здаецца нават, цемра назаўжды.
Ды, кажуць, у прыродзе ўсё разумна…
Каторы дзень наўкола льюць дажджы.
 
Мінулы час
 
Як мяне турбуе час мінулы –
Там змяніць падзеі немагчыма,
Толькі з думкамі былымі маю сілы
Дзень наступны несці за плячыма.
Будучыня бачыцца дакладней
З цемры перакрэсленых стагоддзяў,
Быццам чую пажаданні ад радні:
“Бараніся бед, бо нам iх годзе!”.
 
Змены
 
Чакаю зменаў i баюся:
Цi стане лепшым новы дзень?
Прадбачыць дзеi не бяруся,
Яшчэ страшней сумненняў цень.
Звярнуся зноў я да Прыроды –
Пляце няспынная чарга
Усе поры года ў карагоды,
I немагчыма там туга.
 
Храм
 
Нiбы пацеркi, думкi кранаю,
Па-над морам спакою няма.
Безумоўна, зямля тут святая
I вякi працяклi не дарма.
У палацы i храмы сплялiся
Вера з працаю добрых людзей.
I не менш той зямлёй ганаруся,
Дзе царква даражэй, бо радзей.
 
Словы
 
Бяру адказнасць павучаць людзей,
Хаця сумненнi не памераць мерай.
Калi памылкi крышачку радзей –
З падзякаю наскрозь працяты верай
У сэнс падзей, якiх не разумеем:
Няма жыццю пачатку i канца.
Зярняткi слоў у жыццёвым полi сеем,
Няхай растуць, чакаючы Жняца.
 
ПОЗНЯЯ ВЯСНА
 
Няэжо нiколi не настане лета,
Не сыдзе на нiшто калючы снег?
Канае, завiрухаю адпета,
Зямля, а з ёю застарэлы грэх.
 
Навошта э вяках збiрала здзекi,
Трымала столькiх нелюдзяэ хаду?
Мароз скуе жыццёвыя павекi,
Лёд нарасце, мацуючы бяду.
 
I леднiковы рух, як пакаранне,
Насуне змрочны i халодны, Люты Час,
Ды толькi спадзяёмся — лёд растане,
I вера э цуд не пакiдае нас.
 
2001
 
ВЯСНОВЫ РУЧАЁК
 
Вельмi значныя змены —
Ад завей i зiмы
Ручаёчак нясмелы
Баразёнку прамыэ.
 
Ён прыемна журкоча
Цудам талай вады
I падоэжыцца хоча —
Прэч ад снежнай бяды
 
Праз канаэкi i рэкi,
Напаiэшы абшар.
Для душы — быццам лекi,
 здзяйсненне эсiх мар.
 
2001
ЛУЖЫНЫ
 
Дзiэныя з‘явы прыроды —
Быццам паэторы, але
Без усялякай нагоды
Дожджык зноэ лужыны лье.
 
Лужыны Рознага Часу:
Творацца з талай вады,
З водарам хмельнага квасу,
Радасць налiта сюды.
 
Цёплыя лужыны мушу
Бачыць як лету раэня.
Вымые дожджычак дужы
Вопратку доэгага дня.
 
Восеньскай лужы прастору
Хутка марозам скуе.
Лужыны дзецям  як моры,
З лужыны сонейка п‘е.
 
2001
 
ВЯСНОВАЯ ХАДА
 
Як весела жабы квакалi
З балоцiны талай вады,
Вясною прасветлай, бы некалi,
Спаткаэ маладыя гады,
 
Дзе гразь з чабатамi чмокала,
Дарога ж вяла за абшар,
Зямля ажывала навокал,
Адрынуэшы снегу цяжар.
 
Вясновыя з ласкай турботы
Адмыюцца э новай вадзе,
Якая струменiць з ахвотай,
I хораша так, як нiдзе!
 
2001
 
ПРАТАЛIНЫ
 
Вада абмывае абшару,
Вяртае жыццё на зямлю,
Збаýляючы снегу цяжару.
Праталiны вокам лаэлю.
 
Жыццё захавана э глебе.
Прыгледзься — там безлiч iстот,
Здаецца, без бачнай патрэбы
Шавелiцца дробны народ.
 
А хутка сапраэднае цуда —
Пралескамi вочы вясны
Мiж леташнiх лiсцяэ i бруду.
Зiмовыя здзейсняцца сны.
 
2001
 
ПАВОДКА
 
Вобраз вясны праплывае
Чоэнам па талай вадзе,
Якая лугi залiвае
I ý вечнасцi дзесь прападзе.
 
Вiруюць наверсе галiнкi,
Падхоплены талай вадой,
Чароту сухiя былiнкi
Струменi нясуць за сабой.
 
Вясны дачакаýшыся, рыбы
Кiруюцца супраць вады.
Напээна, ад нейкай патрэбы,
Не проста шукаюць бяды.
 
Ёсць два процiлеглыя рухi,
Назначаны кожнаму лёс.
Уверх пацягнулiся гукi
З малiтвай ратуючых слёз.
 
2001
 
ВЯСНОВАЯ ЗЯМЛЯ
 
За зiму выстыла зямлiца,
Ледзь пачынае ажываць,
Адыдзе талая вадзiца 
Настане Час зямлю араць,
 
Каб ураджаем зарадзiла,
Збiрала сонца э каласы.
Прыродай зробленае дзiва —
Вясновы дзень увесь з красы.
 
2001
 
ЦЯПЛО
 
Пераходы з нiчога да свету,
Нараджэнне i Часу i дня.
Нейкiм чынам Планета сагрэта,
Яна Сонейку з веку радня.
Дзiэна бачыць у зменах бясконцых
Дар цяпла, дзе жыццё i працяг:
Яркi шар узарванага Сонца
 яго адгалоскi э грудзях.
 
2001
 
ЧЭРВЕНЬ
 
Дзiвосна чэрвень святкаваць
У пачатку года:
Марозам летнi час кранаць —
Не э тым нагода.
 
Калi эпээнена чакаць
Траву з расою,
Што крышталямi зiхацiць,
Пяе з касою,
 
Магчыма холад перажыць,
Часы з тугою.
Умее лета варажыць
Руцэ з травою.
 
2000
 
ЛIПЕНЬСКI ВЕЧАР
 
У цеплынi замiлавання
Не станеш лепшага прасiць.
Не ноч, а прыцемкi да рання,
I поýня поýная вiсiць.
 
Лагчыны ýхутаны туманам,
На дрэвах дзiýныя шатры,
Паветра выткана з дурману
З настоем лiпеньскай пары.
 
2001
 
ЧАС ЖНIЎНЯ
 
Час, наогул, на дзiва розны.
Час у жнiýнi — з крынiцы вада:
Ад якой робiшся надта цвярозы
I ýсяго ахоплiвае нуда.
Час пры гэтым сплывае ý бязмежжа,
Ён, адбыýшыся, проста перастае iснаваць.
I жнiвень быццам сапраэды першы
Месяц, якi вымушае па-сапраэднаму сумаваць.
 
2001
 
НЕБА ЖНIЎНЯ
 
Неба адчынена насцеж,
Бачна яго глыбiня.
Сонейка прагнецца скласцi
Колеры добрага дня.
Лета апошнiх дзянёчкаý
Сiлiцца Час затрымаць.
Доэжацца цёмныя ночкi.
Зоркi ý бяскраi трымцяць.
 
2001
 
ВЕРАСНЁýСКАЕ ВIНО
 
Разлiта э чыстым паветры
I вытрымку мае да года,
Напiэшыся, сцiшацца ветры,
Зыходзiць з пiцця асалода.
 
Смакуеш  i думкi яснеюць,
З снягамi iдзе пахаванне,
Ды неяк жывыя эмеюць
Маэчаць i трымацца да рання.
 
Прамеюць жаданняэ малюнкi
У вольным дыханнi абшару.
Забытыя летам кiрункi
Хай зноэ ператворацца э мару.
 
2001
 
ВОСЕНЬСКIЯ ДАЖДЖЫ
“Схавай мяне ад навальнiцы...”
 
Баяцца больш вады цi грому,
Калi да сховы не дайсцi?
Далёкi шлях адсюль дадому...
Iдуць дажджы, адны дажджы.
 
Змакрэла бачнае навокал,
На твары слёзы i вада.
У дождж i блiзкае далёка,
Слiзотны шлях, куды хада?
 
Няэжо не мог убачыць зранку,
Што хмары неба занялi?
Назад забраэ бы абяцанкi
I думкi, што пад дождж вялi.
 
А зараз мокнi, нiц тулiся,
Няма ратунку ад дажджу,
У тым бяскраi памылiýся,
Зямлi шукаючы мяжу.
 
2001
 
Стаiць пара чакання снегу,
Не ýбачыць на лугах кароý.
Мiнуýся Час з напругай бегу,
Жаданне сну прынёс Пакроý.
 
Не хоча рухацца вадзiца,
Жалобных дрэý замёр канвой.
Напэýна, трэба панудзiцца
Зямлi з пажоýклаю травой,
 
Зыходзяць лета хваляваннi,
Пад белым покрывам палi.
Зiма  як ноч з чаканнем рання,
К свiтанку каб снягi сплылi.
 
2001
 
ЗIМОВАЯ НОЧ
Б.Л. Пастарнаку
 
Зноэ снег мяло па эсёй Зямлi,
Амаль без меры.
Схавана iсцiна э iмгле 
Агеньчык веры,
 
Адзiнай свечкi хараство
Радкi асвецiць.
Ёй толькi ведама за што —
Шляхi прывецiць,
 
Каб да сустрэчы павярнуць
Каханых рукi.
Там новым словам назавуць
Малiтваэ гукi.
 
2000
 
СТУДЗЕНЬСКЯ ДУМК
 
Незразумелая пара-
Вiсiць чаканне,
А снегу белая гара,
 нават ранне
Падобна больш на адыход
У бяскраi змроку.
 хоць ужо змянiýся год-
Яшчэ далёка
Да адкрыцця цяпла Зямлi
З зялёным гаем,
Вятры сцяжынкi замялi-
Сябе караем:
З дзяцiнства памяццю жыве
Мароз пякучы,
Паводка потым прыплыве,
Аблокаý кучы,
Настане чэрвень у душы
 рай y прыродзе.
Нiбы цяпельца прытушыý,
Памарыý – годзе.
 
Стаiць сцюдзёная пара
За доýгай ноччу,
Глядзiцца цемра са двара
 нешта хоча.
 
2002
 
ХАЛОДНЫ ЛЮТЫ
 
Зноэ люты, зноэ завея,
I тыя ж думкi.
Шукае новая надзея
Щляхi-кiрункi.
 
Ды толькi цягне чорны вол
Гадзiны ночы,
I нешта лiпкае вакол,
Адстаць не хоча.
 
Касмiчны холад э вяках,
А днi э змроку.
Туга па сонечных дзяньках —
Цяпло далёка.
 
2000
 
ЯШЧЭ ЗIМА
 
Сцiскаецца кола жыццёвай прасторы,
Не хочацца бегчы за небасхiл,
I нават калi там прыгожыя горы —
Хадзiць па каменнi не знойдзецца сiл.
 
Ёсць цёплыя моры, цудоэныя рэкi,
Там лёгка наогул пражыць без турбот,
Ды толькi абапал гады-недарэкi
Не раяць на белы сядаць параход.
 
I доэгай зiмою з кароткiмi днямi
З сабою размова, па хаце хада.
Эх, лета б, сцяжынку эздоэж лесу з палямi
Да рэчкi, дзе эецца жывая вада.
 
2001
 
Памiж зiмою i вясною
Якраз пачаэся красавiк.
Яшчэ зiма не за гарою,
Але дзянёк ужо вялiк.
 
I сапраэды, Вялiкдзень хутка,
Святлее Свет ад вышынi,
Па людзях пранясецца чутка :
Хрыстос уваскрэсе, ён жывы !
 
2001
 
ПАРА ГОДА
 
Зыходзiць люты — i пара
Чакаць i верыць.
Аблокi э небе  бы гара,
Няма чым мераць.
 
Цудоýны кожны мiг вясной,
Ён асалода,
З чаканай цёплаю парой.
Марозу шкада.
 
Час абнаэлення на дварэ —
Няма кiрунку.
У прадвясенняй той пары
Смак падарунка.
 
2000
 
Няхай у лютым кожны год
Туга змяняецца надзеяй,
Вадзiцай стане слiзкi лёд
I драмы новай першай дзеяй.
 
Найперш прачнецца э ручаях,
Цуд жывародзячы пральецца,
Жыццё зацiэкае э гаях,
Вадзiцы талай як нап‘ецца.
 
Пачне вакол квiтнець i пець,
Знайшоэшы ладныя турботы.
Як добра новага хацець,
З сваёй зыходзячы ахвоты.
 
2001
 
САКАВIЦКI СНЕГ
 
Ён сыпаэся, мокры i непатрэбны,
Каб неяк праталiны зноэку схаваць.
Зiма аддавала апошняе срэбра
З жаданнем уладу сваю захаваць.
 
Але даражэйшае золата сонца
З неба лiлося i грэла палi.
Навошта тут снег — недарэчны забойца?
У Час Новы вясновыя сiлы эвялi.
 
Хай золата зменiцца зеленню лiсця,
I лепшага скарбу не будзе для нас.
Снег першы ўбранствам з’яэляэся калiсьцi,
Снег познi — дарэмна патрачаны Час.
 
2001
 
ПЕСНЯ ЧАСУ
 
Запаволены рух стагоддзяý
Мiж мурамi шляхi адшукаý,
У непрыдуманым карагодзе
За сабою, здаецца, гукаý.
 
Адчынiць запаветныя дзверы,
За якiмi нязведаны край,
Згодна з знакамi створанай веры
Цёплы, светлы, у квеценi рай.
 
Згiне Час, як адзiная мера
I найбольшая вартасць быцця,
Толькi зноý  невытомная вера
I прыродная iснасць жыцця
 
Створыць рух не ý Часе  Прасторы,
А душы пералiвы i гук.
Вечнай музыкi белыя горы
Абдымаюць, не маючы рук.
 
2001
 
Вецер пад вокнамi вые,
Снегам прастор замяло,
У сумотныя думкi, крывыя
Мяне мiмаволi ýвяло.
 
У коле жыццёвых iмкненняý
Цi можна ýбачыць праход?
Пад цiскам няспынных iмгненняý
Змяняе двухтысячны год,
 
Знаходзiць i дзею, i месца,
Але iх трымае мяжа 
Не можа магутны Маэстра
Далонi адняць ад крыжа.
 
2000
 
I. Бродскаму
 
Вiльготны вобраз дзiýнай рыбы
Паволi рухаýся ý вадзе,
Крывiýся, рэзаýся на скiбы.
Шлях рыбы некуды вядзе?
 
Мiж пасмаý цiны кiраваýся
Аднiзу ýверх, амаль што скач
(Рот рыбы нема раскрываýся,
Каб не вада  пачулi б плач).
 
I гэты шлях дзiвосна просты,
Як быццам толькi ён адзiн,
Але шчымiла вельмi востра
Увесь Час i некалькi гадзiн.
 
Пацiху рухi прападалi,
Стагоддзi цiснулi ваду,
А позiрк рыбы прагнуý далей 
Скрозь хвалi разглядзець бяду
 
З якой няма выратавання.
Растворыцца вадою Час,
I нешта новае настане,
Незразумелае для нас.
 
2001
 
ПОШУКI СЯБЕ
Навошта днi мiнаюць мiма,
Iх бачна праз шкляны каýпак.
Чаму навокал так не мiла,
Няýжо ý жаданнях стаý жабрак?
 
Цi ёсць магчымасць адарвацца
I пералезцi рэчку ýброд?
У далёкiм лесе жыць застацца
I, не плануючы зварот,
 
Сачыць за вогнiшчам i цемрай 
Мяжою смерцi i жыцця 
I шавялiць сваёю мерай
У душы абшары пачуцця,
 
Адчуць няведамую ласку
Жывучых водблiскаý агню
I iх адзiны абавязак 
Даць адшукаць душы радню.
 
Пад цiшынёй i зорным дахам
Не iснуе нiчый прысуд,
Там сон убачыцца без жахаý,
А раннiх промняý светлы цуд
 
Асвецiць мроi па-над рэчкай,
Як новы дзень пачнецца зноý,
I колкасць ранняя дарэчы
Спаволiць ад напругi кроý.
2001
ЛЕДНIКОВЫ ЧАС
 
Не зведана жахлiвей Часу 
Усё замярзала на Зямлi,
Лёд клаýся ýсюды i адразу,
Яго палi ý нiшто вялi,
 
Знiшчалi дрэвы i жывёлу,
Раýнялi горы i равы.
Грамада лёду iшла паволi,
Бязгучна, быццам рост травы,
 
I не было выратавання,
Жыццё закончыцца магло.
Калi ýжо сёлета растане?
Бач, колькi снегу намяло!
 
2001
 
ЗГАСЛАЕ ВОГНIШЧА
 
Глядзяць апошнiх вугольчыкаý вочы,
Пацiху хаваюцца ý прысак.
Самотна без вогнiшча пад цiскам ночы,
Час i жыццё iдуць абы-як:
 
Мiнулае цягнецца з глыбiнi ночы,
Шапкай жалезнай кладзецца на галаву,
Цiсне не думкамi, а нечым прарочым,
Нават усвядомiць той сэнс не магу.
 
Наваколле змяняецца на бязмежжа,
Гукi прапалi, бы зусiм не было.
Цiшыня цемры бязлiтасна рэжа
I яшчэ мацней зацiскае сiло.
 
Выйсце  каб недзе знайсцi дровы,
Падтрымаць вогнiшча на колькi гадзiн,
Цi проста аднекуль пачуць словы 
Быццам застаýся ýначы не адзiн.
 
2001
 
М. Гарэцкаму
 
У краi ляскоý i ýзгоркаý
Убачыш Былыя Часы,
Дзе некалi дзiýная зорка
Шукала свае галасы.
 
Ды нема зямлiца маýчала,
Сказаць не знаходзiла сiл.
Самому ж здавалася мала
Пражыць Час, якому не мiл:
 
Устаýшы над брудам адчаю,
Пабачыý уперадзе свет.
Адбiткi тых слоý прыкмячаю,
Паспелых, як яблык-ранет.
 
2001
 
БОЛЬ
 
Вялiкая белая птушка
Уздымаецца за аблокi.
На ýскрайку чырвоная стужка 
Развiтальны знак адзiнокi.
 
Няма надзеi стрымаць цемру,
Жыццё  часовае прызначэнне,
Шчымлiвыя хвалi трацяць меру,
Рэальна Зямлi вярчэнне.
 
Прастора некалi была не такая,
Зараз Час глумлiвы, таропкi.
Белая птушка ý небе знiкае,
Яе крыжык бачыцца кропкай.
 
2001
 
ДОКТАР ЖЫВАГА
Дзеду Сямёну Васiльевiчу
Увесь дзень мяло,
Навошта столькi снегу?
Калiсьцi так ужо было,
У вазку праз ноч ý завею ехаý.
 
Наýкола цемра паýставала,
А дом свяцiý сваiм акенцам,
I былi дзверы без завала,
Iх адчынялi проста  сэрцам.
 
Там Доктар душы ратаваý,
I бiнтаваý радком шчымлiвым:
Пра ноч, пра снег, пра крылы два,
Праз Час немiтуслiвы.
.........................................................
.........................................................
Жыццё па доктару Жывага,
Хоць розны Час, ды мы адны.
Прымаем iсцiну жывога,
Не можна яýна  хоць у сны.
 
2001
 
Па кругу ходзяць дзень за ноччу
За годам год, за векам век.
У мiнулым Часе бачаць вочы,
Гладзяць, не сплюшчыýшы павек:
 
Чым позiрк зноýку адгукнецца,
Што бачыý больш, чым быць магло.
Няспынна рэчачка ýецца
У кустах, пакiнуýшы сяло.
 
Яе вiркi i перакаты
Жывою музыкай цякуць,
Абапал рэчкi луг стракаты,
Там пчолы ý квеценi гудуць.
 
Наш рыжы конь дасюль чакае,
Пакуль з аброццю прыбягу.
Нас дзед ля пунi сустракае...
I зноý параiцца магу.
 
У тое лета, з векам уздоýжкi,
Жыццё цякло, як па вадзе.
Бабуля з пранiкам ля дошкi...
Вяду каня на павадзе...
 
2001
 
Цудоýная магчымасць бачыць
I нават сэрцам адчуваць,
Свае жаданнi перайначыць,
Вярнуцца, з думкай зноý пачаць.
 
Калiсьцi ведаý тыя далi
У нейкiм спраýджаным жыццi
I па вадзе спускаýся далей,
Сядзеý, стамiýшыся грабцi.
 
У лесе нельга заблудзiцца,
Знаёмы з веку яго строй,
Струменiць жвавая крынiца
З кустоý пад самаю гарой.
 
Знаёмы край азёр i рэчак,
Лясных дарог i курганоý,
I думка новая дарэчы
На шлях стары кладзецца зноý.
 
2001
 
ДУША
 
Пралiчыць вымярэннi душы?
Разам злiты i Час, i Прастора,
Пад настоем бязмежнай цiшы,
З горкiм смакам сапраýднага гора.
 
Як акрэслiць абшары яе?
Без пачатку  не розумам бачыць,
Чаму плача цi цiха пяе?
I няможна душу перайначыць.
 
Цi ýзапраýду не будзе сканчэння?
Недзе ýсiм ёсць прытулак такi,
Дзе схавана тваё прызначэнне.
Там хвiлiны цякуць, як вякi.
 
2001
ТАЙНА ЧАСУ
 
Няроэны Час у гэтым свеце:
Бяжыць, затым спыняе ход.
Павольны Час знаходяць дзецi,
Iм кожны дзень памерам з год.
 
Часамi Час зусiм знiкае
Памiж прастору i людзей.
Яго нiхто не адшукае,
Як з Часам страчаных надзей.
 
Вякi мiнулае сцiскаюць,
Падзеi, думкi не вярнуць,
Без следу некуды знiкаюць,
А можа, у Часе тым жывуць?
 
Час будучы цi добрым будзе?
Адкуль цячэ — не зразумець.
I лепшы Час чакаюць людзi,
Мiрыцца з Часам трэба эмець.
 
Час ёсць галоэнае багацце.
Век старых ходзiкаэ мiнуэ.
Калiсьцi Час ý сялянскай хаце
Праз вагу ланцужок цягнуэ.
 
2001
 
БЕЛЫ ЧАС
 
Час займае ý Сусвеце асобнае месца,
Магчыма, нешта накшталт гнязда,
 яму там надта цесна -
Белы Час рухаецца, як вада.
 
Гэты Час расцякаецца э наваколлi,
Плыве без гуку нябачнымi кругамi,
Але, падуладны адзiнай волi,
Кiруецца невядомымi берагамi.
 
Потым Час сустракаецца з намi
I з празрыстага робiцца розным,
Пакуль зусiм не счарнее начамi,
Асаблiва э паветры марозным.
 
2001
 
ДАРЭМНА
 
Настала пара паýтарэнняý 
Пачуццi аднойчы былi,
Забытых за Часам здарэнняý
I думак, што проста сплылi.
 
Не бачна далёкiх абшараý.
Няма непраезных дарог.
Гняце адчуванне цяжару
I роспачы  здзейснiць не змог:
 
Не плаваý у далёкiя моры,
Не рэзаý у роспачы вен.
Сцiскаецца кола прасторы
У шпалеры абклееных сцен.
 
Пабачыý  цiкава не будзе,
I новых рашэнняý няма.
З гадамi змяншаюцца людзi,
Пражыýшы амаль што дарма.
 
2001
Нiколi не знойдзеш пачатку,
Убачыэшы новы працяг,
Пастаэлены э пээным парадку,
Як лыкi э новых лапцях:
Спачатку спаткання — нанова
Здаецца, што птушка пяе,
Мудрэйшай не трэба высновы,
Аслеплены вочы твае.
Падзеi працягнуты Часам,
Iх нельга нiяк супынiць.
Застанешся з Часам сам-насам,
А сэрца эзапраэду балiць.
 
2001
 
ЦУД ЧАСУ
 
мгненнi Часу ператвараюцца ý нiшто
Цi, можа, проста вяртаюцца дамоý.
Iх дакараць няма за што,
З iмi немагчыма спатканне зноý.
 
Найвялiкшая таямнiца не Сусвет, а Час:
У iм не матэрыя, а чысты Дух.
Страшэнныя лiчбы гадоý бягуць праз нас,
Як нябачны, але наймацнейшы рух.
 
Час размывае iснаваýшае за iм
I робiць iншым кожнае iмгненне.
Няма паýтору адбялелых некалi зiм,
Недарэчна ý былое iмкненне.
 
Час патрабуе асаблiвай увагi.
Стрэлкi гадзiннiка  нiбы сiлуэты падаючых ялiн:
Вырашаюць, у якi бок пераважацца вагi
З дабром цi шалупiннем непатрэбных хвiлiн.
 
2001
 
Ачуняць ад пражытага Часу 
Гэтак можна пазбегнуць бяды.
Дачакацца наступнага разу
I другiя пакiнуць сляды,
Перажыць у другiм вымярэннi
Без памылак, дарэмных сустрэч.
Быццам можна направiць карэнне!
Невыказна дарэмная рэч.
 
2001
 
ТЭОРЫЯ АДНОСНАСЦI
 
Жудасней малюнка не iснавала нiколi:
Ветры сцiхлi, i нерухома стаяла ý рэках вада,
Гукi замоýклi, скарыýшыся ýсё запаýняючай волi,
Адусюль стала бачна спускацца нуда.
 
Потым з неба пачало знiкаць сонца 
Яно пацiху хавалася нiбы ý цень,
Цемра ахоплiвала цiха i бясконца,
Надыходзiла ноч, якую не зменiць дзень.
 
На небе зявiлiся вогненныя лiтары
Мовы невядомай, але зразумелай усiм,
Змянялiся вобразы нейкай страшэннай бiтвы,
I пацягнула холадам усiх вядомых зямлi зiм.
 
Ледзянелi вочы, i нема крычалi вусны,
Паратунку не было ý каго прасiць,
Канчаýся Сусвет, да таго непахiсны,
I адчувалася, як ён у бездань ляцiць.
 
А потым стала зусiм немагчыма:
З неба зоркi адна за адной пачалi знiкаць,
I, як бывае за сплюшчанымi вачыма, 
Прырода i Час, здаецца, пераставалi iснаваць.
 
11 верасня 2001 г.
 
ВЭРХАЛ
 
Колеры збягалiся ý адзiны клубок,
Дзе адбываýся выбух адчаю.
Бачнае ляцела некуды ýбок 
Яго з немагчымасцю спалучаю.
 
Погляд правальваýся нiбы ý яму,
Куды закручваý iмклiвы вiр,
Не было нiводнага напрамку прама,
Тварыýся сусветны ведзьмаý пiр.
 
Побач з вобразамi неслiся гукi
Шалёнай мелодыi з выццём ветру.
Такое не маглi сатварыць рукi 
Адбывалася нiбыта вывяржэнне нетраý.
 
Навакольны рух вяртаýся да пачатку,
Адбiраючы Час, цягнуý у глыбiню,
Схапiýшы вогненную пячатку,
Рабiý адзнаку кожнаму дню.
 
2001
 
Навокал ляжала бязмежжа,
Хавалася ý гушчы лясоý.
Высокая Белая Вежа
Стаяла там з Даýнiх Часоý.
 
Унiзе жыццё вiравала
Наплывамi летаý i зiм,
Ды людзям здавалася мала,
Свой лад замянялi чужым.
 
Змянiлiся Час i Прастора 
Вакол нежывая зямля,
Лес ссеклi нашчадкам на гора,
А Вежа  астатак камля?
 
2001
Калi пачнецца ýсведамленне
Падзей i месца мiж людзей?
Чакаць зваротнага зяýлення
З крыжоý здымаемых надзей?
 
Не знойдзена дакладней мэты,
Чым шлях да веры i крыжа.
Шчыруйце, сябрукi  паэты,
Не вам акрэслена мяжа.
 
Памiж "магчыма" i "нiколi"
Заýсёды высiýся Парнас,
I рух жыцця па Вашай волi
Вядзе надзейна ý Новы Час.
 
2001
 
ПЫТАННЕ
 
Не супыняйся азiрацца
На навакольны Белы Час.
Яму аднекуль трэба ýзяцца,
Адбыцца, здзейснiцца для нас.
Далей няведама прастора,
Канае Час – як быý нiчым.
Чаму ж тады гукаем yгору?
Аб чым надрыýна так крычым?
 
2001
 
ДН
 
Днi вылуплiваюцца, нiбы яйкi,
Круглыя, як Сонца i Зямля,
Быццам чырвоныя яблыкi-райкi
 вочы, якiмi глядзiць немаýля.
 
Днi адбываюцца з ходам Часу,
Часцей звычайнай i цiхай хадой,
Акрамя таго немагчымага разу,
Наскрозь працятага чорнай бядой.
 
2001
 
БЫЛЫ ЧАС
 
Я бачыý Рым часоý распаду,
У Егiпет плаваý варажыць,
За шмат гадоý прадбачыý здраду,
Згаджаýся д’яблу век служыць.
 
Я доýгi шлях сумеý адолець,
Пранёсшы памяць праз вякi.
Цi ж можна дух мой заняволiць?
Хто абвясцiý прысуд такi ?
 
Як быццам сiлiýся дарэмна
 Новы Час не для мяне .
Вось фарбаý, вобразаý бярэма,
Наш Час нiкога не мiне.
 
2001
РУХ
 
Нечага, напэýна, не хапала
Для жыцця без тлуму i турбот
 аднойчы з немагчымасцю супала,
Каб зрабiць бязладны паварот
 
Праз iмклiвы рух падзей i думак,
Перанесцi цела ý Новы Час,
Колерам акрэслiýшы кiрунак,
У спробе неяк растлумачыць нас
 
З думкамi пра цемру, нерухомасць,
Страты Часу, нават пачуцця,
Дзе з душою ýзрастала роýнасць
З сэнсам даравання забыцця.
 
2001
 
СЦСНУТЫ ЧАС
 
Нешта з Часам наогул робiцца –
Не такi ён, мiнае дарма.
Да пары маладыя томяцца,
Гады для сталых накшталт ярма.
 
Можа, сцiснулi надта прастору
 не можа стрымаць гэта Час,
Мо не трэба заýжды каб угору-
Цi чакае там лепшае нас ?
 
Час зацiснуты цi небяспечны ?
Узрастае крытычнасцю мас !
 калi ý Свеце кожны не вечны,
Хто адкажа, цi вечны сам Час ?
 
2001
 
ЦЯЖКА
 
Навокал адно адмаýленне,
Страчаны сэнс i настрой.
Складаюцца словы сумнення,
У думках iх горкi настой.
 
У немачы слiзгаюць ногi,
Дарога ý гразi цi смале.
Угору пад’ёмчык палогi,
Здаецца, не цяжкi, але
 
Не бачна палёгкi ý Часе,
Старэе ýбачаны свет.
За iм, узрастаючы ý масе,
Гняце груз адведаных бед.
 
2001
 
СВОЙ ЧАС
 
Змяняю думкi на жаданнi,
Знайшоýшы сэнс памiж падзей,
Каб не пужацца дня ýраннi,
Каб сэрца тахкала радзей.
 
Успомнi днi без спадзявання,
Памерам як нядаýнi год.
Цi трэба новае спатканне ?
Чаму зрабiý наадварот ?
 
Пайшоý зусiм другой сцяжынкай
 недзе страцiý мэты сэнс.
У сэрцы цiснецца спружынкай,
Што не на тым прыпынку злез.
 
2001
 
ВЫШЫНЯ
 
Чарговы дзень. У якiм стагоддзi
Адзначаць потым яго сэнс ?
Цi проста ý вечным карагодзе,
У беспрытульным, цьмяным сне:
Нiчога новага не бачна,
Былое звязана ý мяшок,
А ногi валакуцца ý багне.
Патрэбен новага штуршок,
Усведамленне непаýтору
Жыцця свайго i тых хвiлiн,
Калi мы ýдвух глядзелi ýгору,
Але не бачылi галiн.
Вышэй была душы iстота –
Цягнула позiрк y забыццё,
Знайшоýшы словы для звароту
Праз Час, Прастору i Жыццё.
 
2001
 
СНЕЖНЫ СНЕЖАНЬ
 
Шляхi мiжволi вядуць да сэнсу.
Усё ý снезе – лугi, палi.
Застыла моýчкi грамада лесу.
Сумёты снегу навек ляглi ?
 
Цi ёсць надзея на вызваленне
Ад нерухомасцi стылых дзён?
Але ж аднекуль iдзе гудзенне -
Няýжо я чую яго адзiн ?
 
Трымацца трэба ý пару нямую.
Пад снегам цiха ляжыць зямля.
Пустэчай белай удаль кiрую,
Час Новы ýбачыý адсюль здаля.
2001
 
МЯЖА ЖЫЦЦЯ
 
Пераступiць мяжу няможна –
Жахлiвы змрок стаiць сцяной,
 нават глянуць асцярожна
Удаль за будучай парой.
 
Не знаць шляхоý выратавання
Праз Новы Час i новы край –
Такiя думкi аж да рання,
 не для нас, напэýна, рай.
 
Чаму задумана няýдала,
Не створан вечным чалавек ?
Вунь з неба зорачка ýпала,
Як бачыш, кожнаму ёсць век.
2001
 
ДОМ ДУМК
 
Нерукатворны вобраз думкi
Напоýнены сваiм святлом,
Адкуль акрэсляцца кiрункi,
Ствараючы празрысты дом.
 
З яго пабачыцца далёка,
Ды толькi ý доме хто жыве ?
Глядзiць адверху Божа вока,
За новым вобразам плыве.
 
Спазнаýшы глыбiню прасторы ,
Там Час з Адлегласцю жывуць,
 думкi разам з iмi ýгору,
Бы ý вырай журавы, плывуць.
 
2001
 
ПАЧАТАК
Спачатку сапраýды з’явiлася Слова:
Вогненнымi лiтарамi заззяла ý цемры.
м асвяцiлася новага Сусвету палова,
 промнi ýбакi працягнулiся, як нервы.
 
Слова няспынна множылася ý значэннi,
Узрастала хутка, не ведаючы межаý,
Стварала Сусвету магчымыя вымярэннi,
Пакуль не знiкла iснаваýшае першым.
 
Але ý вынiку бясконцага пашырэння
Праз пранiкненне ý Час i Прастору
Утварыýся вiр iмклiвага кружэння,
Якое аднекуль з нiчога кiравалася ýгору.
 
Адначасова пачалi праяýляцца колеры,
 кавалачкi слоý ператваралiся ý шары.
Так новыя планеты з’яýлялiся ý прасторы,
Яшчэ без вызначэння пэýнай пары.
 
 калi прастора напоýнiлася зместам,
А кружэнне стала такiм, як трэба -
Сусвет стаý зразумелым месцам,
Якое ýначы займае зорнае неба.
24.05.2002.
 
УСПАМН ?
 
Некалi хаваýся ý змрочным лесе,
Спаý пад шкурай, скурчыýшыся ý яме,
У напрузе: можа, вораг лезе,
Гадам слiзне лiха памiж снамi.
 
Доýгiя гадзiны зiмняй ночы.
Як было стрымаць там люты голад ?
Цемра глыбiнёй сляпiла вочы
 ýсяго праняý нясцерпны холад.
 
Не схавацца ад дажджу i снегу,
У вiльгацi i вопратка, i шкура.
Сцяýся ý камячок з дыханнем бегу,
А над лесам як лютуе бура !
 
Не было б ратунку, каб не дрэвы.
хнi стогн з карэння iшоý у зямлю...
...............................................................
Жыццё ратавалi простыя дровы...
Зноý у камiне цяпельца палю.
2002
 
СЛОВЫ  ЧАС
 
Змены ýсё больш прыкмячаю
- У адчаi,
Цяжка планеце кружыць
- Жыць.
Будуюцца днi па звычаю
- У сабе спалучаю
Бачнае з тым, што не можа быць,
- Так балiць.
Разумеючы Час без пачатку,
- На iм бачу пячатку,
Час няспынна знiкае i зноý
- Сховай слоý:
Захаваецца як задатак,
- Iх пачатак,
Каб стварыýся амаль што рой,
- Розных моý.
 аднойчы ý нейкiх стагоддзях
- Пэýна будзе,
Ажывуць старонкi старых
- Кнiг.
Словы з’явяцца на свабодзе
- У народзе,
 душа затрапеча ý iх.
- Услых.
2001
 
МЯЖА
 
Цi ёсць мяжа Зямлi i Неба ?
Хто ýтварыý заслон жаданням ?
Навошта новага патрэба
Накшталт прымроенага здання ?
 
Пытаннi не даюць спакою
 набягаюць нiбы хвалi.
Нясуць няспыннаю ракою
Ý зусiм няведамыя далi.
 
Мяжа заýжды вандруе з Часам,
Змяняе лёс i краявiды.
 мы з ёй рухаемся разам,
Схаваýшы адчуванне крыýды.
 
Ёсць недакладныя адказы
На зноý узнiкшыя пытаннi.
Складаюцца прароцтва сказы
Нашчэнт забытыя ýраннi.
26.04.2002.
 
Зразумець неабсяжнасць i мэту –
Быццам сонца насупраць начы.
Цяжка жыць у бязмежжы паэту,
Хоць крычы – нема ты не маýчы.
 
Чутны голас працягнецца ýвышкi,
Разальецца пад плынню вады,
Захiнецца пад вокладкай кнiжкi
 гатовы чакаць праз гады.
 
Нiбы з яблык скрылёчкi сухiя –
Задухмяняць, увабраýшы вады,
Так радочкi ý нiзкi тугiя
Не дарэмна сабраны сюды.
2001
 
ВЫТОК ПЕСН
 
Калi цвiкi ýпiваюцца ý рукi,
 цела церпiць безлiч пакут –
З’яýляюцца раптам новыя гукi
З плынню, падобнаю на раку.
 
Калi душа хварэе ад немагчымасцi
Узрастаць да бязмежжа ý Часе i прасторы –
Нараджаюцца словы, простыя да шчымлiвасцi,
 складаныя, як новаýтвораныя горы.
 
Калi розум ледзянее пасярод вечнасцi
Ад немагчымасцi сябе зразумець,
Захлынаючыся пачуццём незалежнасцi,
Словы з гукамi пачынаюць яднацца i зiхацець.
 
Нарэшце, забываючыся на ýсе законы
Рэальнага Свету з дажджамi ýначы,
Песня пачынаецца амаль з праклёну,
Якi праспявай, пракрычы,... прамаýчы.
2001
 
ВЕЧНЫЯ ПЫТАНН
 
Адказы знаходзiý знянацку,
Нiбыта ý бары баравiк,
Аж часам крычаý па-вар’яцку –
Да адкрыццяý сваiх не прывык.
 
Шукаючы новую мэту,
Спяшаýся да зор наýздагон,
Пры гэтым сюжэты санетаý
Зыходзiлi з сэрца, як стогн.
 
Пытаннi мудрэй за адказы,
Бо бачнай не маюць мяжы.
Калi i прадбачыý паразу –
Не мог супынiцца ý цiшы:
 
Шукаý прызначэння Сусвету
 нават пужаýся за Час.
Навошта баяцца паэту ?
Ён гiне не першы ýжо раз !
2002
 
ЗОРК
 
Нябёс няведамае царства
Калiсьцi створаных iдэй,
Якiя толькi могуць здасца,
Каб не спужаць, – глядзi радзей.
 
Там безлiч колераý i знакаý
З тугiмi рухамi спружын,
Малюнкаý зорных Задыяка.
Сусвет пакажацца чужым ?
 
Дзе iснуюць на самой справе,
Як можна Зоркi спалучаць,
У дарагой трымаць аправе,
Цi, нават, проста – вывучаць ?
 
Праз цемру Зорку можна бачыць,
А ýдзень яе знiкае шлях.
Малюнкi Зорак шмат што значаць,
Але той сэнс хавае жах.
2001
 
АСЯРОДДЗЕ
 
Бяздонная iснасць неба,
Аздоблена кроплямi зорак.
Такое асяроддзе для душы трэба,
А бачная адлегласць – камора,
З лiхтаром, якi часта гасне,
Асаблiва ý зiмовым холадзе ночы,
Дзе падзеi застаюцца ý мiнулым часе,
Праляцеýшы навылёт проста праз вочы.
Такiя хованкi ý цемры вельмi надзейныя,
З незнiкаючым безнадзейнасцi смакам.
 
Можа, адшукаецца разумнае выйсце:
Некуды ж душа заýсёды быццам вяла?
Не пакiдае адчуванне - бачыý калiсьцi
Працяг асяроддзя за межамi святла.
30.07.2002.Латвiя.
 
Адданасць нейкаму закону
Пры думцы пра далейшы лёс,
Вядзе з маленства аж да скону
На суд вышэйшы да нябёс.
 
Якая вера ýзрастае
Памiж людзьмi за годам год ?
Назовы пэýнае не мае,
Нiбы вада, што стыне ý лёд.
 
Як для душы знайсцi кiрункi ?
Жыццё стварае з мараý дым.
Усё ж спадзяёмся на ратункi,
На цуд, што мроiцца малым.
2001
 
ШЛЯХ
 
Магутная мудрасць прыроды
У зменах i руху жыцця,
Цi трэба рабiць павароты,
Ад сэнсу шукаць забыцця ?
 змены жыццёвых абставiн,
Як дрэвы па волi пары,
У роспачы Авель i Каiн
Адзначылi ролю Гары.
З крыжом на Галгофу расстання
Пракладзены кладкi дарог,
З надзеяй чакаючы рання,
Не цяжка ступiць за парог
 выбрацца з дому без мэты,
За сонцам iсцi напрасцяк.
Там, ласкаю неба сагрэты,
Адчуеш сябе не ý гасцях.
2002
 
СВОЙ ШЛЯХ
 
Не ýсе дарогi зразумелы,
А памяць зноý туды вядзе,
Дзе малады, ва ýсiм няýмелы,
шоý, як конь на павадзе.
 
Сцяжынкi памяцi навечна
Жывуць у днях, якiх няма,
Што праляцелi хуткацечна.
Дабра чакалася дарма ?
 
Шукаý другiх часоý i сцежак,
Дзе ёсць сапраýднае жыццё,
Дагэтуль ведамае з кнiжак,
Свайго кiрунку адкрыццё.
 
Амаль галоýнае прадбачыý-
Стаý новым Свет i Новы Час,
Хоць i нямала чым аддзячыý –
Забраý галоýнае ад нас.
2002
 
БЕЛЫ ШЛЯХ
 
Няма спадзявання ì веры –
Навокал сцюдзёны прастор.
Завеяны з вулìцы дзверы,
Цi нехта ìх ноччу падпёр ?
 
Не згледзець праз вокны нìчога –
Ад лёду шыкоýны пейзаж,
Схавана да Бога дарога,
Малюнак халодны, не наш.
 
Зацìхлì ì рухì, ì словы,
 цìсне нямая туга.
На белы абрус адмысловы
Яшчэ не ступiла нага.
2002
 
КАМЕННАЯ ВЫСПА
 
Рух, бы бура, бушуе ý прасторы,
Час iмчыць i змяняе Сусвет.
Бачу дзiýную выспу ý моры
У камянях з невядомых планет.
 
Кожны камень там помнiк жаданню,
Калi полымем ý небе гарэý.
Там яны астывалi да рання,
Там даýно ýжо ляжаць памiж дрэý.
 
У камянях захавалiся гукi,
Што сюды прыляцелi з нябёс.
Яны з холаду просяцца ý рукi,
Толькi цяжкi iм выдаýся лёс.
 
Трэба iм атрымаць прабачэнне
У людзей за няздзейсненасць мар,
Апраýданнем свайго прызначэння
За касмiчны растрачаны жар.
2002
 
КАМЯН
 
Камянi падобны на людзей без надзей.
Лёс адзiны – ляжаць на адным месцы
З жаданнем, каб турбавалi iх радзей,
Бо ýжо не рады нiякай новай вестцы.
 
Камянi могуць мець розную афарбоýку,
Рассечаную жылкамi каляровай крывi.
Колеры адрознiваюцца з рознага боку
 часам пераплятаюцца ý пасмы цi кругi.
 
На некаторых камянях высечаны словы,
Мiнулых вякоý зусiм незразумелыя знакi
снаваýшай, але назаýжды забытай мовы -
Камянi захавалi памяць пра час усялякi.
 
У асобных месцах камянi сабралiся ý горы.
Лежачы разам яны забiралiся высока ý неба,
 кацiлiся адтуль, пакiдаючы гул у прасторы,
Прагрукацець аднойчы ý жыццi кожнаму трэба.
 
А яшчэ ёсць блiскучыя каштоýныя камянi,
У iх турботны i залежны ад людзей лёс.
......................................................................
Назiраючы наваколле, лёс камянёý успамянi,
Каб зразумець iснуючыя знакi i волю нябёс.
26-27.07.2002.Латвiя.
 
КРУГ
 
Чароýная магчымасць круга
У наваколлi i жыццi,
Заýсёды кружыцца дарога,
Яе сканчэння не знайсцi.
 
Вялiкi круг Зямлi i Сонца
У бязмежжа неба нас iмчыць.
Кружэнне доýжыцца бясконца
 з iм у згодзе трэба быць.
 
Кружыцца можа пара ý танцы,
Зрабiýшы круг пад лiчбу тры.
Круг ягад на лясной палянцы.
Па волi круга дзьмуць вятры.
 
Кругi ý вадзе з усплеску рыбы
Падкрэсляць водар цiшынi,
Складаюцца, нiбыта скiбы,
Цi плюшчаць вочы з вышынi.
 
Кругi грамоýнага раскату
Калышуць круглы небасхiл.
Кружочкi кветак каля хаты
Бароняць ад нячыстых сiл.
2002
 
КРУГ
 
Непаýторанасць нашага часу,
Незакончанным бачу Сусвет,
 заýсёды спазнаю паразу,
Затрымаýшы кружэнне планет,
Дзе законы нябёс уплываюць
На штодня наканованы шлях,
Днi i ночы не проста мiнаюць,
 кругi iх арбiтаý, як жах,
Запаýняюць прастору слядамi
Ад палёту i думак былых.
Iх паволi сцiскае з гадамi -
Гэта можна пачуць i на слых.
4.06.2002.
 
МЭТЫ
 
Знайсцi надзеям вымярэннi
Насуперак законаý зла,
Напоýнiць водарам iмгненнi
Вiном з пяшчоты i святла,
Каб лётаць лёгка ад ахвоты
Памацаць вату аблакоý,
I жорнаý крутануць грымоты
Пра папярэджаннi вякоý.
Каб заiграць i доýжыць спевам
Вясны жыцця ласкавы рух,
Адчуць адразу голым нервам
Матыý, не ýлоýлены на слух.
16-17.11.2002.
Лiсце падае долу –
Дрэвы плоцяць аброк
За мiнулую долю,
За пазнаны ýрок.
Што пабачылi летам ?
Зналi сонца i цень,
Панавалi пад светам,
Толькi скончыýся дзень.
2001
 
ЗМА НАДЗЕ
 
Завеяны лета сцяжынкì,
Знямелì кусты над ракой.
Ад моцы маленькай сняжынкì
Бялюткì стварыýся спакой.
 
Застылì ý белым бярозы,
Зямля адпачынак бярэ,
Напэýна, патрэбны марозы,
Каб зведаць загадкì яе.
 
Ёсць сэнс супынення падзеì –
Без смерцì застацца ý сне...
Блакìтная кветка надзеì
Зявiцца песняй вясне.
2002
 
ВЫБАР
 
Самыя значныя дзеi:
Людзi распялi Хрыста,
А потым шукаюць надзеi,
Ды блудзiць крывая вярста.
 
Самыя добрыя думкi:
Зводзяць у казачны край,
Там кожнаму ёсць падарункi,
Турбота адна – выбiрай.
 
Самыя шчырыя словы:
Музыка гукаý цячэ,
Толькi iх змест адмысловы,
Не разгаданы яшчэ.
25.06.2002.
 
ЗМОВЫ ДОЖДЖ
 
Дождж iшоý, а мокрыя галiны
Не прымалi на сябе ваду.
Ад зiмы не болей палавiны,
Студзень на дварэ. Як на бяду
Недарэчны дождж змачыý абшару,
Набрынялi дрэвы i слупы
Брудна-шэрым колерам цяжару.
Дзень павiнен быць, ды свет сляпы.
Мокры холад душыць адчуваннi,
Слёзы ý паветры й на зямлi.
 не прыгадаць такога рання –
Добра, хоць стрываць яго змаглi.
2002
 
Сцюдзёнае снежнае поле
Прасторам бязгучным ляжыць.
Адказнасць надуманай ролi,
Уздоýж перайсцi – як пражыць.
 
А ззаду сляды замятае,
Кiрунку i мэты не знаць.
Нiхто на шляху не вiтае,
З турботай не стане чакаць.
 
Бязмоýе над белым бязмежжам.
Прысесцi ад стомы ý снег ?
 з’явiцца Белая Вежа
Як знак за дарованы грэх.
 
Ды толькi навошта ý сцюжу
Мiж пустачы Вежу спаткаць ?
Глядзець i не верыць не здужу,
Давядзецца ý яе завiтаць.
2001
 
ЗМОВЫ ЭЦЮД
 
Чарот шапацеý над замёрзлаю рэчкай,
 лёгкiя гукi толькi падкрэслiвалi цiшыню.
З колераý, – халодны i светлы, надта дарэчы,
Бачна ýздымаýся з наваколля ýвышыню,
Адкуль апускалася i ахутвала прастору стома,
Злiвалася з снегам i прымярзала да лёду.
Тварылася будучыня iснаванню другому,
 душа ý нерухомасцi знаходзiла асалоду.
Аняменне ляжала ý белым покрыве снегу,
На нейкi час прыпынiýся iмклiвы рух.
 галоýнае – прапала адчуванне бегу
 з’явiлася магчымасць перавесцi дух.
2002
 
ПТУШАЧКА
 
Завея, халодна, нялюба,
Краю зiмы не вiдаць.
Як ты трываеш, галуба?
Цяжка мiж снегу лятаць?
Стукае сэрца да болю,
Дарэмна палёгкi чакаць.
Ты не кажы, што даволi,
Быццам цябе не чуваць.
З’явяцца цёплыя далi,
Новая ляжа мяжа.
Любая, вытрымай далей
Лютаýскi люты цяжар.
2002
 
КУПАЛЛЕ
 
Не сны, а мары. У наваколлi
Аблокi горы намялi.
Нiкiм не пройдзены нiколi
Сцяжынкi з неба да зямлi,
 
Адтуль спускаюцца жаданнi,
Цудоýнай музыкай пяюць,
Да немагчымага ýраннi
 эа сабой пайсцi завуць.
 
 зноýку колеры за iмi,
Нiбыта водблiскi агню,
Як птушкi, крыламi сваiмi
Жыццё нясуць у вышыню.
2001
 
ГАРАЧЫНЯ
 
Палова неба гарэла святлом,
Нават свяцiлася белым агнём.
Нiбы там здарыýся нейкi надлом,
Якi павялiчваýся з кожным днём.
 
Спякота выпальвала ýсе жаданнi,
Нiшчыла нават сутнасць жыцця.
Асаблiва цяжка станавiлася ýраннi
Зноý з’яýляцца ý Свет з небыцця.
 
Не стала ý прыродзе сховы i ценю,
Чулася цiхае шапаценне ломкай травы,
Галiны дрэý жоýтымi лiсцямi трымцелi,
Рэчкi ператваралiся ý сухiя равы.
 
Людзей палохала магчымая будучыня,
У якой дрэвы ýспыхвалi самi сабой.
Бязмежная белая гарачыня
Выпiвала, што некалi было вадой.
 
 нiхто не памятаý дажджу з неба,
У старых кнiгах засталiся малюнкi навальнiцы.
Пакаранне спякотаю, магчыма, было трэба,
Каб усвядомiць ролю простай крынiцы.
2001
 
ЗДАНЬ У ЛЕСЕ
 
Мiж дрэý калыхалася цьмяная постаць:
Не звер, не прывiд i не чалавек,
З дубамi вялiкiмi роýная ростам
Хiсталася, быццам той дуб нехта сек.
Цi камень вялiкi сюды нехта кiнуý,
Нiбыта баронячы дзiýны прывiд
I па правадах павуцiння з ялiнаý
Сiгнал аблятаý увесь лясны краявiд.
Трывога стаяла ý лесе пад восень
Тут нехта без мэты матляýся, як сон,
Няпэýны, i выгнуты лiчбаю восем,
Хацелася рушыць за iм наýздагон.
Да неба цягнула ад голасу здання,
З зямлi слоý прарочых не зразумець.
I што там – адказы, цi зноýку пытанне ?
Лёс лесу нясцерпны – у вечнасць шумець.
22.12.2002.
 
ВОСЕНЬСКАЯ П’ЕСА
 
Клаýся шлях сярод жоýтага лесу:
Фарбы восенi, пах забыцця.
Наваколле падобна на п’есу
Пра быццё за мяжою жыцця.
Развiтанне са спраýджаным часам,
З зразумелаю роляй зiмы.
У новай дзеi застанемся разам
З спробаю крыкнуць. Зрабiýся нямы.
Без сканчэння няма развiтання,
Вочы сплюшчыý – сябе напужаý.
Нават з цемры, чакаючы рання
Не адрознiш, дзе сцэны мяжа.
22.10.2002.
 
ЖАДАННЕ
 
Божа вечны, мой любы i мiлы,
Дазволь не ýсё зразумець.
Заслонам нябеснае сiлы –
Працягвай званамi звiнець.
 
Тваiмi вачыма ýсюды
Хачу без турботы сачыць,
За часам былое забуду,
Само яно сцiхла, маýчыць.
 
Забудуцца дзеi i людзi,
Як Рым, што рассыпаýся ý прах.
Не ведаць, што некалi будзе –
Мо гэтак адолею жах.
2.02.2003.
 
Бацьку
Запалены зоркi Сусвету,
За iмi сачыць i гадаць.
Пабачыцца ý неба паеду,
Навiны табе перадаць.
 
Няýжо надакучыла сонца,
Што трэба ý бязмежжа ляцець,
Дзе зор накiдана бясконца,
Там ролю сваю зразумець ?
 
 гэты палёт без звароту
У бяскраi сярод цiшынi...
Не, больш не хажу за вароты
У самотныя жнiвеня днi.
22.08.2001
 
У ЦЕМРЫ
 
Цемра ночы з глыбiнёй ямы
Вочы смокча i вiскi цiсне,
А абшар вакол халодны, нямы,
Топкай цiнай на нагах вiсне.
Доýгi час не заýважаý цемры,
Цi раней былi святлей ночы ?
Мо парвалiся ý напрузе нервы
Тут без сiл дапамагчы вочы.
I рукамi навакол мацаý
Нiбы птушка, што ляцець хоча.
Не магу ý цемры доýга трымацца.
Дачакацца як канца ночы ?
5.02.2003.
Светлы крышталiк надзеi
Ласкай сiлкуе душу,
Розныя бачыý падзеi –
Зараз аб малым прашу:
Сонцу заýжды прамянiцца,
Дрэвам бясконца расцi,
З чыстай крынiцы напiцца
 далей каб паволi iсцi.
2001
 
БАЛЕТ
 
мчаць па бясконцай дарозе,
Знаходзячы шлях без прыкмет,
Спынiцца на самым парозе –
Вось тут i пачнецца балет:
 
За рухамi думкi-жаданнi,
мкненнi сказаць i адчуць.
Уваскрэснуць былыя паданнi
 жахi, якiх не мiнуць.
 
Няведамых сiл кiраванне
У напрамках насупраць бяды,
Як з цемры прыходзiць свiтанне,
У спякоту напiцца вады.
 
Адзiнства i месца, i дзеi
З магчымасцю здзейснiцца снам,
У белым убранстве надзеi
Падзеi з’яýляюцца нам.
2001
 
МГНЕННЕ
 
Затрымаю рукамi iмгненне,
Яно мяккае, быццам бы пух,
У сярэдзiне б’ецца iмкненне-
На хвiлiну прыпынены рух.
Кацянём у далонях трымаю,
З цеплынёю, што грэе руку,
Да сябе яго ласку прымаю.
На маiм адбылося вяку-
Стала мара з iмгненнямi цуду
Зразумелай i бачнай усiм.
Хай нядоýга з iмгненнем пабуду-
Зноý знiкае, бы лёгенькi дым.
2002
 
КОТ
 
Стала вельмi трывожна
У хвалях вечных турбот –
Не пражыць асцярожна.
Побач ласкавы кот
Па-сяброýску мурлыкаý,
Раiý з iм адпачыць,
З думак мутарных клiкаý,
Пачаý нечым лячыць.
 душа памякчэла
З ласкi круглых вачэй.
За акном вечарэла,
 пабачыý лаýчэй,
Што няма лепей сябра,
Калi мы ýдваiх.
Каб душа не азябла –
Кот ля сэрца прыцiх.
2001
 
Я Н А
 
Яна з’яýлялася, як дзiýная птушка
Злятае вольна з высокай гары,
Яна таямнiцы шаптала на вушка
У часiну цiхай свiтальнай пары.
 
Яна не пыталася, што потым будзе,
Цi можна аднекуль ратунку чакаць ?
Была не такая, як iншыя людзi,
Умела моýчкi вачамi гукаць.
 
Яна варажыла вадою, травою,
Пярэчыла бачнаму сэнсу падзей.
Яна, бы сцяжынка, вяла за сабою
Шукаць нараджэнне надзей.
 
Яна не казала дарэмнай парады,
Спявала ласкава пра будучы час.
Ператварала iмгненнi ý святы,
Якiя чакаюць наперадзе нас.
2002
 
Сапраýды, Вы з другога веку,
Для жыцця час, напэýна, не лепшы.
Як для Вас адшукаць тыя лекi,
Што стрымаюць скачок у бязмежжа ?
 
Дзеi ладзяцца ý бачанай п’есе
Па законах зусiм не сцэны:
Шэры замак у нязведаным лесе,
Што хаваюць высокiя сцены ?
 
Што ж без вокнаý яго збудавалi,
Як у змроку пражыць без мэты ?
Пэýна, людзi тут шмат бедавалi,
Асаблiва браткi-паэты.
 
Але вось адчынiлася брама,
А ý сяродку сапраýднае дзiва –
Бы ý замежжы шыкоýная крама,
Там спакойна i немiтуслiва.
 
Карагодам прыгожыя душы
Пад аховай сцяны заiмшэлай.
Як у садзе, цудоýныя ружы
Усiх фарбаý, нарэшце, без шэрай.
2001
 
У МСЦСЛАВЕ
 
Дзяýчына паходкай княгiнi
Лёгка плыла цераз пляц,
З букетам пунцовых вяргiняý –
Так у вялiкi ýваходзяць палац.
 
Нiбыта вякоý хуткацечных
Пасланне прайшло паýз мяне.
Не знойдзена дзеяý больш вечных,
Чым вобраз, што зараз мiне.
 
Дзяýчына з паходкай княгiнi,
 выгiб цудоýны рукi.
Манiла грудзямi тугiмi...
Кроý продкаý прайшла праз вякi.
 
Зямля захавала шляхецтва...
У руiнах стары манастыр.
Мсцiслаýскае княжскае месца
Праз час працягнула масты.
15.05.2002.
 
МАЙСТАР  МАРГАРЫТА
 
Як кожны майстар – адзiнокi,
Пiсаý начамi дзiýны твор.
Стыль быý звычайны, не высокi,
Падзеi - не вайна ды мор.
 
шлi турботы раз за разам,
 днi мiналi проста так,
Ды толькi ýзрастала з часам,
Чаго баяýся так мастак.
 
Ён д’ябла бачыý мiж катамi
 мог лятаць да сатаны.
Былi там людзi, ды з хвастамi,
Хоць iх хавалi ý штаны.
 
Але галоýнае не тое,
Што Майстра слова не забыта:
Вялiкае – заýжды прастое;
Яго кахала Маргарыта.
 
 ён трымаý iстоту веры,
Як разам Бог i Чалавек.
У гэтым больш не ведаý меры.
Няспешна цёк дваццаты век.
 
Вялiся пошукi збаýлення
Для ýсiх iснуючых людзей...
Раней наступнага з’яýлення
Нiяк не знойдзеных надзей ?
2001
 
МАРЫ
 
Не ведаý прасцей падарожжа,
Чым думкамì плыць за абшар.
Забыýшыся жыць асцярожна,
Спяшаýся, нìбы на пажар.
 
Пабачыць людзей ì падзеì,
Прасторы далёкìх краìн,
 ветразь юначай надзеì
Уздымаýся вышэй ад ялìн.
2002
 
ЗНОÝ ЛЮТЫ
 
Зноý люты снег са стрэх здувае,
Зноý лямпа на стале гарыць,
Старая думка зноý займае –
Паэту цяжка не тварыць.
Але каб лютага надзея
Знайшла свой шлях сярод снягоý –
Патрэбна дробная падзея
Без разумення ýсяго.
Каб люты стаý мiлей за лета
(Пачуць у паветры праз мароз):
Вясной цяжарная планета
Чакае зеленi бяроз.
17.02.2003.
 
ЧАКАННЕ ВЯЛКАДНЯ
 
Значныя змены навокал:
Святлее i доýжыцца дзень,
Галоýнае ж бачыш не вокам –
Расце адчуванне надзей.
 
Не скончыцца цемрай без краю
Шлях думкi да Веры Святой,
Ёсць Нехта, хто нас прывiтае,
 створыць адметны настрой.
 
Як добра ý чаканнi пасцiцца,
У чыстым знайшоýшы спакой,
 хочацца доýга малiцца.
Вялiкдзень - мяжа, за якой
Ёсць думкi не толькi аб хлебе –
Там вочы з iконы i свечка...
.............................................
I сонейка ý небе, быццам яечка,
Якое ý дзяцiнстве па траýцы катаý.
14.04.2002.
 
М.Гарэцкаму
Я зноý пачуý гаворку дзеда,
Маiх краёý i смех i стогн.
Да вёскi ý падводзе еду,
Вязём пацiху сена ý стог.
 
Хоць гэты час не так далёка,
Ды ýжо яго не разглядзець,
Малюнак iншы бачыць вока,
 пачынаеш жыць хацець.
 
А дар сапраýднага паэта
Гучыць з адпешчаных радкоý,
Так доýжыцца навука дзеда,
I сена смак з усiх бакоý.
2002
 
АДЫХОД ЛЮТАГА
 
Зноý закончыýся люты,
Непрыкметна i цiха.
Бачу човен, пакiнуты
На зiмовае лiха.
Яго лёдам скавала –
Тут без руху ляжыць,
Зверху снегам схавала,
Сэнс якi варушыць ?
Калi лёд узламае
Моц вясновай вады –
Човен зноý загуляе,
Нiбы стаý малады.
 
Сакавiк - толькi чутка
Пра вясёлы той час.
Зараз снегу бялютка,
Не закончаны сказ.
Перамены ý прыродзе
Не паскорыць нiчым.
Люты скончыýся – годзе.
Адсвяцiý свет свячы.
01.03.2003.
Няпэýныя лёсу кiрункi
Пад цiскам мiнулых гадоý
Старыя ствараюць малюнкi :
Заýсёды зялёных садоý,
Адвеку спакойнага лесу.
Рака у былых берагах
(Не спрамленых сiлай жалеза)
Красуе ý пратоках, вiрах.
2001
 
УСПАМНЫ
 
Мiнаюць Часы i Надзеi,
У далi пакiнуты днi,
З якiх маладымi глядзелi,
Мiж зорак шукалi раднi.
 
Змянiлiся Час i Прастора,
У думках чарнее абшар.
Ад безлiчы стратаý i гора
Гняце невыказны цяжар.
2002
 
СВЯТА
 
Самыя светлыя далi,
Чыстыя, ясныя днi
Дрэннае выштурхнуць далей,
Свята запалiць агнi.
Раптам расквецiць абшары,
Песня з нябёс пацячэ,
Звалiцца ноша цяжару,
 доýжыцца радасць яшчэ.
2002
 
СЛОВЫ
 
Словы - як птушкi,
Калi з частушкi;
Словы - як камянi,
Калi з маны;
Словы любай з ласкi,
Калi без падказкi,
Словы песнi ý душы,
Калi прагучалi ý цiшы.
Словы зусiм без патрэбы,
Калi глядзiш у зорнае неба.
2002
 
ПОЛЕ ВОЛ
 
Наперадзе слалася поле,
У кветках, без следу нагi.
Сцяжыначкi здзейсненай долi
Дакладна сюды прывялi.
 
Тут вольна i птушкi спяваюць,
Па краi рачулка бяжыць.
Прастор навакольны так вабiць,
Ды тут не застанешся жыць.
 
Няма паратунку ад ночы,
Здалёку пужае зiма.
Слязьмi затуманяцца вочы,
 чыстае поле – турма.
2002
 
Знойдзецца зелле ад жалю –
Гэта нiкчэмнасць душы.
ншую долю шукаю –
З адчаю калi й саграшы.
 
Знойдзецца сродак ад смутку –
Пi, весялiся, гуляй.
 аб канцы сваiм чутку
Надта ýсур’ёз не ýспрымай.
 
Знойдуцца лекi жаданням –
Час на адлегласць памнож.
Тое цi ýспомнiцца ýраннi,
Што ýвечары рэжа, як нож?
2001
 
Трымацца часам немагчыма,
Завошта столькi недабра ?
Цяжэе ноша за плячыма,
Гняце каменная гара.
 
 шлях кладзецца невядомы,
Вядзе якраз у Новы Свет.
Няýжо абраны ён свядома
За схову ад тутэйшых бед ?
 
Балiць пакiнутай краiне
Шчарбаты строй яе сыноý.
Праз час, у новым напамiне,
Радзiма, стань матуляй зноý !
2001
 
ПАКНУТАЯ КРАНА
 
Цудоýны дзень былой краiны –
Ад мора мармур ззяý знутры.
Чаму там крохкiя руiны,
Са свiстам цягнуцца вятры ?
 
Дзiвоснай музыкi разлiвы
Гайдалiся ад нiзу ýверх,
 гук быý тонкi, сарамлiвы.
Застаýся стогн, вар’яцкi смех.
 
А колеры працягам гукаý
Стваралi вечнае ý душы.
I потым дождж аб попел стукаý.
Каменне крышыцца ý цiшы.
 
Жылi ж, шануючы прыроду,
Праз светлы дзень i вольны ход !
Як толькi страцiлi свабоду,
Прапаý краiны той народ.
2001
 
БУСЛЫ БЕЛАРУС
 
“ У Данii буслы амаль што знiклi...”
(З гутаркi)
 
У розных краiнах свая асалода,
 я iм пярэчыць зусiм не бяруся,
Ёсць сiмвал жывы ý любога народа
- Буслы нарадзiлiся на Беларусi !
 
Нарэзаны роýна палi, быццам клеткi,
 iхнi ýраджай паýтарыць не баюся.
Мне любы жытнёвыя нашы палеткi
- Буслы, не пакiньце маёй Беларусi !
 
Балотцы – часцiнкi раýнiннага краю,
У разумнай прыроды я сэнсу вучуся.
Стаю сярод пожнi i ý неба гукаю
- Буслы, не пакiньце сваёй Беларусi !
 
Паважная птушка – шырокiя крылы,
 крыжыку гэтаму ý неба малюся.
Наш край па-сапраýднаму робiцца мiлы
- Буслы, заставайцеся на Беларусi !
 
Як бусел лятае – прыкмета такая,
Шчаслiвым на роднай зямлi станаýлюся.
Хай кружыць ды з вока нiяк не знiкае
- Я веру, буслы назаýжды ý Беларусi !
 
Мiрскi замак, жнiвень 2001
(з редакцыяй А.Каданчыка).
 
ЖНВЕНЬ
 
Зноý вiсiць у паветры стома,
Пасля лета чаго чакаць ?
Быццам выгнаны з роднага дома,
Нават зоркi блiжэй зiхацяць.
 
З халадамi гусцее паветра,
Наплывае самоты гара.
Цi iснуе якая прыкмета,
Што у вырай збiрацца пара ?
 
Болей зорак зрываецца з неба,
Стала цяжка на месцы вiсець.
Спадзяванням закончыцца трэба.
Як дазнацца, куды iх падзець ?
11.08.2002.
 
ПРЫВДЫ
 
Узнiклi дзiýныя прывiды :
Край у спякотны летнi дзень,
Дзе да сканчэння краявiду
Нiчога не кiдала цень.
 
Людзей там не было нiколi,
А дождж закончыý лiсце мыць,
 нешта пела з Боскай волi,
Жыло жаданне вечна жыць.
 
Спужаýся i расплюшчыý вочы :
Сцяна ý шпалерах, шэры змрок.
Няýжо пабачыý сон прарочы,
Пасланне дзiýнае здалёк ?
2000
 
СЛА ДУМК
 
Перапляценнем i думак, i нерваý –
Прастора працята па волi людзей.
Каб сiлу жадання прыборам замерыý,
Жахнуýся б напрузе штодзённых падзей.
Энергiя волi пануе ý прасторы
 поле яе не слабей за магнiт,
Сабраная разам аж гушкае горы,
У пыл ператворыць магутны гранiт.
 сiла ад думак не ведае межаý,
Хiстае без меры прастору i Час.
За новую думку, убачыýшы першым,
Ужо не хвалюйся – яна сярод нас.
20.08.2002.
 
ЛЁС
 
Вiр вякоý магутным рухам
Цягне ý цемру i цяжка гняце.
Застаецца трымацца духам
 чакаць, што розум спляце.
Мiж падзеямi мэту адрознiць,
Каб штодня пераходзiць мяжу,
Толькi блытае розная дробязь –
У мiнулае прагна гляжу :
Не адрознiý галоýныя словы
Ад пачвары ганебных прамоý,
Непадпiсанай з д’яблам дамовы –
Змест яе прапануецца зноý.
20.04.2002.
 
ПАЛЁТ
 
Падняцца позiрк прагнуý у далi,
Паверх ялiн, вышэй крыжоý.
Там птушкi вольныя ляталi,
Па небе шляхам iх пайшоý.
 
Цяжкiя думкi тут мiналi,
Як здолеý узняцца ад Зямлi,
А тыя сiлы, што трымалi,
Наадварот – дапамаглi.
 
А да Зямлi няма вяртання,
Няýжо на небе спакайней ?
Спазнаць хачу, цi ёсць там ранне,
Пабачыць зоркi,… што далей ?
Жнiвень 2002.
 
МАЛАНКА
 
Маланку ýбачыý сярод ночы,
Наýкола ýзнiклi дрэвы i двор.
Кароткi час ухапiлi вочы,
Але з той сцэны хто актор ?
А потым зноý напала цемра -
Няма закончаных падзей,
 ролi крык стаiýся нема
Пад цiскам немагчымых дзей.
24.08.2002
 
ПАЧАТАК ВОСЕН
 
Чутны сталi здалёку
Кожны шолах i крок,
Падабаецца воку
За шашой хутарок.
Тут бярозкi жаýцеюць
 рабiна гарыць,
Надта днi карацеюць,
Можна менш гаварыць.
Зразумела прыродзе,
Што настане зiма,
Прашумелi - i годзе,
Толькi каб не дарма
Былi летнiя ранкi
Гром – бы выбух з ружжа…
Развiтанне з гулянкi,
Цi чагосьцi мяжа ?
5.09.2002.
 
БЫЛОЕ
 
Часы былыя бачу ясна,
 нават iхнi чую гук.
У падзеях сцiснутая маса
Падобна на нацяты лук.
 
Вось дзiдаý хруст, iржанне коней,
У звярынай шкуры басурман,
 тупат з гiканнем пагонi...
Канаю, кiнуты, ад ран ...
 
Чужынцы бразгалi жалезам,
Здаецца, рады iм не даць,
Але, калi ýставалi разам,
У нiкуды знiкала раць.
 
Пакойчык у святой пустэчы,
Звон манастырскi лашчыць слых.
Не бачыý больш каштоýнай рэчы,
Як кнiга аб часах былых.
26.08.2002.
 
ТВОРЧАСЦЬ
 
Шукаý няведамыя рэчы –
Знаходзiý новыя шляхi.
Цяжар сумненняý цiснуý плечы,
Як падарожныя мяхi.
 
У чым,адчуýшы асалоду,
Уставала новая туга ?
Мог па вадзе ступаць без броду,
На цвёрдым слiзгала нага.
 
Адкуль з’явiлiся памеры,
Дзе гукi з фарбамi раýня ?
Напругу не стрымаць паперы –
Стаý вынiк з вечнасцю радня.
2.09.2002.
 
ДАРЭМНЫ ГОД
 
З гэтага года карысцi няма:
Зiмой не завалiýся ý сумёт са снегу,
Незаýважанай знiкла з вады ледзяная турма,
Млявы час скрадаý адчуванне бегу.
 
Летам залiшняй была спякота,
Пыльнае паветра стамляла вочы.
Адусюль цягнулася гумовая маркота,
Зорак не пабачыý жнiвеньскай ноччу.
 
Увосень без дажджу засохла трава,
Рана днi пачалi карацець.
Не захавалася ý памяцi нiводная пара –
Можа таму, што не ведаý, чаго ад яе хацець ?
10.09.2002.
 
ЗЯЗЮЛЯ
 
Зязюлька ý лясочку,
У зялёным гаёчку,
Ясна так кукуе –
Будучыню чуе.
- Кiдай, зязюлька, кукавацi,
Давай гняздо будавацi !
- А хто ж гады падлiча,
Хто працягваць жыць паклiча ?
Хай жа так i будзе –
Шмат жадаюць людзi !
I зязюльцы трэба,
Каб пачула неба.
У пачатку лета
Песня не дапета,
Потым стане восень
I хваробаý восем.
Веру ý лiк кукушкi –
Незвычайнай птушкi,
Што жыве без дома,
Лёс такi, вядома.
Нечага пакiнуць –
Можна нешта мiнуць…
Слухаю зязюлю,
Як малы матулю.
20-22.03.2003.
 
ВЕРАСНЁÝСК ДЗЕНЬ
 
Спакойны дзень каштуе грошай,
Хвiлiны лашчацца ý душы.
 восень абнадзеiць можа,
Аб гэтым думай – не кажы.
Хай супакояцца турботы,
Даýжэе ноч, хапае дум.
Чарга няýзгаданай нагоды
Даруе надта светлы сум
Па недасягнутых здабытках,
Лагодных летнiх вечарах.
Пацiху верыцца, нiбыта
Запал вясновы не зачах:
Ператварыýся ý спадзяванне
Хоць нешта атрымаць узамен.
Стварае позняе свiтанне
Жаданне новых перамен.
12.09.2002.
 
РАЗВТАННЕ
 
Няма пары сумней за восень,
У мiнулым застаецца год,
Халоднага дожджу не просiм -
Змывае фарбы тых выгод,
Што летам радавалi вока
 абяцалi цёплы рай,
Якi быý бачны недалёка,
Там падарункi – выбiрай.
Ды час iшоý сваёй хадою,
Мiнулi спадзявання днi,
Змакрэлi восеньскай вадою,
Загаслi попелам агнi.
 
Такой парой шкадую дрэвы,
Што памiраюць на зiму.
 сэрцу зноý сцiскацца трэба -
Адчай чаканнем цi знiму?
23.09.2002.
 
АМАЛЬ МАЛТВА
 
Памiж жыцця амаль чужымi
Мы засталiся. Божа, дай
Магчымасць ведаць тваё iмя,
мгненнi шчасця. Абдымай,
Трымай мяне над самым краем,
Адкуль уецца чорны дым
 засцiлае далi з раем,
Перашкаджае нам дваiм
Вярнуцца ý царства маладосцi
З чаканнем будучых падзей.
 
Зноý да цябе iмкнуся ý госцi,
Але штодня радзей, радзей...
18-19.09.2002.
 
БЫЛЫ МАНАСТЫР
 
Пах веры захавалi сцены,
Малiтвы музыкi са слоý
Гучалi без нiякай сцэны,
А драма ставiлася зноý.
Там гледачоý святыя лiкi
Чакалi новы ход падзей,
Над iмi Бог адзiн вялiкi
Сваёй любоý’ю да людзей.
Браты ý чорнае ýбранства
Хавалi цела, а з вачэй
Сыходзiла святло, як царства.
У веры бачылi ярчэй
Сваё зямное прызначэнне,
Гукаý званiц празрысты звон
У шлях адзiны да сканчэння,
Каб наяву пабачыць сон...
.............................................
Падняýся лес у тых пакоях,
Стаiць без даху манастыр.
 дзень i ноч адзiн вякуе,
У мурах дух вечнасцi застыý.
28.09-2.10.2002.
 
ПАЧАТАК
 
Пачатак стаý звычайнай з’явай,
Заýсёды будзе новы дзень,
Адранку сонейка заззяе,
I кола коцiцца падзей.
З сiвых вякоý былых гiсторый
Цячэ паданняý ручаёк,
Дум пашыраецца прастора,
Калi прыгледзецца здалёк -
Працягнуты жывыя струны,
Яны гучаць, сваё пяюць.
Матыý знаёмы i марудны,
I не захочаш – будзеш чуць.
Праз час пацiху адпускае
Туга, што прыпынiла сон,
Пачатак – iсцiна такая,
Што не прыпомнiш наýздагон.
За кожным днём далей знiкае
I муцiцца струмень жыцця,
Нiхто ж сканчэння не чакае,
Ну, можа, часам забыцця.
Пачатак мае ýсё на Свеце -
Так Нехта Слова не змаýчаý…
Знянацку зноý пытаюць дзецi:
- Адкуль пачатак шлях пачаý ?
3.10.2002.
 
ПАЛЁТЫ
Брату Ягору
Палёты цела за абшары:
Штуршок – i бачыш з вышынi,
Як стала проста здзейснiць мару,
Калi хапае цiшынi
Паволi ý думцы разагнацца
З таго кургана над ракой,
Адкуль не можна не падняцца –
Трымае сцiснуты спакой,
Стварае дзiýную дарогу
Над даллю лугу i ракой –
Ляцець, спяшацца на падмогу,
Цi з вышынi махаць рукой
На развiтанне без сустрэчы
З сабой i часам за спiной.
Няма лягчэй палётаý рэчы,
Калi працяты скрозь вiной
За немагчымасць азiрнуцца,
Вярнуцца ý край, дзе ты ýзляцеý,
Але ýсё роýна думкi б’юцца –
Навошта лётаць захацеý ?
13.10.2002.
 
БОГУ БЕЛАРУСI
 
Мой мiлы Божа, светлавокi,
Наш край адрознi з вышынi.
Над Беларуссю больш аблокi –
Сюды праменнi працягнi,
На iх зайграй такую песню
(Не надта гучна – для дзяцей),
Паволi, быццам напрадвеснi
Няхай цяплее ад надзей.
Каб доýга музыка гучала,
Стварала самы светлы сум,
Але каб песня выручала,
Збаýляла ад нядобрых дум.
Зрабi, каб кожнаю парою
Матыý знаходзiý лепшы шлях,
Як сок жывiцы за карою,
Як дождж гаючы па палях.
Ствары зямное адраджэнне
Лясных сунiц i малых рэк,
Жыцця бясконцага кружэнне,
Каб жыý шчаслiва чалавек.
18-19.10.2002.
 
ПАРАДА
 
Небяспечная гэта забава,
Калi маеш пачварную рэч,
А яна затрапеча рухава
 скiруецца некуды прэч...
 
Продкi вусны крыжом захiналi,
Баранiлiся ýсё не казаць,
Непатрэбнае мудра мiналi...
З добрай думкай кладзiцеся спаць !
2001
Copyright: Александр Клочков, 2011
Свидетельство о публикации №265524
ДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 19.09.2011 19:00

Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать.

Рецензии
Элиана Долинная[ 05.10.2011 ]
   Эх, жаль, что Вы так их одной лентой, мало кто прочтёт.
   Выставляйте в одной подборке не более трёх - мой Вам совет!
 
Элиана Долинная[ 05.10.2011 ]
   И просмотрите, пожалуйста, тексты, Александр, - слишком в них много
   посторонних знаков - затруднительно для чтения, - особенно тем, кто
   белорусского языка не знает.
Ольга Антонова[ 09.03.2012 ]
   Ой-ёй-ёй, как тут всё запущенно, срочно хочется исправить
   положение - поредактируйте страничку, а?!
   С уважением, Оля

Устав, Положения, документы для приема
Билеты МСП
Форум для членов МСП
Состав МСП
"Новый Современник"
Планета Рать
Региональные отделения МСП
"Новый Современник"
Литературные объединения МСП
"Новый Современник"
Льготы для членов МСП
"Новый Современник"
Реквизиты и способы оплаты по МСП, издательству и порталу
Организация конкурсов и рейтинги
Литературные объединения
Литературные организации и проекты по регионам России

Как стать автором книги всего за 100 слов
Положение о проекте
Общий форум проекта